КУРСЫ ВАЛЮТ
Для физических лиц
Для бизнеса
Банки
Карточки  
Кредиты
Продай свой кредит
Вклады
Экономические показатели
Сервисы
Платежи в интернете
Переводы с карты на карту
Налоговый калькулятор
Калькуляторы
Каталог компаний
Домашняя бухгалтерия
реклама

Проще простого под 15%
МТБанк
15%
Е-плюс
Евроторгинвестбанк
17%
На мечты
Евроторгинвестбанк
19%

Все кредиты

Капитальный
Банк Москва-Минск
19%
Цептер Соната
Цептер Банк
19%
Цептер Этюд
Цептер Банк
17%

Все вклады

Публичный счет


Сяргей Куркач,

- Задача па аптымізацыі кошту будаўніцтва жылля стаяла перад намі летась і яна актуальная і ў гэтым годзе, - адзначае міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Нічкасаў у iнтэрв'ю газеце "Звязда".

"Статыстыка паказала, што па выніках мінулага года сярэдні кошт будаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай склаў 2 млн 400 тысяч рублёў. Тут маецца на ўвазе будаўніцтва жылых дамоў усіх канструктыўных схем, якое падаражэла за год на 41%. Так, каб утрымаць кошт жылля ў гэтых запланаваных межах, міністэрства ажыццяўляла рэгуляванне цэн у галіне. Рэнтабельнасць домабудаўнічай вытворчасці дасягала часам нуля. Будаўнікі выконвалі пастаўленыя задачы з разуменнем".

"Кошт будаўніцтва жылля павялічваецца штогод. Аднак і сёлета мы будзем весці палітыку па стрымліванні цэн у сферы жыллёвага будаўніцтва. Разам з тым у гэтым працэсе трэба прытрымлівацца залатой сярэдзіны, каб будаўнічыя арганізацыі працавалі са станоўчай рэнтабельнасцю".

"Прагнозны індэкс будаўніча-мантажных работ на 2012 год запланаваны ў памеры 166%. Сярэдні кошт квадратнага метра жылля для чаргавікоў вызначаны сёлета ў памеры 3,6 мільёна рублёў. Гэта разлічаны сярэднегадавы кошт жыллёвага квадрата ў дамах, якія будуюцца з дзяржаўнай падтрымкай".