97 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Министр здравоохранения: вероятно, третья волна COVID-19 будет менее интенсивной
  2. Оранжевый уровень опасности — уже сейчас
  3. Жила в приюте для нищих, спаслась после теракта в США. Женщина, которая перевернула российскую «фигурку»
  4. Что сулит Беларуси арест украинской «трубы», которую в 2019 году купил Воробей?
  5. «Падумаў, што савецкі пятак». В сквере в центре Минска нашли клад
  6. «В 7 утра сын сам завтракает печеньем — я встаю через 1,5 часа». 10 вещей, которым учит родительство
  7. У кого на стопе появляется «шишка»? Врач — о вальгусной деформации первого пальца
  8. «Оставила их, а они уже грустят, вздыхают». О чем из СИЗО пишет Катерина Борисевич
  9. «Гнездования» не случилось. Что будет весной с ценами на квартиры в Минске
  10. «Меры жесткие». В МАРТ прокомментировали введенные ограничения по торговле
  11. Песков прокомментировал итоги встречи Путина и Лукашенко
  12. «У моей дочери нет мимики. Она не может закрыть рот». История матери, чья дочь живет с миопатией
  13. Поставщики сообщили о сложностях у еще одной торговой сети
  14. «Магазины опустеют? Скоро девальвация?» Экономисты объяснили, что значит и к чему ведет заморозка цен
  15. БФСС рассказал, почему МОК может запретить белорусским спортсменам выступать под госфлагом
  16. Освежеванные трупы собак двое суток лежали на виду у всех на льду в Шклове. Местные вызвали милицию
  17. В Беларуси признали экстремистским телеграм-канал NEXTA-Live. Авторы поменяли название, а суд снова запретил
  18. Врачи назвали самые типичные ошибки пациентов на приеме. Проверьте, не допускаете ли их вы
  19. 200-й день протестов, письма из тюрьмы и видео с силовиками за 11 августа. Что произошло 24 февраля
  20. «Политических на зоне уважают». Поговорили с освободившимся после 6,5-летнего срока политзаключенным
  21. До 25 лет лишения свободы. Начался суд над водителем, который прокатил на капоте гаишника
  22. Четвертый день суда над журналисткой TUT.BY и врачом БСМП. Похоже, допрос свидетелей завершен
  23. Семь ИТ-компаний из Беларуси попали в список ста лучших аутсорсеров мира
  24. «Думала, не добегу». Как женщину отправили из тюрьмы в больницу, но, возможно, вернут обратно
  25. Проверка слуха: Виктора Бабарико отпустили под домашний арест? Адвокат не подтверждает
  26. В Гомеле снова осудили водителя, который пьяным насмерть сбил детей, отсидел, выпил — и снова насмерть сбил
  27. По ценам на 62 товара и 50 медпрепаратов ввели жесткие ограничения
  28. «Произойдет скачок доллара — часть продуктов может исчезнуть». Вопросы про ограничения в торговле
  29. «Хватали всех подряд». Появилось полное видео действий силовиков 11 августа в магазине на Притыцкого
  30. Когда будут арестовывать авто, а когда — забирать права на время: новое в ПИКоАП для водителей
реклама


Сяргей Грыб,

Паводле звестак Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, летась у Беларусі на пенсію выйшла амаль 131 тысяча чалавек. Прычым не сакрэт, што ў сувязі з дэмаграфічнымі рэаліямі ў будучыні гэтая лічба будзе ўзрастаць, а адсюль - і традыцыйна вялікая цікавасць да тэмы афармлення пенсій. Хто тут павінен збіраць неабходныя дакументы, што залічваецца ў стаж, як можна аднавіць звесткі аб ранейшых заробках і ці абавязкова выходзіць на пенсію адразу ж пасля дасягнення патрэбнага ўзросту? Усе гэтыя і іншыя пытанні сталі галоўнымі падчас спецыяльнай прамой лініі, якая была наладжаная днямі Камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.
 
Калі пачынаецца пошук?

Для пачатку варта адзначыць: грамадзяне, якія працуюць, павінны звяртацца за прызначэннем пенсіі па апошнім месцы працы. Адпаведна падрыхтоўка неабходных дакументаў і іх перадача ў орган па працы, занятасці і сацыяльнай абароне з'яўляецца абавязкам работадаўцы. І распачынаць гэтую работу той жа работадаўца павінен загадзя - за год да таго, калі ў супрацоўніка з'явіцца права на пенсію па ўзросце, па выслузе, паводле Спісаў № 1 і № 2.
 
- Калі ж чалавек не працуе, то заняцца зборам дакументаў ён павінен самастойна, і зрабіць гэта зноў жа неабходна загадзя, - распавядае начальнік аддзела прызначэння і выплаты пенсій камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Ала Колбік. - Не адкладваць усё на апошні момант трэба па вельмі простай прычыне. Можа ўзнікнуць сітуацыя, калі таго або іншага дакумента "не хопіць". У такім выпадку пасля звароту ў орган па працы, занятасці і сацыяльнай абароне будзе выдадзена паведамленне і дадзены месяц на збор дадатковых звестак. Калі чалавек укладваецца ў месяц пасля паведамлення і паспявае сабраць гэтыя дадатковыя звесткі, то з іх улікам пенсія прызначаецца з дня падачы заявы або з дня дасягнення патрэбнага ўзросту. А калі месяца пасля паведамлення аказваецца мала, то пенсія прызначаецца зыходзячы з дакументаў, якія ёсць. І пераразлік пенсіі робіцца ўжо з больш позняй даты - пасля прадстаўлення дадатковых звестак.

Дарэчы, як правіла, пенсійныя звесткі "не псуюцца". Збіраць іх можна нават за некалькі гадоў да дасягнення неабходнага ўзросту. А часам пачынаць "датэрміновыя" пошукі дакументаў проста неабходна - не сакрэт, што многія арганізацыі былі рэарганізаваныя ці нават ліквідаваныя, і калі-нікалі знайсці іх архівы сёння складана.
 
- Адно, што няма неабходнасці збіраць дакументы аб працы пасля 1 студзеня 2003 года, - заўважае Ала Колбік. - Менавіта з гэтай даты ў Беларусі ўведзены персаніфікаваны ўлік адлічэнняў на сацыяльнае страхаванне, і, такім чынам, атрымаць усю інфармацыю аб стажы і заробках кожнага чалавека можна па базе Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.
 
Кніжка і не толькі

Асноўны дакумент для пацвярджэння стажу - працоўная кніжка. Аднак тут трэба мець на ўвазе, што калі запісы ў працоўнай кніжцы зробленыя няправільна або калі ў кніжцы ёсць не завераныя ва ўстаноўленым парадку выпраўленні, то будучага пенсіянера могуць папрасіць прынесці дадатковыя даведкі - зноў жа аб працы да 1 студзеня 2003 года.
 
- Апроч таго, могуць спатрэбіцца дыпломы ці атэстаты, якія сведчаць аб навучанні на дзённых аддзяленнях ВНУ, тэхнікумаў, калежаў, ПТВ, - працягвае Ала Колбік. - Мужчынам давядзецца прынесці вайсковы білет, а пры яго адсутнасці - даведку з ваенкамата. Бацькам або іншым працаздольным асобам, якія даглядалі дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў, неабходна прад'явіць пасведчанні аб іх нараджэнні, былым беспрацоўным - даведкі са службы занятасці, а асобам, якія даглядалі дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў, інвалідаў І групы ці састарэлых ва ўзросце больш за 80 гадоў - дакументальнае пацвярджэнне догляду, якое ўстанаўліваецца раённай камісіяй па прызначэнні пенсій.
 
Зрэшты, у залежнасці ад канкрэтнай сітуацыі гэты пералік можа быць большым, таму перад падачай заявы на пенсію лепш за ўсё пракансультавацца ў работадаўца, а пры яго адсутнасці - у раённым органе па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. Скажам, можа аказацца, што той жа дыплом аформлены на дзявочае прозвішча жанчыны - у такім разе прыйдзецца прынесці пасведчанне аб шлюбе.
 
"Ліміт" для беспрацоўных

Час навучання на дзённых аддзяленнях з атрыманнем прафесіі пойдзе ў стаж цалкам. Гэтаксама як і час тэрміновай службы ў арміі. А вось з перыяду догляду за дзецьмі будзе залічана не больш за 9 гадоў. Своеасаблівы "ліміт" вызначаны і для перыяду атрымання дапамогі па беспрацоўі - не больш за 6 месяцаў.
 
Работа за мяжой - стаж не заўсёды

Многія з патэнцыяльных пенсіянераў некалі працавалі на тэрыторыі рэспублік былога СССР. Таму трэба падкрэсліць: незалежна ад канкрэтнага месца працы яна цалкам ідзе ў стаж за перыяд да пачатку 1992 года. З перыядамі працоўнай дзейнасці пасля пачатку 1992 года малюнак крыху іншы.
 
З пераважнай большасцю постсавецкіх краін Беларусь мае пагадненні, якія вызначаюць прынцып узаемнага заліку стажу. Аднак такіх пагадненняў сёння няма з Латвіяй, Эстоніяй, Азербайджанам і Грузіяй - працоўная дзейнасць на тэрыторыі гэтых дзяржаў пасля 1992 года пры прызначэнні пенсіі ў Беларусі ў разлік не прымаецца.
Гэтаксама як не прымаюцца ў разлік і заробкі пры працы на тэрыторыі былых савецкіх рэспублік пасля пачатку таго ж 1992 года. І выключэнне тут адно - праца ў Расіі.
 
- У дачыненні з Расійскай Федэрацыяй дзейнічаюць увогуле асаблівыя правілы, - распавядае Ала Колбік. - Грамадзяне гэтай краіны, якія пражываюць у Беларусі, могуць атрымліваць расійскую пенсію. У такім разе мы накіроўваем дакументы ў Пенсійны фонд Расійскай Федэрацыі, чалавеку адкрываецца банкаўскі рахунак у Беларусі, на які раз у квартал пералічваецца расійская пенсія - яе выплата робіцца ў беларускіх рублях па курсе Цэнтрабанка. А тут ёсць і іншы варыянт. За работу да 13 сакавіка 1992 года на тэрыторыі былога СССР або пасля гэтай даты на тэрыторыі Беларусі пенсію будзе плаціць наша краіна, а за работу пасля 13 сакавіка 1992 года на тэрыторыі Расіі выплаты зробіць Расійская Федэрацыя.
 
Ці не самае складанае пытанне пры рабоце за межамі Беларусі - пошук неабходных пацвярджальных дакументаў. Пры жаданні нашы органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне могуць накіраваць у іншыя краіны запыты. Вось толькі гарантыі, што былыя работадаўцы ўсё ж адгукнуцца, на жаль, няма.
 
Апошняя надзея - суд

Звесткі аб заробках да 1 студзеня 2003 года павінны пацвярджацца даведкай работадаўцы, яго правапераймальніка ці архіва. Прычым сёлета індывідуальны каэфіцыент заробку разлічваецца за любыя 16 гадоў запар з 26 апошніх гадоў працы, у 2011 годзе будзе працаваць формула "17 з 27", у 2012 годзе - "18 з 28" і г.д. Словам, гаворка ідзе пра тэрміны вельмі працяглыя. Таму верагоднасць, што звесткі пра зарплату за пэўны час не захаваліся, вялікая. І ў такім разе застанецца звяртацца ў суд па месцы жыхарства.
 
У сваю чаргу для вызначэння памеру заробку суд можа ўзяць пад увагу некаторыя ўскосныя доказы - прафсаюзны білет з пазначэннем сумы выплачаных узносаў, разліковыя лісткі, штатныя расклады, паказанні сведак. Аднак тут ёсць адзін нюанс: калі пацвярджаецца заробак за перыяд з 1 ліпеня 1998 года да 1 студзеня 2003 года, то будзе абавязковым прадстаўленне даведкі з Фонду сацыяльнай абароны аб тым, што былы работадаўца быў тут зарэгістраваны і плаціў сацстрах. У адваротным выпадку звесткі аб "страчаным заробку" ў разлік прымацца не будуць.
 
- Адначасова работнікам недзяржаўных прадпрыемстваў хацелася б параіць наведацца ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва і адсачыць сумленнасць свайго работадаўцы, праверыць, ці робіць ён адлічэнні на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне і ў якіх памерах, - заўважае Ала Колбік. - Бо сустракаецца такое: работадаўца плаціць зарплату з дзвюх частак - большай неафіцыйнай у "канверце" і меншай афіцыйнай, з якой і плаціцца сацстрах. Прычым усе застаюцца нібыта задаволенымі. Але толькі да пэўнага часу: калі супрацоўнік прыходзіць па пенсію, аказваецца, што сума яго заробку паводле звестак Фонду значна адрозніваецца ад рэальнай. У выніку атрымліваецца вельмі нізкім індывідуальны каэфіцыент, а значыць, - і малая пенсія.
 
Ці варта спяшацца?

Звяртацца па прызначэнне пенсіі па ўзросце ў орган па працы, занятасці і сацыяльнай абароне можна за месяц да атрымання права на такую пенсію. Зноў жа да гэтага часу пажадана і падрыхтаваць неабходны пакет дакументаў. Аднак ці варта спяшацца выходзіць на заслужаны адпачынак адразу ж - ужо тэма для роздуму.
 
- Вырашаць, пайсці на пенсію, як кажуць, "дзень у дзень" або крыху пазней, кожны павінен сам, - зазначае Ала Колбік. - Бо наша заканадаўства прадугледжвае: за кожныя два месяцы работы без атрымання пенсіі яе памер павялічваецца на 1 працэнт заробку. Скарыстацца такой магчымасцю можна як адразу пасля дасягнення пенсійнага ўзросту, так і пазней - калі напісаць заяву на часовае прыпыненне выплат. Безумоўна, пытанне, выгадны гэты варыянт або не, пралічваецца ў кожным канкрэтным выпадку. Аднак нярэдка вынікам рашэння крыху пажыць на адну зарплату становіцца павелічэнне пенсіі на 20-40 тысяч рублёў, прычым падобная прыбаўка забяспечваецца стабільна - на ўсё жыццё.
-40%
-10%
-20%
-20%
-30%
-31%
-10%
-10%