Личный счет


Сяргей Гезгала,

Фото с сайта travdom.ru
Фото с сайта travdom.ru
Сёлета танныя персікі, а вось беларускіх лясных ягад зусім мала.
 
35 тысяч за бездакорныя ўзбецкія чарэшні і 25 тысяч за абы-якія слуцкія вішні — такія цэны трымаліся ў аўторак на мінскай Камароўцы.
 
Зусім мала чарніц, і таму да гандляроў, што аддавалі ягады па 35 тысяч за кг часам стаялі чэргі. Тыдзень таму чорныя, карысныя для зроку ягады можна было набыць за 23–25 тысяч. Мо пасля пахаладання прапанова зноў пабольшае.
 
Затое поўна клубніц. Цэны на іх, цяпер ужо паўночнабеларускія, не такія салодкія, як берасцейскія, вар’ююцца ад 20 да 30 тысяч за кілю.
 
Навалам цяпер і малдаўскіх персікаў: яны за 13–17 тысяч за кг. Масава прадаюцца херсонскія грунтовыя памідоры за 13–15 тысяч. Столькі самы просяць за раннюю, белую ўкраінскую папрыку. Кабачкі ж і гуркі зняцэніліся да 4–5 тысяч за кг. Шмат мясцовых малінаў, але яны не танныя. Масава прадаюцца маладыя бурачкі на халаднік, сёлетні часнык, цыбуля, травы.
 
Навінка сезона ў сырным аддзеле, Ракфорці, патаннеў да 110 тысяч. 
Нужные услуги в нужный момент
-20%
-10%
-30%
-30%
-40%
-50%
-20%
-10%
0058774