Верное решение
Белорусский народный банк
10.2%
Рублю, Ergo Sum
Белорусский народный банк
10%
Вклад в будущее
Белорусский народный банк
9.2%

Все вклады

Публичный счет


Наста Манцэвіч, /

Сёння зранку каля галоўнага ўпраўлення Нацбанка па Мінску і Мінскай вобласці, што на Талстога, 6, ўтварылася чарга. Гэтым разам людзі стаялі па зліткі і манеты. Хутка чарга “рассмакталася”, а ў спісе зліткаў і манет, што віселі каля касы, з’явіліся закрэсленыя радкі.

У продажы ўжо не было залатых і срэбных манет “Славянка”, срэбнай “Іконы Прасвятой Багародзіцы”, залатых зліткаў па 100, 500 грамаў… Размялі нават кілаграмовыя залатыя зліткі, кожны з якіх каштуе больш за 51 тысячу долараў!

Паводле касіркі, апошнім часам жадаючых купіць кілаграм золата было вельмі шмат: “Усё распрадалі, а падмацавання пакуль няма”, - распавяла яна.

Самых вялікіх зліткаў са срэбра ў продажы таксама не было - ні па 250 грамаў, ні па 500, ні па 1000.





Людзі працягвалі прыходзіць. Некаторыя спадзяваліся купіць валюту, але ні долараў, ні еўра ў касе Нацбанка няма.

- Скажыце, а ці ёсць якая валюта?
- Няма валюты. Ёсць памятныя манеты і мерныя зліткі…


Але ўжо а першай палове дня са зліткаў па 50 грамаў золата застаўся толькі адзін кавалак:

Еўрарадыё: Зліткаў па 100 грамаў у вас ужо няма?
Нацбанк: Па 100 грамаў няма…
Еўрарадыё: А па 50?
Нацбанк: Калі мужчына, які стаяў перад вамі, купіць тры, то ў мяне адзін застаецца.

Тым часам у прэс-службе Нацбанка нас запэўнілі, што зліткі ўслед за доларамі нікуды не знікнуць:

“Не хвалюйцеся, золата вам ужо дакладна хопіць. У нас яго больш за 30 тон, - супакоіў Анатоль Драздоў. - Мерныя зліткі ў нас у продажы ёсць пастаянна. Магло не быць срэбных зліткаў, або плацінавых, але золата было заўсёды. Як правіла ў нас ёсць усе наміналы. Золата ў нас купляюць пастаянна. Продаж яго расце з пачатку года. Гэта не дзіўна, бо цана ва ўсім свеце расце…”

Дададзім, што 100 грамаў золата ў Нацбанку каштуе 15 з паловай мільёнаў рублёў, а 100 грам срэбра - паўмільёна. 

Каталог TUT.BY рекомендует воспользоваться нотариальными услугами в Бресте.

Нужные услуги в нужный момент
-20%
-20%
-80%
-16%
-20%
-15%
-20%