КУРСЫ ВАЛЮТ
Для физических лиц
Для бизнеса
Банки
Карточки  
Кредиты
Продай свой кредит
Вклады
Экономические показатели
Сервисы
Платежи в интернете
Переводы с карты на карту
Налоговый калькулятор
Калькуляторы
Каталог компаний
Домашняя бухгалтерия

Деньги и власть


Пастанова Саўміна аб павышэнні тарыфнай стаўкі першага разраду і ўказ Аляксандра Лукашэнкі аб устанаўленні мінімальнага заробку 400 тысяч рублёў не пакінулі абыякавымі прадстаўнікоў МВФ.

27 верасня Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ, паводле якога прадугледжана ўстанавіць на лістапад-снежань 2010 года мінімальны заробак памерам 400 тысяч рублёў, пагадзінны мінімальны заробак памерам 2360 рублёў. Такім чынам, мінімальная заработная плата павялічыцца на 54,7 працэнты, а пагадзінная мінімальная заработная плата - на 54,2 працэнты.

"Мы не бачым эканамічных падстаў для гэткага значнага росту заробку. Рост заробкаў павінен адпавядаць росту прадукцыйнасьці працы... Мне не зразумела, чым тлумачыцца такое істотнае павышэнне", - заявіла ў інтэрвію Reuters прадстаўнік МВФ у Беларусі Наталля Калядзіна (на фота).

Цяперашняе павышэнне з'яўляецца самым значным за апошнія гады і, як раней ацэньвалі ўлады, запатрабуе дадаткова каля 7 трыльёнаў беларускіх рублёў і павелічэння дэфіцыту бюджэту да 3,0% ВУП.

"Падвышэнне заробкаў прывядзе да росту ўнутранага попыту і росту попыту на імпартныя тавары і паслугі... Гэта азначае пашырэнне дэфіцыту бюджэту і змяненне структуры выдаткаў бюджэту... Ураду трэба будзе генерыраваць даходы, каб фінансаваць дадатковыя выдаткі, а гэта запаволіць зніжэнне падатковай нагрузкі", - сказала Калядзіна.

"У рамках праграмы прадугледжваўся пэўны рост заробкаў і пенсій. Аднак такое значнае падвышэнне, безумоўна, не адпавядае нашым дамоўленасцям", - падкрэсліла яна.

У лістападзе ў Беларусь прыедзе чарговая місія МВФ. Беларускія ўлады са студзеня 2009 года па красавік 2010 года рэалізуюць праграму МВФ stand-by па стабілізацыі плацёжнага балансу. У рамках гэтай праграмы МВФ выдаў Беларусі крэдыт на 3,5 мільярда даляраў.