Деньги и власть


Наталля Бельчанка, /

Бываюць у жыцці такія крызісныя сітуацыі, калі воляй-няволяй задумваешся над пытаннем, дзе хутка і бестурботна ўзяць грошы. Пагадзіцеся, што кожнаму з нас даводзілася хоць раз вырашаць матэрыяльную праблему. Нехта робіць пазыку ў сяброў, родных, знаёмых... Карацей кажучы, у таго, хто згодны пазычыць пэўную суму на пэўны тэрмін. Нехта шукае дапамогі па банках. Камусьці прасцей уладкавацца на дадатковую працу і зарабіць энную суму за кошт свайго вольнага часу і здароўя. Але ёсць асобны разрад насельніцтва, прычым не толькі ў нашай краіне, які вырашае сваю матэрыяльную праблему прасцей — ідзе ў ламбард.

Такія ўстановы — гэта самы хуткі і просты спосаб атрымання грошай. А часам і ці не адзіная альтэрнатыва крэдытам, якія банкі не заўсёды згодныя выдаць. У нашай краіне асноўнымі наведвальнікамі ламбардаў з'яўляюцца пенсіянеры, студэнты, а часам і бізнэсмены. У Расіі дык наогул апомніліся падчас фінансава-эканамічнага крызісу і пачалі пакідаць ва ўстановах такога кшталту "Бентлі", "Майбахі", "Паршэ", гадзіннікі вядомых марак, элітныя футры, дызайнерскія мабільныя тэлефоны і гэтак далей.

Трохі гісторыі...

Ламбард можна назваць адной з самых старажытных эканамічных устаноў, створаных чалавекам. Пачатак у стварэнні арганізацый, якія займаюцца выдачай грошай пад заклад той або іншай маёмасці, пакладзены Кітаем. Калі давяраць пісьмовым крыніцам, то там ламбарды з'явіліся больш за тры тысячагоддзі таму.

Звыклы ж для нас выгляд гэтыя ўстановы прынялі ў Сярэднявечнай Еўропе, дзе яны былі наноў вынайдзены гандлярамі з Ламбардыі. Адсюль і назва гэтай дзейнасці. Сярод кліентаў такіх устаноў былі нават асобы каралеўскай крыві. Напрыклад, Эдуард ІІІ англійскі. А ў ХV стагоддзі для пакрыцця выдаткаў на арганізацыю падарожжа Хрыстафора Калумба каралева Ізабела іспанская ўзяла вялікую пазыку, забеспячэннем якой выступіла брыльянтавая карона. У хуткім часе ламбарды распаўсюдзіліся па ўсёй Еўропе. У Нюрнбергу ў ХVІ стагоддзі быў адчынены першы муніцыпальны ламбард. Установы такога кшталту ў далейшым мелі за мэту падтрымку збяднелых пластоў насельніцтва шляхам выдачы ім невялікіх грашовых выплат. Такая дзейнасць ламбардаў спыняла выпадкі крадзяжоў.

Шырока вядомыя таксама "абутковыя ламбарды", якія атрымалі сваё распаўсюджанне ў ХІХ стагоддзі. Яны прымалі святочны абутак ад працоўнага насельніцтва (з панядзелка да пятніцы ён усё роўна не патрэбны). У канцы тыдня, пасля атрымання заробку, працоўныя або служачыя маглі выкупіць свой абутак і апрануць яго для ўдзелу ў суботніх і нядзельных мерапрыемствах.

У ХХ стагоддзі колькасць ламбардаў павялічылася, з'явілася спецыялізацыя: па каштоўнасцях, антыкварыят, бытавая і іншая тэхніка, аўталамбард і аўтакрэдыт.

На дзень сённяшні...

У наш час ламбарды існуюць па ўсім свеце. Зараз гэта камерцыйная арганізацыя, якая спецыялізуецца на выдачы фізічным асобам кароткачасовых пазык пад заклад каштоўных прадметаў. Напрыклад, ювелірных вырабаў, твораў мастацтва, аўтамабіляў, разнастайнай тэхнікі і гэтак далей. У ламбардзе адбываецца ацэнка закладу і заключаецца дагавор захоўвання. Кліент атрымлівае закладны квіток і законную суму грошай.

Асабліва распаўсюджаная такая форма фінансавай дзейнасці ў краінах, дзе назіраецца стабільнае развіццё эканомікі, і ўзровень жыцця насельніцтва даволі высокі. Напрыклад, у ЗША, дзе цяпер функцыянуе больш за шаснаццаць тысяч ламбардаў.

На сёння сур'ёзны ламбард — гэта фінансавая арганізацыя, абсталяваная самай новай тэхнікай. Іх гаспадары імкнуцца да таго, каб узровень абслугоўвання кліентаў у такой установе не быў горшым за ўзровень абслугоўвання ў вядучым банку краіны.

Як паказвае практыка...

Па назіраннях спецыялістаў, ажыятажу сёння вакол такой з'явы, як ламбард не назіраецца. Частка пастаянных кліентаў ад агульнага ліку тых, хто сюды звярнуўся па дапамогу, складае 30 %. І не трэба думаць, што ва ўстановы падобнага кшталту звяртаюцца альбо зусім збяднелыя людзі, альбо тыя, каму надта патрэбныя грошы. Не, гэта зусім не так. Здараюцца розныя праблемныя сітуацыі. А ламбард — гэта цывілізаваны спосаб іх вырашыць.

І не трэба думаць, што ва ўстановы падобнага кшталту звяртаюцца альбо зусім збяднелыя людзі, альбо тыя, каму надта патрэбныя грошы. Не, гэта зусім не так. Здараюцца розныя праблемныя сітуацыі. А ламбард — гэта цывілізаваны спосаб іх вырашыць.

Нясуць у асноўным ювелірныя вырабы або тэхніку. Але прымаюць далёка не ўсё. Напрыклад, відэамагнітафон, які раней каштаваў вой як дорага, сёння ніякай каштоўнасці не мае.

Аб спецыфіцы працы такіх устаноў, як ламбарды я даведвалася на асабістым вопыце. Зразумела, золата пакідаць там я не збіралася. Але старэнькі мабільны тэлефон, які ляжыць у мяне без справы ўжо больш за паўгода, мне было не шкада. Тым больш, што не проста так, а за грошы. Няхай і невялікія. Галоўным для мяне была не цана, а інфармацыя, якую я атрымала такім чынам.

Па Мінску ламбардаў хапае і нават з гакам. Амаль што на кожнай вуліцы яны ёсць: і на Сурганава, і на Якуба Коласа, і на Багдана Хмяльніцкага, і на Максіма Багдановіча... Трэба толькі ўважліва паглядзець, каб заўважыць аб'яву з адпаведным надпісам і паказальнікам, куды трэба прайсці. Часцей уваход у ламбард размяшчаецца дзесьці ў двары.

Сваю рэч можна пакінуць у ламбардзе як на час, так і назаўсёды. У першым выпадку, пры жаданні забраць назад сваю маёмасць, трэба будзе аплаціць працэнты, якія набягалі за той час, што вы карысталіся грашыма. Амаль што як у банку, толькі працэнтная стаўка нашмат ніжэйшая. У выніку атрымліваюцца капейкі. А вось пакідаючы рэч назаўсёды, трэба заплаціць падатак, які складае ад 10 да 13 працэнтаў ад агульнай сумы. Затое афармленне ўсіх неабходных дакументаў займае хвілін 20. Гэта калі пашанцуе з супрацоўнікам, а дакладней кажучы з прыёмшчыкам. Мне пашанцавала не вельмі. Жанчына з надта невясёлым выразам твару паглядзела на мяне так, як быццам я прынесла скрадзенае. І спяшацца з афармленнем дакументацыі яна не збіралася. Ды яшчэ і асаблівай ветлівасцю не вызначылася. На ўсе мае пытанні, а іх у мяне было шмат, яна адназначна адказвала кіўком галавы або ў адзін бок, што азначала "так", або ў другі, што значыла "не", або наогул словамі "усё вывешана на стэндзе, чытайце". Вось так. Мабыць, яна адна з тых, хто прытрымліваецца стэрэатыпу, што па ламбардах ходзяць беднякі або людзі з нячыстым сумленнем.

Мой старэнькі мабільнік, вядома, не прынёс мне добрых грошай. А вось што тычыцца золата...

Разлік цэнаў на каштоўныя металы вызначае Міністэрства фінансаў. А вось на каштоўныя камяні прэйскуранта няма. Таму кошт вырабаў з камянямі разлічваецца ў залежнасці ад вагі каштоўнага металу, з якога зроблена аправа. Нават зубатэхнічныя вырабы могуць прыняць. Галоўнае, каб яны былі адбеленыя і адчышчаныя.

На рукі адразу выдаецца не ўся сума. Дзесьці ад 30 да 80 % ацэначнага кошту. Чым даражэйшая рэч, тым больш грошай можна атрымаць на рукі. Па астатнія давядзецца прыйсці на працягу тыдня.

Паколькі я пакідала свой мабільнік назаўсёды, то мне аддалі ўсе грошы адразу. Але папярэдзілі, што калі я пачакаю тры-чатыры дні, то атрымаю на 7 тысяч больш. Толькі ні часу, ні жадання цягнуцца сюды зноў у мяне не было. Таму я пагадзілася на тое, што далі адразу. Ды і затрымліваць чаргу не надта хацелася, было жаданне хутчэй з усім разабрацца. За мной было яшчэ чалавекі чатыры, якім давялося чакаць, пакуль я са сваімі справамі не ўладкуюся. Закон у такіх установах: заходзіць у ламбард можна толькі па адным. Яно і зразумела: справа гэта асабістая, больш за тое, з грашыма звязаная.

У ХХІ стагоддзі ламбарды не страцілі свайго значэння. Яны, як і раней, дапамагаюць людзям вырашаць свае эканамічныя праблемы і з'яўляюцца сур'ёзным фактарам зніжэння сацыяльнай напружанасці ў грамадстве. Асабліва падчас эканамічных праблем. На мой погляд, плюсоў у такога тыпу арганізацый больш, чым мінусаў. І карыстацца іх паслугамі не сорамна, а проста эканамічна выгадна.
 
Нужные услуги в нужный момент
-10%
-30%
-20%
-20%
-20%
-40%
-10%
-35%
-10%
-10%
0057865