Личный счет


Руслан Ананьев,

Фото: photo.bymedia.net
Фото: photo.bymedia.net
Толькі за першы квартал бягучага года сярэдні банкаўскі ўклад жыхара краіны павялічыўся прыкладна на 800 тысяч рублёў. І, нягледзячы на запрагназаванае зніжэнне працэнтных ставак, такія зберажэнні грамадзян да канца года могуць яшчэ значна павялічыцца.

Пры цяперашняй стаўцы рэфінансавання 36 працэнтаў гадавых і стаўцы па дэпазіце больш за 40 працэнтаў гадавых па рублёвым укладзе штомесяц можна зарабляць 3—4 працэнты. Гэта значыць, што за месяц на ўкладзе ў памеры 1,9 мільёна рублёў, які ў сярэднім прыходзіцца на кожнага жыхара Беларусі, нарасце 60—70 тысяч рублёў.

У далейшым, як мяркуюць у Нацбанку, стаўкі па рублёвых дэпазітах могуць знізіцца і да 25 працэнтаў гадавых. Але нават пры гэтым за красавік—снежань бягучага года кожны сярэднестатыстычны ўладальнік рублёвага ўкладу можа зарабіць не менш за 500 тысяч рублёў.
 
У замежнай валюце на кожнага беларуса ў банках прыходзіцца каля 500 долараў. За красавік—снежань на гэтым можна зарабіць каля 30 долараў.
 
Такім чынам, атрымліваецца, што нават пры цяперашнім аб’ёме дэпазітаў сярэднестатыстычны беларускі ўкладчык можа зарабіць на сваіх зберажэннях за тры кварталы бягучага года не менш за 750 тысяч рублёў. Але, хутчэй за ўсё, многія ўладальнікі ўкладаў будуць іх папаўняць. З улікам гэтага дэпазітны заробак можа быць і большым.

На што звяртаць увагу пры адкрыцці новага ўкладу?
  • фіксіраваная стаўка ці не (ці можа банк знізіць даходнасць);
  • ці налічваюцца “працэнты на працэнты”;
  • на якіх умовах можна папаўняць дэпазіт;
  • як зменіцца працэнтная стаўка, калі вырашыце забраць грошы датэрмінова.

 
Нужные услуги в нужный момент
-20%
-41%
-25%
-40%
-10%
-20%
-30%
-20%
-30%
-10%
-10%
0058415