
Фото: Станислав КОРШУНОВ
Падчас дня інфармавання старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар прыехаў на Пружанскі камбінат будаўнічых матэрыялаў. Работнікі прадпрыемства задавалі губернатару пытанні, актуальныя для ўсяго горада і раёна, пiша газета "Звязда"."Цікавіліся ў губернатара, ці адсочвае аблвыканкам сітуацыю з некантраляваным ростам заработнай платы асобных кіраўнікоў. Губернатар пагадзіўся з думкай, што тут ёсць пытанні. І прывёў прыклад, як на адным з пінскіх прадпрыемстваў рабочыя атрымалі за снежань прыкладна 1,8 млн рублёў, а іх дырэктар — 16 млн, назваўшы такую сітуацыю неапраўданым перакосам. Няправільна, падкрэсліў губернатар, калі ў аграрным сектары кіраўнік мае 6 мільёнаў у месяц, а яго галоўны спецыяліст толькі 2 мільёны".
"Не абышлі падчас гутаркі праблему танных малочных прадуктаў. Канстанцін Сумар прывёў статыстыку асобных месяцаў мінулага года: штодзень беларуска-ўкраінскую мяжу перасякалі ў Брэсцкай вобласці прыкладна 25 тысяч чалавек, і большасць з іх вывозілі нашу танную малочную прадукцыю за мяжу. Так што, да выраўноўвання цэн мы павінны прыйсці на нейкім этапе, але паралельна з гэтым, вядома, неабходна паднімаць зарплату", — сказаў ён".