174 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «С большой вероятностью после Лукашенко не будет преемственности». Эксперты о знаковом декрете
  2. Мэр израильского Лода заявил о полной потере контроля над городом. Нетаньяху ввел режим ЧП
  3. Один из лучших минских спектаклей этого сезона. Почему надо посмотреть «Записки юного врача»
  4. Эксперт поделился секретами, как легко и эффективно можно почистить газовую плиту
  5. Против беззакония и насилия. Девушки в белом гуляют по Минску уже девять месяцев
  6. «До переезда я думал, что это типичный Техас с перекати-поле». Белорусы — о жизни в Остине
  7. Многие известные люди поддержали перемены и осудили насилие. Что с ними теперь?
  8. В Беларуси не хватает почти 84 тысяч работников. Какие кадры в дефиците
  9. Остаться одному после 67 лет брака. Поговорили с героем, чья история любви год назад восхитила читателей
  10. Отключение горячей воды, обострение конфликта, рекордное подорожание древесины и дожди — все за вчера
  11. Иностранные инвестиции выросли. Но в игру вступили политика, неопределенность и обещания контрсанкций
  12. С 13 мая снова дорожает автомобильное топливо
  13. Прогноз погоды на короткую рабочую неделю
  14. Семье Ромы, который спас брата из горящего дома, выделили арендное жилье
  15. Дерматолог — о влиянии гель-лака на кожу и ногти, тревожных симптомах и противопоказаниях
  16. В чем секрет храма в Будславе и что о нем надо знать. Вопросы и ответы о костеле, пережившем пожар
  17. Стрельба в школе в Казани: погибли 9 человек
  18. Белорусские сигареты почти на 2 млн долларов задержали в Польше
  19. В Могилеве начался суд над Павлом Северинцем и другими, он закрытый. Всех пришедших поддержать выгнали из здания
  20. Между израильтянами и палестинцами опять война? Разбираем очередное обострение на Ближнем Востоке
  21. «Таких цен никогда не было». Древесина ставит рекорды по стоимости во всем мире. А что у нас?
  22. В Беларуси — сильная геомагнитная буря
  23. «Боялись последствий со стороны банка». Что говорят в суде над топами Белгазпромбанка взяткодатели
  24. «Парни, подкатывая, просят посоветовать пилу». История лесоруба Вики
  25. Самое лютое соперничество в женской «фигурке» закончилось нападением. В Голливуде об этом даже сняли кино
  26. Парень, который выжил. История 23-летнего Антона, который после ДТП 43 дня провел в коме и выкарабкался
  27. В Green City открывается фудкорт. Первым там заработает «МакДональдс», будет и новый для Минска бренд
  28. Дело Тихановского и Статкевича будет рассматривать Гомельский областной суд
  29. Трехкратный восходитель на Эверест — о рисках, очередях к вершине и коронавирусе на такой высоте
  30. Выходец из БРСМ стал новым директором Оперного театра
реклама


Руслан АНАНЬЕЎ,

Паступовы рост нашых заробкаў прывёў да змены структуры расходаў. На нехарчовыя тавары і паслугі мы можам сёння патраціць значна больш, чым гэта было раней.

Нехарчовы прырост


Толькі за мінулы год, як падлічылі ў Белстаце, рэальныя грашовыя даходы насельніцтва (з улікам росту спажывецкіх цэн) выраслі на 15,2 працэнта. Сярод рэгіёнаў краіны найбольшую прыбаўку (17,5 працэнта) атрымалі жыхары Магілёўшчыны, а найменшую (13,2) — мінчане.

З улікам гэтага рознічны тавараабарот вырас больш як на 17 працэнтаў. Пры гэтым аб’ём рэалізацыі харчовых тавараў праз гандлёвыя арганізацыі павялічыўся на 16,4 працэнта, а нехарчовых — амаль што на 21.

Расходная эвалюцыя

Эканамісты і сацыёлагі лічаць: чым меншая доля расходаў насельніцтва прыходзіцца на харчаванне, тым больш высокі ўзровень жыцця. Напрыклад, у ЗША і найбольш моцных краінах Еўрасаюза гэты паказчык прыкладна на ўзроўні 15 працэнтаў. У нас жа — каля 38. Праўда, яшчэ пятнаццаць гадоў таму было 60 працэнтаў.

Таму, відаць, мы можам лічыць, што паступова набліжаемся да замежных арыенціраў, ідзе фарміраванне сярэдняга класа. Каля 38 працэнтаў расходаў накіроўваем на набыццё нехарчовых тавараў і больш за 20 працэнтаў — на паслугі. Без сумнення, далейшая эвалюцыя, шлях да найлепшых замежных паказчыкаў будзе не хуткім.

На хвалі попыту

Некаторыя эканамісты лічаць, што ў сваім развіцці кожнае грамадства павінна перажыць некалькі спажывецкіх хваль. На першым узроўні грамадзяне асноўную частку грошай накіроўваюць на харчаванне. Потым, калі даходы вырастаюць, людзі могуць больш аддаць на адзенне і бытавую тэхніку. Затым надыходзіць час набываць аўтамабілі і жыллё. Калі ўлічыць, якімі тэмпамі ў нас прырастаюць новыя квадратныя метры і колькі машын на вуліцах, можна, відаць, казаць, што гэтага этапа эвалюцыі дасягнулі і жыхары Беларусі. Наперадзе — бум спажывецкіх паслуг. У далейшым іх доля ў расходах жыхароў некаторых краін можа вырасці і перавысіць нават 60 працэнтаў. Гэта павінна адбыцца, як тлумачаць спецыялісты, не столькі ў выніку павелічэння расходаў, напрыклад, на камунальныя і транспартныя паслугі, але за лік прыросту выдаткаў на адукацыю, спорт, адпачынак, замежныя падарожжы.

Аднак не ўсе ўпэўнены, што гэта тэорыя спраўдзіцца на практыцы. Сусветны ўзлёт цэн на харчаванне і зніжэнне заробкаў у вядучых краінах, выкліканае сусветным крызісам і неабходнасцю эканоміць, жыць па сродках, даюць падставу ў гэтым сумнявацца. У тых жа еўрапейцаў доля расходаў на харчаванне можа павялічыцца, а паходы ў рэстараны і замежныя вандроўкі стануць больш рэдкімі.

Тым не менш пэўнага ўзроўню дабрабыту беларусы ўжо дасягнулі. Будзем мы набываць яшчэ больш нехарчовых тавараў і паслуг ці не, залежыць не толькі ад росту даходаў, але і дынамікі цэн і тарыфаў. Аднак проста гнацца за паказчыкамі наўрад ці варта. Трэба ўлічваць, што важкая доля паслуг у спажывецкіх расходах жыхароў некаторых іншых краін у значнай ступені абумоўлена вялікімі выдаткамі на жыллёва-камунальныя паслугі. Напрыклад, расіяне, па некаторых падліках, на гэта аддаюць звыш 11 працэнтаў расходаў, а жыхары ЕС — больш за 20 працэнтаў, у той час як беларусы — каля 5 працэнтаў.

А як у іх?


Многія расійскія сем’і, як сцвярджаюць эксперты, на харчаванне трацяць больш за 40 працэнтаў сродкаў.

Брытанцы на харчовыя прадукты аддаюць каля 15 працэнтаў грошай, а на паслугі — каля 45.

У жыхара турэцкага Стамбула больш за ўсё грошай (звыш 30 працэнтаў) ідзе на арэнду і ўтрыманне жылля.

-40%
-8%
-15%
-50%
-50%
-20%
-14%
-20%
-15%
-5%