108 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Стачка — за разрыв договора, профсоюзы — против. Что сейчас происходит вокруг «Беларуськалия» и Yara
  2. На овсянке и честном слове. История Марины, которая пришла в зал в 33 — и попала в мировой топ пауэрлифтинга
  3. «Танцуем, а мое лицо прямо напротив ее груди». История семьи, где жена выше мужа (намного!)
  4. Где поесть утром? Фудблогеры советуют самые красивые завтраки в городе
  5. «Ушло вдвое больше дров». Дорого ли выращивать тюльпаны и как к 8 марта изменились цены на цветы
  6. У бюджетников заметно упали зарплаты. Их обещают поднять за счет оптимизации численности работников
  7. Автозадачка с подвохом. Разберетесь ли вы в правилах остановки и стоянки на автомагистралях?
  8. BYPOL выпустил отчет о применении оружия силовиками. Изучили его и рассказываем основное
  9. Еще 68,9 млн долларов. Минфин в феврале продолжил наращивать внутренний валютный долг
  10. Россия анонсировала в марте совместные с Беларусью учения. В том числе — под Осиповичами
  11. На 1000 мужчин приходится 1163 женщины. Что о белорусках рассказали в Белстате
  12. Синоптики объявили желтый уровень опасности на 9 марта
  13. «Можно понять масштаб бедствия». Гендиректор «Белавиа» — про новые и старые направления и цены на билеты
  14. «Хлеба купить не могу». Работники колхоза говорят, что они еще не получили зарплату за декабрь
  15. «Один роковой прыжок — и я парализован». История парня, который нырнул в воду и сломал позвоночник
  16. Первый энергоблок БелАЭС включен в сеть
  17. Минздрав опубликовал статистику по коронавирусу за прошлые сутки
  18. Как заботиться о сердце после ковида и сколько фруктов нужно в день? Все про здоровье за неделю
  19. «Белорусы готовы работать с рассвета до заката». Айтишницы — о работе и гендерных вопросах
  20. Акции в честь 8 Марта и заседание МОК по Беларуси. Онлайн дня
  21. У Марии Колесниковой истек срок содержания под стражей
  22. Я живу в Абрамово. Как неперспективная пущанская деревня на пару жителей стала «модной» — и передумала умирать
  23. Оловянное войско. Как учитель из Гродно преподает школьникам историю с солдатиками и солидами
  24. «Я привыкла быть, как все. Но теперь это не так!» Как мы превратили читательницу в роковую красотку
  25. Изучаем весенний автоконфискат. Ищем посвежее, получше и сравниваем с ценами на рынке
  26. «Очень сожалею, что я тренируюсь не на «Аисте». Посмотрели, на каких велосипедах ездит семья Лукашенко
  27. «Прошло минут 30, и началось маски-шоу». Задержанные на студенческом мероприятии о том, как это было
  28. «Молодежь берет упаковками». Покупатели и продавцы — о букетах с тюльпанами к 8 Марта
  29. «Если вернуться, я бы ее не отговаривал от «Весны». Разговор с мужем волонтера Рабковой. Ей грозит 12 лет тюрьмы
  30. Студентка из Франции снимала Минск в 1978-м. Показываем фото спустя 40 лет
реклама


Алена Дзядзюля,

Уласнае паляванне на "сэканд" я распачала з гандлёвага рынку "Ждановічы". Безумоўна, тут самы вялікі выбар патрыманых рэчаў, і самыя вялікія "разбежкі" ў коштах на іх. Маладыя хлопцы зазываюць да сталоў, дзе ўсе шмоткі звалены ў кучы. На сталах з "абсалютна новымі" рэчамі, можна выбраць любую па кошце 50 ці 100 тысяч, патрыманае мужчынскае і жаночае адзенне прадаецца за 30 тысяч, на асобным стале — шапкі, кепкі — за 20, купальнікі — за 40, дзіцячыя рэчы — за 20, 30 тысяч.

Калі пабадзяцца сярод гэтых развалаў, можна выйсці і на прадаўцоў, якія гандлююць таварам па 10 (а то і па 5 тысяч) за любую рэч. Пасля пачутага чарговага прызыву далучыцца да распродажу, ды яшчэ (як запэўніваў "зазывала") выбраць "рэчы, якія носяць алігархі", далучаюся да капальнікаў у шмотках. Побач са мной вядуць "раскопкі" муж з жонкай. У іх ужо ёсць такія-сякія здабыткі, хаця мужчына жаліцца, што ў яго ўжо рукі баляць "капаць". Патраціўшы пэўны час на падобную справу, адыходжу ні з чым. Больш за тое, падалося, што корпалася ледзьве не ў сметніцы — сярод усяго гэтага "багацця" трапляліся і рэчы брудныя, і забароненыя для продажу. Між іншым, продаж "з кучы" — адзін з прыёмаў зацягвання кліента. Чалавеку, які столькі часу патраціў на пошук, проста крыўдна будзе пайсці без пакупак.
 
У развалах з дзіцячай вопраткай пакапацца, напэўна, усё ж варта — мае "калегі" набіраюць стосы маек, шортаў і штонікаў на гадавалага малога. Дзіцячы тавар трапляе на прылаўкі ў больш прывабным стане. Проста еўрапейская дзятва, як і любая іншая, вырастае так хутка, што не паспявае "забіць" сваё адзенне.
 
Калі не хапае вытрымкі на "раскопкі", можна збочыць да сталоў і палатак, дзе прадаецца ўжо адсартаваны "сэканд". Але вы адразу адчуеце розніцу ў коштах. Дарэчы, я бачыла, як самі прадаўшчыцы "дапамагалі" асобным рэчам з развалаў перакачаваць у "адборны" сэканд.
 
Між іншым, адсартаваны ждановіцкі "сэканд-хэнд" па кошце можа быць вышэйшым за той, што прадаецца ў крамах, дзе ўсё гэта акуратна развешана па кранштэйнах. Для параўнання, на "Жданах" жаночыя блузкі, майкі, сарочкі ідуць па 75-95 (і вышэй) тысяч, а ў краме на цэнніках я бачыла лічбы ад 28 да 115 тысяч (пры гэтым найбольш часты кошт — у межах 50-60 тысяч, за такія грошы можна набыць сапраўды добрую рэч). Шорты, брыджы, што пабывалі ў карыстанні, на Ждановічах каштуюць адпаведна каля 65 і 95 тысяч, а ў краме грашовы адлік пачынаецца з 20 (за паўсотні рэальна набыць незаношаную рэч). На кранштэйнах "сэкандаў" я бачыла сукенкі за 15-165 тысяч, штаны і джынсы за 50-160. Для параўнання, ждановіцкія штаны прадаюцца ад 120.
 
Ёсць разбежкі і ў цэнах на дзіцячае адзенне, прычым зноў жа не на карысць сартаванаму "сэканду" Ждановіч, дзе мне прапаноўвалі майкі на дашкольнікаў за 40-75, джынсы, брыджы за 100-180, шорты, спадніцы за 45-65 тысяч (у краме першае можна набыць за 15-40 тысяч, другое каштуе ад 40, трэцяе — ад 20).
 
Ёсць яшчэ крамы, у якіх "сэканд" прадаецца на вагу. Калі на выхадных я завітала ў адну з такіх, кошт за кілаграм быў 179.900, прычым магазін толькі папоўніўся новым таварам. Чым далей ад завозу, тым менш каштуе кіло. Напэўна, набываць рэчы для дарослых на вагу не так ужо выгадна. Выйграць можна хіба на майках, топах і спадніцах, якіх на кілаграм прыпадае некалькі.
Пасля доўгага бадзяння па "сэкандах" мне ўсё ж удалося сёе-тое для сябе прыгледзець.
 
Мае трафеі: спадніца фірмы Dоrоthу Реrkіns (абышлася ў 50 тысяч), як варыянт спадніца Аtmоsрhеrе (68 тысяч). Каб дабраць да камплекта і ўкласціся ў 200 тысяч, спыняюся на майцы Nехt (52) ці сарочцы за 76 тысяч. Мне падалося, што было б нядрэнна, каб пры такіх крамах працавалі спецыялісты, якія дапамагалі б пакупнікам знаходзіць "сваю" вопратку. Зарыентавацца ў моры карыстаных рэчаў не так проста. Асабіста мне сапраўды не хапала спрыту, часам я ацэньвала рэч, толькі калі бачыла яе ў руках маіх суседак у чарзе да касы.
 
Калі знайсці рэчы "пад сябе" ўдалося не так хутка, то дзіцячыя "трафеі" аказаліся больш удалымі. Прычым сукенкі, спадніцы, байкі і джынсоўкі на малых тут можна знайсці сапраўды больш цікавыя, чым у крамах і на кірмашах з новымі рэчамі.
-20%
-20%
-30%
-40%
-20%
-20%
-20%
-40%
-20%
-20%