КУРСЫ ВАЛЮТ
Для физических лиц
Для бизнеса
Банки
Карточки  
Кредиты
Продай свой кредит
Вклады
Экономические показатели
Сервисы
Платежи в интернете
Переводы с карты на карту
Налоговый калькулятор
Калькуляторы
Каталог компаний
Домашняя бухгалтерия
реклама

Проще простого под 15%
МТБанк
15%
Е-плюс
Евроторгинвестбанк
19%
Да Калядаў
Технобанк
20%

Все кредиты

Цептер Этюд
Цептер Банк
20%
Капитальный
Банк Москва-Минск
20%
Цептер Соната
Цептер Банк
20%

Все вклады

Публичный счет


Руслан Кулевіч,

На цэнтральным рынку ў Гродне скончыліся доўгія выхадныя, але прадпрымальнікі, як і абяцалі, не выйшлі на працу. Без дакументаў ніхто з іх гандляваць не хоча. Тых, хто выконвае ўсе ўмовы, што дзейнічаюць з 1 студзеня, вельмі мала, пiша «Твой стыль».

Нагадаем, з 1 студзеня ўступіў у сілу ўказ № 222, згодна з якім усе індывідуальныя прадпрымальнікі, якія гандлююць імпартнымі таварамі, павінны мець на іх суправаджальныя дакументы. Гандляры не раз выказваліся супраць указу, але гэтым разам адтэрміновак або іншай палёгкі не было.

Тыя, хто выйшаў на працу, альбо маюць дакументы, альбо зусім не маюць у іх патрэбы.

— У маім шэрагу са 100 ралетаў працуе толькi каля 10. Мне пашанцавала, у мяне такі тавар [cувеніры], які не падлягае сертыфікацыі. А вось тыя, хто меў вопратку і абутак, сур’ёзна пацярпелі. Зараз бачна, што iх вельмi шмат, — распавёў прадпрымальнік Валерый.

Калі на верхняй пляцоўцы рынка яшчэ ёсць гандляры, то на самым нізе, дзе гандлявалі ў асноўным адзеннем, зусім пуста.

Прадпрымальнікі кажуць, што частка людзей выйдзе на працу толькі 15 студзеня. Зараз яны адседжваюцца дома з-за маразоў. Падобная сітуацыя і на рынку «Паўднёвы».