Общество


Сяргей ГРЫБ, /

Са студзеня колькасць зарэгістраваных беспрацоўных у Беларусі зменшылася на 2,5 тысячы чалавек, а агульны па краіне ўзровень беспрацоўя — з 0,9 да 0,8 працэнта ад эканамічна актыўнага насельніцтва. Пра гэта карэспандэнту "Звязды" паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Паводле слоў галоўнага спецыяліста аддзела рынку працы Таццяны Віткоўскай, у пачатку жніўня ў Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай і Гомельскай абласцях узровень беспрацоўя адпавядаў 1 працэнту, у Магілёўскай вобласці — 0,9, а ў Мінскай — 0,8 працэнта. Найменшым жа гэты паказчык заставаўся ў Мінску — 0,4 працэнта ад агульнай колькасці эканамічна актыўных жыхароў сталіцы.

Між тым, адзначыла Таццяна Віткоўская, у краіне працягвае павялічвацца колькасць вакансій: калі ў пачатку года службы занятасці мелі звесткі аб наяўнасці 34,5 тыс., то цяпер — аб 55,3 тыс. свабодных працоўных месцаў. Колькасць вакансій традыцыйна адчувальна перавышае колькасць беспрацоўных у сталіцы. Разам з тым, сёння падобнае перавышэнне адзначаецца яшчэ ў двух рэгіёнах — Мінскай і Магілёўскай абласцях. А на Брэстчыне і Віцебшчыне у суадносінах попыту і прапаноў працоўнай сілы назіраецца амаль раўнавага.

Дарэчы, як заўважыла ў гутарцы з карэспандэнтам газеты Таццяна Віткоўская, павелічэнне колькасці вакансій назіраецца на працягу ўсяго гэтага года, што перш-наперш сведчыць аб паступовым ажыўленні айчыннай эканомікі. Пры гэтым найбольшы інтарэс айчынныя наймальнікі па-ранейшаму праяўляюць да прадстаўнікоў рабочых спецыяльнасцяў — на іх разлічана больш за тры чвэрці свабодных працоўных месцаў.


Нужные услуги в нужный момент
-20%
-20%
-70%
-10%
-25%
-40%
-20%
-15%