Личный счет


Юрась Палескі, /

Фота pinskdrev.ru
Фота pinskdrev.ru
Апошняй кропляй стала атрыманне заробку за месяц. Нязгодныя рабочыя сабраліся на стыхійны мітынг і вырашылі выйсці з дзяржаўнага прафсаюза. Каля 100 заяў былі напісаныя адразу. Сабрана ўжо каля 150, збор ідзе далей, заявы будуць пераданыя на імя генеральнага дырэктара Аляксандра Судніка.

Усё адбылося ў адным са структурных падраздзяленняў холдынгавай кампаніі “Пінкдрэў” на заводзе габляванага шпону і мэблі.

Сітуацыю пракаментаваў Дзмітрый, рабочы:

- На столькі цяжкая зараз эканамічная сітуацыя ў працоўных, калі зарплаты ў параўнанні з той працай, якую людзі робяць, настолькі мізэрныя, настолькі здзеклівыя за нашую цяжкую рабскую працу, якая параўнальная з катаржнай працай. І літаральна сёння людзі атрымалі разліковыя лісткі на нашым заводзе, паглядзелі і проста апусціліся рукі. Таму што тыя сумы, якія нам выплочваюць, - здзеклівыя, бо людзям трэба карміць свае сем'і, карміцца самім, выплочваць крэдыты і фактычна гэта не толькі ўжо немагчыма, але гэта ўганяе людзей у нейкую кабалу, таму што з'яўляюцца даўгі і іншае.

Рабочы адзначыў, што незадаволенасць была даўно, але людзі трымаліся да апошняга, спрабавалі хадзіць на прыём да генеральнага дырэктара, верылі ў найлепшыя змены пасля адстаўкі Ларана Арыніча і разбіральніцтваў па выбуху. Як адзначыў Дзмітрый, чуткі аб выказаным пратэсце на заводзе распаўсюджваюцца па ўсім холдынгу і жадаючых далучыцца вельмі шмат. 

Як паведамілі карэспандэнту TUT.BY на ЗАТ "Пінскдрэў", страйку працоўных на заводзе габляванага шпону і мэблі не было. 

- Магчыма, хтосьці абурыўся. Заўсёды ёсць незадаволеныя заробкам, колькі не плаці.  Да таго ж сярэдні заробак у нас вышэй, чым сярэдні па горадзе, - адзначылі прадстаўнікі “Пінскдрэва". 

Па дадзеных Белстата, у студзені-красавіку намінальны налічаны сярэднямесячны заробак у Пінску склаў 2,52 млн рублёй. 

Нужные услуги в нужный момент
-15%
-50%
-30%
-10%
-10%
-20%
-19%
-10%
-50%
-30%