Деньги и власть


Таццяна СІНІЦЫНА, /

З 23 лютага ў Мінску плануецца ўзмацніць барацьбу з грамадзянамі, якія займаюцца незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасцю. Дадатковым важкім “аргументам” стануць штрафы, памер якіх з гэтага дня вырасце ў некалькі разоў.

Цяпер, як патлумачыў БЕЛТА начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінску Віктар Дашкевіч, пры паўторным выяўленні факта, напрыклад, нелегальнага гандлю парушальніку могуць выпісаць штраф у памеры ад 10 да 50 базавых велічынь (да 1 млн 750 тыс. рублёў) і канфіскаваць атрыманы даход. А вось пасля “мужчынскага” дня санкцыі будуць больш жорсткімі: кожны гандляр-нелегал рызыкуе страціць да 100 базавых велічынь (цяпер гэта 3,5 млн рублёў), а таксама ўвесь “шэры” тавар.

Сталічныя ўлады ўжо вызначылі магчымыя напрамкі рэйдаў. Вопыт мінулых гадоў падказвае: найбольш прыцягальнымі для вулічнага гандлю з’яўляюцца пляцоўкі ля вялікіх магазінаў, падземных пераходаў, станцый метро.

Летась прадстаўнікі МНС у сталіцы правялі каля 3 тыс. праверак, па выніках якіх склалі прыкладна паўтысячы пратаколаў на гандляроў-нелегалаў. Незарэгістраваная прадпрымальніцкая дзейнасць абышлася парушальнікам дорага: “шэрыя” гандляры страцілі звыш 112 млн рублёў.

Між тым, як адзначаюць у МНС, у цэлым па Беларусі ў апошні час усё больш прадпрымальнікаў выходзяць з ценю. Колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў і малых прадпрыемстваў вырасла ўжо да 300 тыс. Летась ад іх паступіла ў бюджэт каля 6 трлн рублёў, што складае прыкладна 16% даходнай часткі бюджэту.
Нужные услуги в нужный момент
-80%
-30%
-48%
-20%
-35%
-20%
0058345