1. Бабарико, Тихановская и Цепкало о том, как для них началась избирательная кампания в прошлом году
  2. «Когда войну ведут те, кто уже проиграл». Чалый объясняет «красные линии» и угрозы Лукашенко
  3. Как белорусские сигареты оказываются в опломбированных вагонах с удобрениями? Попытались найти ответ
  4. «Поняли, у собаки непростая судьба». Минчане искали брошенному псу дом и узнали, что он знаменит
  5. Инфекционист — о поставках в Беларусь вакцины от Pfizer и BioNTech и реакциях на прививку от COVID-19
  6. Сколько людей пришло в ТЦ «Экспобел», где бесплатно вакцинируют от коронавируса
  7. Эксперт рассказал, что можно посадить в длинные выходные, а что еще рано сажать
  8. Главный скандал «фигурки»: россияне выиграли золото Игр, но через 5 дней его вручили и канадцам. Как так?
  9. Нарколог рассказала, почему стоит обращать внимание на состав алкоголя
  10. «Зимой мы здесь живем совершенно одни». История пары, которая переехала из города в деревню
  11. Минтруда: ветераны получат единовременные выплаты до 9 мая
  12. Эксперт рассказал, что можно сажать рядом с помидорами, а что — нельзя
  13. В какие страны пустят белорусов, привившихся непризнанными ЕС «Спутником V» или вакциной от китайской Sinopharm
  14. Белгидромет предупредил о заморозках в ночь на 9 мая
  15. Лукашенко пообещал «ягодки» по «делу о госперевороте» и вспомнил «убийства друзей-президентов»
  16. «Жена разбудила и говорит: «Слушай, ты уже не подполковник». Поговорили с лишенными званий экс-силовиками
  17. До +26°С! Прогноз погоды на длинные выходные
  18. Участвовавший в испытании «Спутника V» минчанин спустя полгода проверил, что ему вкололи
  19. Позывной «Птица». Удивительная история разведчицы Базановой, которая создала в оккупированном Бресте свою резидентуру
  20. Колючая проволока и бронетранспортер. Каким получился «Забег отважных» в парке Победы
  21. Соседние страны выявляют все больше контрабандных белорусских сигарет. Какие партии были самыми крупными?
  22. Лукашенко о заявлении на него в прокуратуру Германии: Не наследникам фашизма меня судить
  23. «Хочу проехать по тем местам». Актер Алексей Кравченко — об «Иди и смотри» и съемках в Беларуси
  24. «1700 рублей, СМС о зачислении пришло ночью». Какие выплаты в этом году к 9 Мая получают ветераны
  25. 22 года назад пропал бывший глава МВД и оппозиционный политик Юрий Захаренко
  26. Властям в апреле удалось пополнить резервы валютой. Белорусы отвернулись от доллара?
  27. «Он меня слышит, реагирует на голос». Что сейчас с Ромой, который вынес из огня брата
  28. Ведущий химиотерапевт — о причинах рака у белорусов, влиянии ковида и о том, сколько фруктов есть в день
  29. Год назад стартовала, возможно, главная избирательная кампания независимой Беларуси. Как это было
  30. «Вы звоните в такое горячее время». Так получат ветераны ВОВ единовременные выплаты к 9 Мая или нет?
реклама


Алесь Пілецкі,

Фото с сайта prolombard.by
Фото с сайта prolombard.by
Карэспандэнт Еўрарадыё прыкінуўся бедным маладым спецыялістам і пайшоў па банках прасіць грошай.
 
Паводле легенды, каб набыць новую вялікую лядоўню, нам бракуе 5 мільёнаў рублёў. Пазычыць няма ў каго, таму ідзем у банк. А дакладней – адразу ў пяць банкаў. Першым на маршруце аказаўся Белаграпрамбанк. Крэдытны аддзел часова не працуе, але прыемная супрацоўніца адразу кідаецца ўсё тлумачыць. 5 мільёнаў без паручальнікаў тэрмінам на 5 гадоў нам дадуць з радасцю. Адно што, разглядаць заяву будуць некалькі дзён. Працэнты па выплатах у Белаграпрамбанку залежаць ад стаўкі рэфінансавання – да яе банк дадае 4%, і на сёння атрымоўваецца 36% гадавых. Штомесячная камісія за абслугоўванне карткі 49 тысяч, у дадатак – камісія за разгляд заявы – агулам за пяць гадоў, узяўшы 5 мільёнаў, давядзецца заплаціць банку 14.

Далей ідзем у Беларусбанк. Тут нас агаломшваюць адразу на парозе. Маўляў, крэдыт можна атрымаць толькі па месцы рэгістрацыі. Калі вельмі хочацца без рэгістрацыі – у галаўным офісе. І даюць тэлефон, каб можна было даведацца ўмовы. Тэлефануем.
  
"Калі вы ўсё будзеце выплачваць па графіку, адзін год карыстацца, то штомесячны плацёж будзе 600 тысяч і, адпаведна, будзе паступова зніжацца па меры пагашэння крэдыту. І працэнтаў вы пераплаціце прыкладна на 990 тысяч. На 5 гадоў – плацёж будзе 240 тысяч і пераплоціце вы працэнтаў 4 мільёны 800 тысяч”.

У Беларусбанку вырашаюць, ці даваць грошы ў крэдыт, некалькі дзён. Пры гэтым патрэбныя паручальнікі, даведка з працы аб прыбытках і пашпарт.
 
Пасля Беларусбанка ідзем у Дэльта Банк. Тут крэдытны аддзел працуе спраўна і нават без чэргаў. Маладзенькая супрацоўніца раскрывае ўсе вабноты крэдытнай палітыкі літаральна за хвіліну. 5 мільёнаў нам тут пагаджаюцца даць на тры гады. З усімі выплатамі і працэнтамі агулам запаветная лядоўня абыйдзецца ў 11 мільёнаў. І ўмовы тут жорсткія. За кожную пратэрміноўку штомесячнай выплаты – штраф памерам у 50 тысяч. Крэдыт абяцаюць аформіць за некалькі дзён у любым аддзяленні. Патрабуюць толькі пашпарт і даведку з бухгалтэрыі месца працы.
 
Візіт у Прыёрбанк самы цікавы. Яго супрацоўніца, выслухаўшы гісторыю пра лядоўню і заветныя 5 мільёнаў, адразу раскусіла карэспандэнта і ўсміхаючыся раскрыла некалькі таямніц крэдытавання. Аказваецца, большасць банкаў адмовілася ад паручальніцтваў не ад добрага жыцця. Проста знайсці паручальнікаў становіцца амаль немагчыма – на кожным працаздольным беларусе вісіць крэдыт, а то і два. Таму банкі ўсё часцей прапануюць пры афармленні крэдыта застрахаваць жыццё. У выпадку смерці кліента альбо атрымання ім інваліднасці банк верне свае грошы праз страхавую кампанію. Каштуе страхоўка для кліента каля 170 тысяч.
 
5 мільёнаў у Прыёрбанку нам пагадзіліся даць на год. У выніку крэдыт тут будзе каштаваць амаль 8 мільёнаў. Дарэчы, афармляць яго лепш на картку. Калі возьмеце наяўнымі, то за датэрміновае пагашэнне давядзецца аддаць 150 тысяч. Праўда, крэдыт на картку будуць афармляць амаль тыдзень. Забраць наяўныя грошы пры адсутнасці праблем можна будзе ўжо праз 2-3 дні.
 
Пра страхаванне жыцця нам адразу ж пачынаюць расказваць і ў Самбелбанку. Дарэчы, тут самыя вялікія чэргі – давялося чакаць амаль паўгадзіны толькі для таго, каб атрымаць кансультацыю па крэдытах. 5 мільёнаў тут даюць на 2 альбо на 4 гады. У першым выпадку агулам банку прыйдзецца выплаціць 11 мільёнаў, у другім – 18. А грошы атрымаць можна літаральна за гадзіну. Патрабуюць толькі пашпарт.
 
Дарэчы, атрымаць нейкую афіцыйную інфармацыю пра тое, як часта Самбелбанку даводзіцца звяртацца па страхаўшчыкоў, не выходзіць. У банку такой статыстыкі проста няма, кажуць у аддзеле маркетынгу.
 
“Ведаеце, я не ўпэўнены, што ведаю адказ на гэтае пытанне. Таму нават не ведаю, як адказаць на гэтае пытанне. Такой інфармацыі ў нас няма”.

Вось такая гісторыя. Атрымоўваецца, што лепшыя прапановы па крэдытах мае Беларусбанк. Але і атрымаць там грошы складаней, чым у іншых банках. Усе крэдыты, пра якія ішла гаворка вышэй, могуць абысціся і танней. Праўда, толькі ў тым выпадку, калі выплаціце іх значна раней запланаванага тэрміну.
 
-10%
-17%
-10%
-10%
-50%
-50%
-10%
-30%
-5%
-30%
0073029