Политика


Фото: 7ls.ru
Фото: 7ls.ru
Выдзяленне крэдытаў Беларусі Еўрапейскім Інвестыцыйным Банкам спыненае ў сувязі з ціскам на СПБ і планаваным разглядам гэтай справы ў Радзе Еўропы.

Менавіта гэты орган мае прыняць рашэнне аб скасаванні крэдытных праграм для Беларусі, альбо іх разблакаванні. Памер запланаваных крэдытаў для Беларусі дасягаў €1 млрд.

На сённяшні дзень беларускі бок выявіў цікаўнасць у 500 млн. еўра дапамогі ЕІБ для фінансавання эканамічных праектаў. У прыватнасці, сумеснага нямецка-беларускага праекта мадэрнізацыі беларускай чыгункі і пабудовы лініі перадачы электраэнергіі Беласток-Рось.

Віцэ-прэзідэнт ЕІБ, Моніка Гаенцка, таксама паведаміла, што частка крэдытаў магла бы трапіць у беларускія банкі для фінансавання праграм развіцця сярэдняга і дробнага прадпрымальніцтва.

Еўрапейскі Інвестыцыйны Банк створаны краінамі ЕС для фінансавання гаспадарчых праектаў і выдзяляе крэдыты на значна больш выгадных умовах, чым камерцыйныя банкі. Планавалася, што да 2013 г. ЕІБ рэалізуе ў Малдове, Расіі, Украіне і Беларусі праекты агульным коштам у €3,7 млрд.
Нужные услуги в нужный момент
-20%
-44%
-22%
-15%
-20%
-30%
-30%
-50%
-20%
-20%