Налегке
Идея Банк
11%
12 месяцев
РРБ-Банк
12%
Оранжевая мечта - Go Кэш
Белорусский народный банк
14.9%

Все кредиты

Публичный счет


Павел Бераснеў,

%D0%91%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%20%D0%91%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80%D0%B0.%20%D0%A4%D0%BE%D1%82%D0%BE%20telegraf.by
Борис Батура. Фото telegraf.by
Больш за год дзейнічае Дырэктыва № 4 "Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь", але эфект ад гэтага дакумента ацэньваецца па-рознаму: прадпрымальнікі скардзяцца, што рэалізацыя яе палажэнняў ідзе занадта павольна, а чыноўнікі, як правіла, не пагаджаюцца: маўляў, усё ідзе згодна з планам. У прынцыпе, зразумець можна і тых, і тых, бо першыя хутчэй хочуць працаваць у добрым бізнэс-асяроддзі, а другія — не хочуць губляць прэміі за зрыў тэрмінаў. Але радуе адно: паціху чыноўнікі прывыкаюць да думкі, што бізнэс — аснова развіцця эканомікі краіны.

— Мы паставілі задачу, каб да канца пяцігоддзя 50% даходнай часткі бюджэту вобласці фарміравалася за кошт дзейнасці прадпрымальніцтва. І ў прынцыпе, стабільнасць у грамадстве — гэта стварэнне ўстойлівага сярэдняга класа, а развіццё прадпрымальніцтва якраз і накіравана на стварэнне гэтага сярэдняга класа, — выказаў меркаванне Барыс БАТУРА, старшыня Мінскага аблвыканкама, на пасяджэнні, дзе абмяркоўваўся працэс выканання палажэнняў Дырэктывы № 4.
 
Прыватны бізнэс усё актыўней уносіць сваю лепту ў фарміраванне валавога рэгіянальнага прадукту Мінскай вобласці. У прыватнасці, па словах Аляксандра ТУРЧЫНА, старшыні камітэта эканомікі Мінаблвыканкама, калі ў 2008 годзе ўдзельная вага малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў ВРП складала 18%, то ў 2010 годзе на 4,4 працэнтнага пункта больш — 22,4%. Што тычыцца паступленняў у кансалідаваны бюджэт, то ад малога і сярэдняга бізнэсу яны за 2011 год склалі 1,8 трлн рублёў — 24,5% у агульных паступленнях і 38,6% у бюджэце вобласці. Толькі ад суб'ектаў малога прадпрымальніцтва паступленні павялічыліся ў 1,5 раза ў параўнанні з 2010 годам і склалі 1,43 трлн рублёў.
 
Усяго ў Мінскай вобласці па стане на пачатак 2012 года прадпрымальніцкую дзейнасць ажыццяўлялі 45,5 тысячы суб'ектаў гаспадарання. Найбольшая колькасць іх сканцэнтравана ў Мінскім (21,4%), Барысаўскім (12,4%) і Маладзечанскім (11,1%) раёнах. Напрыклад, у Старадарожскім раёне ажыццяўляюць дзейнасць 302 бізнэсмены (0,7%), Крупскім — 382 (0,8%), Капыльскім — 487 (1%), Любанскім — 435 (1%). Тое самае атрымаецца, калі паглядзець на колькасць суб'ектаў прадпрымальніцтва на 1 тысячу жыхароў — калі ў Мінскім раёне іх 65, то ў Старадарожскім, Крупскім, Капыльскім і Любанскім — ад 13 да 15. Аляксандр Турчын лічыць, што гэты паказчык сведчыць пра тое, што ў названых раёнах не надаецца належнай увагі недзяржаўнаму сектару эканомікі.
 
— Я лічу, што мы павінны падтрымліваць прадпрымальніцкую ініцыятыву, бо яна дазваляе не толькі павялічваць даходы бюджэту, але (што немалаважна) і ствараць новыя працоўныя месцы. Да таго ж замацаваць працоўныя рэсурсы ў сельскай мясцовасці і малых гарадах можа наяўнасць свайго бізнэсу і ўласнасці. Таму мы павінны спрыяць стварэнню пазітыўнага іміджу прадпрымальніцтва ў грамадстве, — перакананы Аляксандр Турчын.
 
Цікава, дарэчы, што на Міншчыне ўдзельная вага юрыдычных асоб бязведамаснай падначаленасці ў агульным аб'ёме вытворчасці прамысловай прадукцыі паціху ўзрастае: у 2010 годзе яна складала 17,8%, у 2011 — 19,5%. Аляксандр Турчын адзначыў, што гэта самы высокі вынік сярод усіх абласцей краіны, — і нават пры тым, што ў Мінскай вобласці знаходзяцца такія прамысловыя гіганты, як "Беларуськалій" і "БелАЗ". Аднак варта дадаць, што у некаторых раёнах (Клецкім, Слуцкім, горадзе Жодзіна) удзельная вага прыватных прадпрыемстваў зусім малая — менш за 5%, а ў Бярэзінскім, Вілейскім, Мядзельскім і Стаўбцоўскім раёнах вытворчых прыватных арганізацый і зусім няма...
 
Чыноўнікі ўжо не баяцца прадаваць маёмасць за 1 базавую?
Для бізнэсменаў-пачаткоўцаў адным з сур'ёзных бар'ераў з'яўляецца адсутнасць плошчаў для офісаў і вытворчасцяў. Каб дапамагчы бізнэсу, у Мінскай вобласці за 2011 год прадпрымальнікам было перададзена 275 аб'ектаў нерухомасці, якія дагэтуль неэфектыўна выкарыстоўваліся: з іх 95 было прададзена на аўкцыёне з усталяваннем пачатковай цаны продажу ў памеры адной базавай велічыні, 121 аб'ект перададзены ў бязвыплатнае карыстанне пад канкрэтныя інвестыцыйныя праекты. Разам з тым, Аляксандр Турчын адзначыў, што на тэрыторыі вобласці яшчэ засталася значная колькасць аб'ектаў, якія не выкарыстоўваюцца, — толькі ў камунальнай уласнасці іх яшчэ больш за 350. Дарэчы, вельмі радуе, што мясцовыя ўлады перасталі баяцца прадаваць аб'екты нерухомасці за адну базавую велічыню:
 
— За мінулы год мы прадалі 20 аб'ектаў, — расказвае Уладзімір ДАМАНЕЎСКІ, старшыня Слуцкага райвыканкама. — З іх 13 аб'ектаў — за 1 базавую велічыню па 108-м Указе Прэзідэнта. Мы актыўна гэтым карыстаемся. Для параўнання хачу сказаць, што за 2010 год мы такіх аб'ектаў прадалі толькі 5. Сапраўды, тут адчуваецца і падтрымка аблвыканкама.
Мы не баімся, што потым нехта прыйдзе і праверыць, на якіх умовах і як мы ўзаемадзейнічаем з камерцыйнымі структурамі...
Разам з тым, ёсць і пэўныя праблемы з рэалізацыяй не патрэбнай дзяржаве маёмасці нават за 1 базавую велічыню. Напрыклад, як расказаў Уладзімір Даманеўскі, былыя вайсковыя казармы райвыканкам гатовы аддаць бізнэсменам бясплатна, але рыхтаваць адпаведныя дакументы на гэтыя аб'екты трэба за кошт сродкаў бюджэту, што складае далёка не адну базавую велічыню
 
— Ці вось яшчэ такі выпадак: у малочнатаварным комплексе "Белічы" ёсць будынак кацельнай, які не выкарыстоўваецца. Даволі-такі нядрэнны будынак. Чалавек папрасіў: маўляў, дайце мне гэтую кацельную, я там арганізую рамонт машын. Але як мы там, дзе вырабляецца малако, дазволім рамантаваць машыны? Як паступіць? Прапануем іншыя аб'екты — не, не хоча браць...
 
Яшчэ адно праблемнае пытанне — выкуп прадпрымальнікамі арандаваных вытворчых памяшканняў:
— Сёння ўласнікі не заўсёды зацікаўлены ў продажы аб'ектаў нерухомасці, бо рэгулярна атрымліваюць невытворчыя даходы ў выглядзе арэнднай платы. У сваю чаргу, арандатары не зацікаўлены ў падтрыманні вытворчых памяшканняў у тэхнічна спраўным стане,

бо яны не з'яўляюцца іх уласнікамі і ў любы момант дамова арэнды можа быць скасавана, — кажа Аляксандр Турчын.
Безумоўна, гэтую праблему нейкім чынам трэба вырашаць, тым больш што ў Дырэктыве № 4 запісана: суб'ектам прадпрымальніцкай дзейнасці трэба прадаставіць права выкупу дзяржмаёмасці, калі яны яе арандуюць на працягу трох гадоў і больш.
 
Чыноўнікі бізнэсу дапамагаюць ці чыняць перашкоды?
Аляксандр Турчын выказаў меркаванне, што на месцах прадпрымальнікі не маюць нейкіх адміністрацыйных перашкод, а наадварот, мясцовыя ўлады аказваюць ім усялякае садзейнічанне. Тое самае кажа і старшыня Слуцкага райвыканкама:
— У нас няма ніводнай скаргі, таму я не згодны, што мы не дапамагаем прадпрымальнікам станавіцца на ногі. Мы перыядычна сустракаемся з прадпрымальнікамі, але, на жаль, у іх такі менталітэт, што яны просяць даць месца, каб півам гандляваць у кіёску, фруктамі на вуліцы і г. д. А гэта сёння не ўпісваецца ў канцэпцыю...
 
А вось Барыс Батура не лічыць, што чыноўнікі не ствараюць адміністрацыйных бар'ераў:
— Я б не гаварыў так, што на месцах няма прадузятага стаўлення да прадпрымальніцтва. Ёсць і колькі хочаш — толькі я магу прывесці з дзясятак прыкладаў... Трэба прадпрымальніка ну, можа, не на руках насіць — не будзем утрыраваць. Але, прынамсі, павінна быць блізка да гэтага. Зарэгістраваў — і ўвесь час яго трэба падштурхоўваць. Для чаго створаны цэнтры падтрымкі прадпрымальніцтва, якія павінны гэтым займацца... Мы не выйдзем ніколі на 500 долараў зарплаты, калі не будзем сур'ёзна займацца гэтай праблемай, — заявіў старшыня Мінаблвыканкама, гаворачы пра развіццё бізнэсу. — Мы павінны быць кроўна зацікаўлены, каб у нас прадпрымальніцтва атрымала сур'ёзнае развіццё. І ў нас няма аб'ектыўных прычын, якія маглі б гэтаму перашкодзіць.
 
Як расказаў Аляксандр Турчын, аблвыканкам выступіў з прапановай (яна была падтрымана Мінэканомікі) па аб'яднанні двух нарматыўных дакументаў у адзін — Дэкрэта Прэзідэнта № 1 "Аб стымуляванні вытворчасці і рэалізацыі тавараў (работ, паслуг)"
і Дэкрэта Прэзідэнта № 9 "Аб некаторых пытаннях рэгулявання прадпрымальніцкай дзейнасці ў сельскай мясцовасці".
— Гэты праект новага дэкрэта накіраваны на радыкальнае паляпшэнне ўмоў развіцця рэгіёнаў і стымулявання дзелавой актыўнасці перш за ўсё нацыянальных інвестараў. Ільготныя рэжымы плануецца распаўсюдзіць на індывідуальных прадпрымальнікаў, шмат новаўвядзенняў будзе з маёмаснымі і зямельнымі адносінамі. Гэтым праектам прадугледжваецца магчымасць набыцця бізнэсменамі маёмасці ў растэрміноўку, плануецца пашырыць пералік абсталявання, якое ўвозіцца на льготных умовах. Папярэднія Дэкрэты №№ 1 і 9 паўплывалі на развіццё бізнэсу нязначна: ільготамі скарысталіся толькі 2,2% суб'ектаў гаспадарання.

А праект новага дэкрэта, як мы лічым, павінен стаць рухомай сілай у развіцці рэгіёнаў, у развіцці вытворчага прадпрымальніцтва на тэрыторыі сельскай мясцовасці і малых гарадоў з колькасцю насельніцтва да 50 тысяч чалавек, — адзначыў Аляксандр Турчын і дадаў, што буйны прамысловы сектар — гэта базіс, аднак паступова структура эканомікі мяняецца і вядучая роля пераходзіць да недзяржаўнага сектара.
Нужные услуги в нужный момент
-27%
-10%
-20%
-35%
-20%
-40%
0058433