Банки
Курсы валют
Карточки  
Кредиты
Продай свой кредит
Вклады
Экономические показатели
Сервисы
Платежи в интернете
Переводы с карты на карту
Налоговый калькулятор
Калькуляторы
Каталог компаний
Домашняя бухгалтерия
Верное решение
Белорусский народный банк
10.2%
Рублю, Ergo Sum
Белорусский народный банк
10%
Вклад в будущее
Белорусский народный банк
9.2%

Все вклады

Деньги и власть


Больш як на 1 трыльён беларускіх рублёў, або на 4,4 працэнта, павялічыліся за студзень рублёвыя і інвалютныя ўклады насельніцтва ў беларускіх банках. На пачатак лютага яны дасягнулі амаль Br24 трыльёна.

Дэпазіты ў нацыянальнай валюце за мінулы месяц узраслі на Br332,4 мільярда, або на 3,4 працэнта, а ў замежнай – на 206,7 мільёна долараў ЗША, або на 4,7 працэнта. На пачатак лютага ўклады грамадзян склалі: у нацыянальнай валюце Br10,1 трыльёна, у замежнай – амаль 4,6 мільярда долараў ЗША ў эквіваленце.

У паведамленні Нацбанка зазначана, што пры правядзенні працэнтнай палітыкі НББ асаблівую ўвагу надае падтрыманню на дастаткова высокім станоўчым у рэальным выражэнні ўзроўні ставак па ўкладах, надзейнай іх абароне ад інфляцыі.

“Працэнтная палітыка Нацыянальнага банка і накіравана, з аднаго боку, на забеспячэнне дастатковага ўзроўню прывабнасці захоўвання зберажэнняў у нацыянальнай валюце і, з другога боку, на пашырэнне даступнасці крэдытаў. А гэта, у сваю чаргу, стварае матэрыяльную і фінансавую аснову павышэння жыццёвага ўзроўню людзей”, - адзначаюць у НББ.

Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2011 год прадугледжаны прырост дэпазітаў фізічных асоб у памеры 6,4-7,2 трыльёна рублёў.

Як вядома, у адпаведнасці з беларускім заканадаўствам у краіне гарантуецца поўная захаванасць зберажэнняў насельніцтва ва ўсіх банках. Да таго ж даходы грамадзян ад размяшчэння грашовых сродкаў у банкаўскіх укладах не абкладаюцца падаткам.