Личный счет


rb7.ru
rb7.ru
Згодна з пастановай Міністэрства фінансаў, з 1 сакавіка ўводзяцца новыя цэны на каштоўныя металы ў вырабах і ломе, што скупліваюцца ў фізічных асоб (акрамя куплі-продажу банкаўскімі і нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі каштоўных металаў у выглядзе мерных зліткаў і манет у фізічных асоб).

Скупачныя цэны ў рублях за грам металу выглядаюць наступным чынам.

На золата ў вырабах і ломе: 375-й пробы — 143 770 рублёў (дагэтуль было 137 000 рублёў за той жа грам металу);

500-й пробы — 191 700 рублёў (з 1 студзеня было 182 670 рублёў);
583-й і 585-й пробы — 224 290 рублёў (213 720 рублёў);
750-й пробы — 287 550 рублёў (274 000 рублёў);
900-й пробы — 345 060 рублёў (328 800 рублёў);
916-й пробы — 351 190 рублёў (334 650 рублёў);
950-й пробы — 364 230 рублёў (347 070 рублёў);
958-й пробы — 367 290 рублёў за грам металу (дагэтуль дзейнічала цана 349 990 рублёў усё за той жа грам металу).
 
Скупачная цана на плаціну ў вырабах і ломе з 1 сакавіка такая: 950-й пробы — 345 770 рублёў за адзін грам металу (з 1 студзеня дзейнічала цана 310 050 рублёў).
 
Цэны на серабро ў вырабах і ломе, натуральна, таксама змяніліся.
За адзін грам металу ў рублях па пробах: 750-й пробы — 5 600 рублёў (да нядаўняга часу была цана 5 080 рублёў);
800-й пробы — 5 970 рублёў (5 410 рублёў);
875-й пробы — 6 530 рублёў (5 920 рублёў);
916-й пробы — 6 830 рублёў (6 200 рублёў);
925-й пробы — 6 900 рублёў (6 260 рублёў);
960-й пробы — 7 160 рублёў за грам металу (дагэтуль было 6 500 рублёў).
Нужные услуги в нужный момент