Налегке
Идея Банк
11%
12 месяцев
РРБ-Банк
12%
Оранжевая мечта - Go Кэш
Белорусский народный банк
14.9%

Все кредиты

Личный счет


Больш як на Br926 мiльярдаў, або на 10,1 працэнта, узраслi за мiнулы месяц уклады насельнiцтва ў нацыянальнай валюце i на пачатак лiпеня дасягнулi Br10,1 трыльёна, паведамляе прэс-служба Нацбанка.

Iншая сiтуацыя з iнвалютнымi дэпазiтамi. Тэндэнцыя па iх знiжэннi працягвалася i ў чэрвенi, хаця ў трэцяй дэкадзе месяца сiтуацыя стабiлiзавалася. Па папярэднiх звестках, тэрмiновыя ўклады працягвалi расцi i ў першай дэкадзе лiпеня. Так, калi ў маi iнвалютныя дэпазiты зменшылiся ў эквiваленце на 469,3 мiльёна долараў ЗША, то ў чэрвенi – у эквiваленце на 240,2 мiльёна долараў ЗША i на пачатак лiпеня склалi ў эквiваленце амаль 3,5 мiльярда долараў ЗША.

У цэлым рублёвыя i iнвалютныя ўклады насельнiцтва ў беларускiх банках у пералiку на нацыянальную валюту на 01.07.2011 склалi звыш як Br27,4 трыльёна.

Як вядома, у адпаведнасцi з беларускiм заканадаўствам у нашай краiне гарантуецца поўная захаванасць зберажэнняў насельнiцтва ва ўсiх банках. Да таго ж даходы грамадзян ад размяшчэння грашовых сродкаў у банкаўскiх укладах не абкладаюцца падаткам. 
Нужные услуги в нужный момент
0058433