Личный счет


Аліна Радачынская,

Фото Reuters
Фото Reuters
Беларусы зноўку актыўна закупаюць замежную валюту. Гэта паказваюць дадзеныя статыстыкі Нацбанка Беларусі за чэрвень. Ці выкліканая гэтая тэндэнцыя чаканнямі чарговага абясцэньвання нацыянальнай валюты?

У параўнанні з траўнем насельніцтва набыла на 17,4 млн долараў болей, чым прадала. Такіх паказчыкаў не было з сакавіка мінулага году. Шэраг эканамістаў лічаць гэта заканамерным для летняга сезону.
 
— Людзі едуць у адпачынак. Таму аб пагаршэнні статысткі пакупкі замежнай валюты можна будзе меркаваць па паказчыках жніўня, калі час адпачынкаў падыйдзе да канца , — кажа фінансіст Антон Болтачка.
 
За першае паўгоддзе рост грашовай масы ўжо дасягнуў запланаванага на год — 20 %. Праўда, ён кампенсуецца ростам коштаў на спажывецкія тавары. Таму, на думку былога старшыні Нацбанка Станіслава Багданкевіча, у бліжэйшыя месяцы курс замежнай валюты не будзе рэзка змяняцца:
 
— Інфляцыя часткова стрымлівае рост коштаў на валютным рынку. Улічваючы, што ў нас станоўчае сальда гандлёвага балансу, у бліжэйшыя месяцы не варта чакаць праблем з валютным рынкам.
 
Звярнуць увагу ў першую чаргу на павелічэнне наяўных грошаў у абароце рэкамендуе і эканаміст Сяргей Чалы:
 
— Пасля падзення даходаў насельніцтва ў выніку крызісу ўлады падвышалі заробкі да пэўнай мяжы. Аднак калі працягваць гэтую палітыку падвышэння заробкаў далей, відавочна, што мы атрымаем неабгрунтаванае падвышэнне даходаў, што небяспечна.
 
Эканаміст адзначае, што перавод рублёў у наяўную і безнаяўную замежную валюту, а таксама рост спажывання ў выніку росту даходу можа паўплываць на валютны рынак і выклікаць нестабільнасць нацыянальнай валюты.
 
У той жа час мы знаходзімся каля мяжы , калі насельніцтву ўжо невыгодна захоўваць грошы на дэпазітах у беларускіх рублях.
 
— Напачатку года захоўваць грошы ў беларускіх рублях у банку было вельмі выгодна. Цяпер жа, калі стаўка рэфінансавання зніжаецца, трымаць назапашанае ў беларускіх рублях — эканамічна недальнабачныя паводзіны , — адзначае Леанід Заіка і рэкамендуе захоўваць грошы ў амерыканскіх далярах ці кітайскіх юанях.
 
Такім чынам, вызначальным стане апошні месяц лета, тады можна будзе меркаваць пра ўстойлівасць і абгрунтаванасць попыту на замежную валюту.

Нужные услуги в нужный момент
-20%
-20%
-70%
-10%
-25%
-40%
-20%
-15%