Личный счет


Павел Свярдлоў,

Цягнік да Масквы даражэй за самалёт. А квіток туды-назад на самалёт да Парыжа танней, чым білет на цягнік у адзін (!) бок. Як так? 

Самы танны авіяквіток з Мінска да Масквы каштуе 43 еўра. А білет у купэйны вагон цягніка абыдзецца як мінімум у 56 еўра. Атрымліваецца, даляцець да сталіцы Расіі не толькі на 7 гадзін хутчэй, але і на 143 тысячы танней, чым даехаць у купэ цягніка!
 
“Гэта праявы нашай новай палітыкі, — тлумачыць камерцыйны дырэктар кампаніі “Белавія” Ігар Чаргінец. — У гэтую секунду на 15 напрамкаў рэгулярных рэйсаў мы ўсталявалі зніжаныя тарыфы. Напрыклад, паляцець у Польшчу каштуе 45 еўра”.
 
Крыху пазней, на сайце “Белавіі” Еўрарадыё зразумела, што не ўсё так проста: да 45 еўра дадаецца абавязковы збор — 15 еўра. Але і 60 еўра за квіток у Варшаву — гэта амаль як у цягніку! 
 
“А што вы здзіўляецеся? — у сваю чаргу здзіўляюцца на Беларускай чыгунцы. — Расіі трэба за вашу перавозку аддаць паўнавартасны швейцарскі франк. Па курсе, які не чыгунка вызначае, а Нацыянальны банк. Так што, каб танна ездзіць за мяжу, тэлефануйце не нам, а ў Нацбанк. І прапануйце ім вярнуцца ў 1 студзеня 2011 года. Гэта самы аптымальны варыянт!”
 
Па словах супрацоўніка чыгункі, для самалёта і для цягніка працуюць розныя прынцыпы ўсталявання тарыфаў. Борт самалёта — самадастатковая транспартная адзінка, якая рухаецца ў нічыйным паветры. Цягнік жа немагчыма ўявіць без рэек, за карыстанне якімі кожная краіна прызначае свой кошт.
 
“Тарыф мае тэрытарыяльны прынцып. Ён налічваецца ў швейцарскіх франках, бо расійскай чыгунцы за яе паслугі непатрэбныя беларускія рублі, так жа, як мне не патрэбныя казахскія тэнге… Чамусьці, калі едуць у іншую краіну, прыгадваюць, што трэба закупіцца валютай. Я не разумею, чаму нашы людзі, якія лічаць сябе разумнымі, гэтага самі не разумеюць…” — працягвае чыгуначнік.
 
Што праўда, вольных месцаў у цягніках на маскоўскім напрамку не шмат. Таму на чыгунцы канкурэнцыі з боку авіяперавозчыкаў не баяцца. І кошты зніжаць не збіраюцца. Дакладней, збіраюцца — але яшчэ не хутка.
 
“Ёсць адмысловыя перыяды, калі кошты павышаюцца і паніжаюцца. Гэта і прадугледжана для таго, каб рэгуляваць плынь пасажыраў і даць чалавеку магчымасць запланаваць сваю паездку загадзя, — распавядаюць у прэс-службе чыгункі. — А Сёння галоўнае — гэта эканоміка. І калі цягнікі запатрабаваныя [па такіх коштах] — гэта значыць, яны запатрабаваныя! З іншага боку, многія людзі едуць нашмат танней. Электрычкай да Оршы, пасля да мяжы — гэта да станцыі Чырвонае, пасля Смаленск. Да Масквы даязджаюць за 200 тысяч”.
 
Еўрарадыё вырашыла параўнаць кошт квіткоў на цягнікі з коштам авіябілетаў па некалькіх папулярных напрамках. Выявілася, што не толькі ў Маскву танней ляцець, чым ехаць. Напрыклад, квіток туды-назад на самалёт да Парыжа каштуе танней, чым білет на цягнік у адзін (!) бок! Што праўда, у мяккі вагон. Але іншых там няма!
 
Напрамак
Самая танная плацкарта
Самае таннае купэ
Авіяквіток на акцыі/зніжках
Авіяквіток эканом-класа ў адзін бок
Самы танны авіяквіток туды-назад
Варшава
-
55 еўра
(607 000)
60 еўра
85 еўра
114 еўра
Кіеў
324 500
48 еўра
(527 690)
69 еўра
75 еўра
136 еўра
Масква
311 180
56 еўра
(624 280)
43 еўра
55 еўра
80 еўра
Парыж
-
286 еўра
(3 146 000, мяккі вагон)
-
184 еўра
239 еўра
Прага
-
133 еўра
(1470 000)
149 еўра
169 еўра**
220 еўра
Рыга
363 400
52 еўра
575 060
60 еўра
66 еўра
128 еўра
Санкт-Пецярбург
340 940
62 еўра
(683 700)
60 еўра
65 еўра
110 еўра
Сімферопаль
522 870
76 еўра
(834 400)
-
119 еўра*
240 еўра*
*узімку рэйс не выконваецца.
**рэйс авіякампаніі Lufthansa
 
Як бачна, далёка не заўжды квіток на самалёт таннейшы за чыгуначны білет. Затое авіябілет туды-назад часам апынаецца таннейшым за два квіткі на цягнік. Праз тое, што ў кожнай краіне на чыгунцы дзейнічаюць розныя тарыфы, чыгуначнікі не могуць дамовіцца на падобныя зніжкі, таксама як і на зніжкі на групавую паездку. Авіякампанія такую зніжку даць можа — ёй гэта ўзгадняць ні з кім не трэба, бо самалёт належыць толькі ёй.
Нужные услуги в нужный момент
-50%
-15%
-10%
-15%
-25%
-15%
-10%
-10%