КУРСЫ ВАЛЮТ
Для физических лиц
Для бизнеса
Банки
Карточки  
Кредиты
Продай свой кредит
Вклады
Экономические показатели
Сервисы
Платежи в интернете
Переводы с карты на карту
Налоговый калькулятор
Калькуляторы
Каталог компаний
Домашняя бухгалтерия
реклама

Праздничный
Паритетбанк
15%
Проще простого под 15%
МТБанк
15%
Е-плюс
Евроторгинвестбанк
17%

Все кредиты

Капитальный
Банк Москва-Минск
19%
Цептер Соната
Цептер Банк
19%
Цептер Этюд
Цептер Банк
17%

Все вклады

Деньги и власть


Яўген Васількоў, /

"НН" параўноўвае цану кошыка прадуктаў у Мінску і суседніх сталіцах.

Рост ВУП, змены падатку на дабаўленую вартасць і мільярдныя крэдыты ад МВФ - лічбы, далёкія ад насельніцтва. Калі да азвярэння спрачаюцца са сваяком з суседняй краіны, каму жывецца лепш, адказ шукаюць не ў статыстычных справаздачах, а ў побыце. Якую атрымліваюць зарплату, колькі аддаюць за жыллё і што могуць купіць у крамах.

"НН" вырашыла разабрацца з трэцім прадметам спрэчак з пералічаных і параўнала цэны на кошык прадуктаў у звычайных прадуктовых крамах суседніх сталіц - у Мінску, Маскве, Кіеве, Вільні і Варшаве. Колькі каштуюць хлеб, малако, бульба, яйкі, каўбаса, яблыкі з бананамі і, нарэшце, сок. З усяго асартыменту абіралася самая нізкая цана, але пад увагу не браліся зніжкі і распродажы, бо яны не заўсёды дакладна адлюстроўваюць стан рынку.



Беларусы сядзяць на хлебе і малацэ

Нездарма, выпраўляючыся ў госці да сваякоў, беларусы вязуць з сабой пару боханаў "Нарачанскага" хлеба. Мала таго, што смачна, дык яшчэ і нядорага! Маскоўскі хлеб даражэйшы ў паўтара разы, непадалёк ад яго і варшаўскі з віленскім.

Беларусь славіцца яшчэ і як малочнае каралеўства. Нягледзячы на стратнасць малаказаводаў, дзяржава трымае цэны нізкімі. Дзяржаўную падтрымку сельскай гаспадаркі бэсцяць эканамісты-лібералы, але насельніцтва цешыцца. 1560 рублёў за літр - удвая танней, чым у Маскве! Тым самым улады даюць магчымасць існаваць аршанска-смаленскім малочным цягнікам. Выпраўляючыся штодзень на рынак у Расію, абвязаныя авоськамі са смятанай беларускія бабулькі робяць добры бізнэс. Больш зарабляюць толькі падпяразаныя спіртам у пакетах і цыгарэтамі "чаўнакі", якія ездзяць у Літву і Польшчу.

Краіна бульбы без бульбы

Як краіна, якую называюць бульбяной, прадае мараканскую бульбу замест сваёй - асобная тэма. Як і тое, што мясцовыя карняплоды не адпавядаюць патрабаванням таго ж "Макдональдса". Але факт застаецца фактам - па бульбу мінчукам можна выпраўляцца ў Кіеў ці Вільню. Там за кілаграм трэба будзе заплаціць менш за тысячу рублёў. Вядома ж, мех бульбы правезці праз мяжу будзе складана.

Здаецца, калі б палякам дазволілі заваліць усе суседнія краіны яблыкамі - яны б гэта зрабілі. 1740 рублёў за кілаграм - гэта не пабітая і недаспелая садавіна, а вялікія чырвоныя прыгажуны. Смешна сказаць, але яблыкі ў Польшчы таннейшыя за бульбу. Іншая садавіна - апельсіны з бананамі - таксама каштуе ў палякаў менш, чым у суседзяў. У тую ж катэгорыю здаровага харчавання можна аднесці і сокі.

Замест мяса - яйкі

Нягледзячы на шматлікія скаргі расіян на няякаснае мяса, іх цэны нават на такую не надта смачную каўбасу вельмі высокія. Паўкілаграма варанай - у якой часам няма ніякага мяса, а толькі адна соя - абыдзецца ў 7240 рублёў. Паляк за тыя ж грошы купіць сабе не 500, а 650 грамаў каўбасы.

Адзінае, чым могуць ганарыцца расіяне, - яйкі. У гэтай намінацыі яны атрымалі заслужанае першае месца. Праўда, адзінае. Усе астатнія прадукты ў Маскве даражэйшыя, чым у Мінску.

Залатая сярэдзіна

Такім чынам, параўнаем кошыкі.

Самы танны ён аказаўся ў Варшаве - 24 180 рублёў. Мінск і Кіеў прыкладна на адным узроўні - па 26 тысяч рублёў.

Віленскі кошык цягне амаль на 29 тысяч. А вось шматмільённая Масква нездарма лічыцца дарагім горадам - заканамернае апошняе месца ў рэйтынгу з 30 600 рублёў.

Праўда, акцыі і распродажы, якія мы прадбачліва не ўлічвалі, кажуць не на карысць беларускай сталіцы. Сокі - вось, у прынцыпе, і ўсё, на што пакупнікі могуць атрымаць зніжкі ў Мінску. 1990 рублёў за літр - норма для беларускіх гіпермаркетаў.

У астатніх сталіцах інакш. Віленцы часам жывуць ад распродажу да распродажу. "Уваходзім у гіпермаркет і бачым - сёння 50% зніжкі на курыцу, рыс і шакалад. Значыцца, на бліжэйшы тыдзень наша меню прадвызначанае", - смяюцца студэнты Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта.

А вось заробкі і кошт жылля ў гарадах - пытанні, якія таксама істотна ўплываюць на дабрабыт насельніцтва, стануць тэмамі наступных параўнальных аналізаў.