Общество


Руслан АНАНЬЕЎ, /

Пра пераднавагодні ажыятаж на замежную валюту можна забыць. У студзені попыт на яе знізіўся амаль што ў дзесяць разоў, а ў лютым валюту сталі здаваць больш актыўна, чым набываць.

“Толькі за першыя дзевяць дзён лютага, па папярэдніх падліках, насельніцтва прадало банкам каля 14,1 мільёна долараў”, — паведаміў “НГ” намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі Нацыянальнага банка Міхаіл Журавовіч. Гэта можа сведчыць, на яго думку, пра тое, што многія вырашылі павялічыць свае рублёвыя ўклады, працэнтныя стаўкі па якіх удвая вышэйшыя ў параўнанні з інвалютнымі (у сярэднім 14 працэнтаў гадавых супраць 7). І сапраўды такая тэндэнцыя праявілася яшчэ ў студзені. За месяц рублёвыя дэпазіты выраслі на 3,4 працэнта. Відавочна, што і частку інвалютных зберажэнняў беларусы сталі несці на банкаўскія ўклады: за першы месяц года іх аб’ём павялічыўся больш чым на 200 мільёнаў долараў, альбо амаль на 5 працэнтаў.

У наступныя месяцы, як прагназуюць эксперты, попыт на замежную валюту наўрад ці будзе высокім. Рублёвыя ўклады, тлумачаць спецыялісты, і надалей будуць больш прывабнымі, чым інвалютныя.

Нужные услуги в нужный момент
-27%
-50%
-20%
-20%
-50%
-20%
-49%
-10%
-52%
-40%
0057865