Личный счет


Надзея НІКАЛАЕВА,

%D0%A4%D0%BE%D1%82%D0%BE%20%D1%81%20%D1%81%D0%B0%D0%B9%D1%82%D0%B0%20collegeresourcenetwork.com
Фото с сайта collegeresourcenetwork.com
З 1 лютага ўсе дзяржаўныя ВНУ пераглядаюць свае цэннікі на падрыхтоўку спецыялістаў на платнай аснове, што звязана з рашэннямі ўрада аб павелічэнні тарыфнай стаўкі першага разраду і павышэнні тарыфных акладаў педагагічным работнікам з ліку прафесарска-выкладчыцкага саставу без вучонай ступені ці вучонага звання. Між іншым, гэта ўжо трэцяе з пачатку навучальнага года павышэнне кошту платнага навучання.

Адным з першых новы кошт падрыхтоўкі спецыялістаў на платнай аснове агучыў Белдзяржуніверсітэт. На асобных спецыяльнасцях БДУ кошт навучання перавышаў 9,3 мільёна рублёў яшчэ пасля апошняга павышэння цэн, якое адбылося ў лістападзе.

Але ўжо ў лютым цэннікі на самых дарагіх і прэстыжных спецыяльнасцях перасягнулі планку ў 12 мільёнаў рублёў. Так, напрыклад, 12 млн 67 тысяч рублёў вымушаны будуць плаціць за сваё навучанне цяпер студэнты першага курса дзённай формы навучання эканамічнага, юрыдычнага факультэтаў, факультэта міжнародных адносін, а таксама студэнты некаторых спецыяльнасцяў Інстытута журналістыкі, гуманітарнага, філалагічнага факультэтаў і факультэта філасофіі і сацыяльных навук. На механіка-матэматычным факультэце, ФПМІ, факультэце радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій, фізічным, хімічным, геаграфічным факультэтах кошт навучання перасягнуў 10 мільёнаў рублёў, на біялагічным факультэце — 11 мільёнаў рублёў. А самымі "таннымі" для першакурснікаў застаюцца ў БДУ спецыяльнасці "беларуская філалогія", "руская філалогія", "славянская філалогія" і "сацыяльная работа" — 8 млн 683 тысячы рублёў. Фактычна на ўсіх спецыяльнасцях кошт навучання павысіўся ад 2,2 да 2,7 мільёна рублёў.

Як падкрэсліваецца ў тлумачальнай запісцы да загада аб павышэнні кошту падрыхтоўкі спецыялістаў на платнай аснове, у студзені рост заработнай платы склаў у БДУ 45,6%, у тым ліку заработная плата прафесарска-выкладчыцкага складу павялічылася на 48,1%. Рост выдаткаў на заработную плату ў цане склаў 45,6%. А выдаткі на аплату камунальных паслуг і іншыя засталіся на ўзроўні лістапада 2011 года.

Улічваючы сацыяльную значнасць паслугі і рэкамендацыі Міністэрства адукацыі, рост кошту платнага навучання ў параўнанні з дзейнай цаной на дзённай і завочнай форме навучання не перавысіў 29%.

"Недапушчэнне росту цаны больш чым на 29% было дасягнута шляхам зніжэння ўзроўню рэнтабельнасці, — сцвярджаюць у БДУ. — На дадзены момант "вага" заработнай платы і налічэнняў на заработную аплату ў калькуляцыі навучання складае 88,4%. Удзельная вага камунальных выдаткаў — 8,9%, іншых выдаткаў — 2,7%. Такім чынам, сярэдняя рэнтабельнасць на завочнай форме навучання складае 4%, а на дзённай — 0%".

Трэба дадаць, што ўзровень аплаты ў канкрэтнай ВНУ можа залежаць ад спецыяльнасці, якую атрымлівае студэнт, кваліфікацыі, стажу работы прафесарска-выкладчыцкага складу і іншых педработнікаў, а таксама стану матэрыяльна-тэхнічнай базы. Традыцыйна самай дарагой (прычым не толькі ў нас, але і ва ўсім свеце) з'яўляецца вышэйшая медыцынская адукацыя. Але кошт навучання ў БДУ літаральна наступае платнай падрыхтоўцы медыкаў на пяты.

Маскевич: Стоимость обучения в вузах поднимется менее чем на 50% >>>


Студэнты, раскажыце, як змяніліся кошты на навучанне ў лютым у вашых ВНУ?
Нужные услуги в нужный момент
-60%
-80%
-20%
-20%
-50%
-52%
-20%
-10%
-10%
-20%
0058043