КУРСЫ ВАЛЮТ
Для физических лиц
Для бизнеса
Банки
Карточки  
Кредиты
Продай свой кредит
Вклады
Экономические показатели
Сервисы
Платежи в интернете
Переводы с карты на карту
Налоговый калькулятор
Калькуляторы
Каталог компаний
Домашняя бухгалтерия

Личный счет


Фото с сайта boommax.ru
Фото с сайта boommax.ru
Таму звяртацца ў суд з дробнымі грамадзянскімі іскамі не раяць самі адвакаты — паслугі могуць абыйсціся значна даражэй, паведамляе Еўрарадыё 

Перш чым звяртацца ў суд, лепш узяць у рукі калькулятар і падлічыць кошт пытання. Паводле слоў адваката з Маладзечна Ларысы Загірбекавай, яны самі раяць кліенту пралічыць выгады:

“Калі бачым, што кошт іска нязначны, то тлумачым, ці ёсць сэнс спрабаваць і нешта даказваць па такой суме, калі паслугі адваката абыйдуцца вось у столькі”.

Кошты на паслугі адваката змяніліся нечакана для кліентаў — разам з падвышэннем базавай велічыні. Як тлумачыць суразмоўца Еўрарадыё, свой ганарар яны вызначаюць у адпаведнасці з рэкамендацыямі Рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Калі раней кансультацыя каштавала, да прыкладу, 2 базавыя, альбо 70 тысяч рублёў, то цяпер гэта ж праца каштуе 200 тысяч. Тое ж тычыцца і складання касацыйнай скаргі і вядзення справы ў судзе.

Але намесніца старшыні Рэспубліканскай калегіі адвакатаў Таццяна Матусевіч упэўнівае, што ў беларускіх адвакатаў няма... ні тарыфаў, ні расцэнак. Толькі прафесійная этыка.

Таццяна Матусевіч: “Пытанні ўстанаўлення ганарара пры складанні дамовы на аказанне юрыдычнай дапамогі вызначаюцца правіламі прафесійнай этыкі адваката. А правілы гэтыя рэкамендуюць адвакатам вызначаць ганарар у разумных межах з улікам шэрагу фактараў: вопыт і кваліфікацыя адваката, якія неабходныя для аказання юрыдычнай дапамогі, прафесійны аўтарытэт адваката, навізна і складанасць пытання, неабходныя выдаткі часу і працы”.

З улікам усяго пералічанага праца маладзечанскага адваката Ларысы Загірбекавай на судовым пасяджэнні каштуе 500 тысяч. Не беручы да ўвагі, гадзіну яно цягнецца ці цэлы працоўны дзень. У сталічнага адваката даражэй — каля 800 тысяч у дзень па адміністрацыйных справах. Гэта, удакладняюць Еўрарадыё мінскія юрысты, удзел у судовым пасяджэнні, знаёмства з матэрыяламі справы і, калі будзе дазваляць час, падрыхтоўка скаргі. А па меры паступлення іншага даручэння — наведвання і гэтак далей — ідзе даплата за кожны дзень працы.

Адвакаты кажуць: можна паспрабаваць кліенту і патаргавацца. Магчыма, нават зробяць невялікую зніжку. У калегіі раяць пахадзіць па адвакацкіх канторах і пашукаць таннейшага.

Паводле слоў спецыялістаў, колькасць зваротаў па грамадзянскіх справах з-за падаражання паслуг адвакатаў апошнім часам зменшылася. Калі толькі прызам не стаіць альбо нешта вельмі дарагое, альбо — прынцып. Іншая рэч — адміністрацыйныя і крымінальныя справы.

Ларыса Загірбекава: “Па крымінальнай ці адміністрацыйнай справе пытанне тычыцца зусім іншага. Там чалавека цікавіць, вінаваты ён ці не, ці даказаная яго віна і, адпаведна, мера пакарання”.

Пры такіх расцэнках спроба даказаць, што ты не ўчыняў адміністрацыйнага парушэння і не мацюкаўся на вуліцы, абыйдзецца ў некалькі мільёнаў рублёў. Дарэчы, пасля падвышэння базавай вырас і кошт “адпачынку” на сутках. Зараз 15 сутак на Акрэсціна каштуе 750 тысяч рублёў — 0,5 базавай за суткі.



Як гэта ні дзіўна, але заробкі саміх адвакатаў пры гэтым не такія і вялікія — у Маладзечне каля 3,5 мільёна рублёў, у Мінску — крыху больш. Але змяншаць кошт паслуг дзеля павелічэння колькасці кліентаў яны не хочуць: дрэнна можа адбіцца на якасці працы.