Банки
Курсы валют
Карточки  
Кредиты
Продай свой кредит
Вклады
Экономические показатели
Сервисы
Платежи в интернете
Переводы с карты на карту
Налоговый калькулятор
Калькуляторы
Каталог компаний
Домашняя бухгалтерия
Верное решение
Белорусский народный банк
10.2%
Рублю, Ergo Sum
Белорусский народный банк
10%
Вклад в будущее
Белорусский народный банк
9.2%

Все вклады

Личный счет


Тамара Савіч,

На сярэдні заробак, па дадзеным Белстата, настаўніку з пяцігадовым стажам трэба працаваць на паўтары стаўкі.

Настаўнікі, прадаўцы, спецыялісты сельскай гаспадаркі, лекары атрымліваюць менш за ўсіх - іх прыбыткі на ўзроўні 2,8-2,9 мільёна. У той час як сярэдні заробак па краіне пераваліў за 3,5 мільёна рублёў.
 
Настаўніца Наталля з Лунінецкага раёна працуе ў школе пяць гадоў, выкладае нямецкую мову. Атрымлівае 2,8 мільёна, але ... за паўтары стаўкі! Менавіта такі сярэдні заробак настаўнікаў. Усе працуюць на паўтары стаўкі?
 
"На стаўку столькі не заробіш! А вось за 28 гадзін у тыдзень можна", - раскрывае сакрэты заробку паводле Белстату Наталля.
 
Заробак мінскага будаўніка Ігара - 2,3 мільёна, што ніяк не сыходзіцца з агучанай Белстатам лічбай у 4 мільёны.
 
"Можа, недзе і атрымліваюць "сярэднюю", але там, дзе я працую, - не", - заўважае Ігар. Дапамагае халтура.
 
Дарэчы, праца асенізатараў у Мінску каштуе 2,5 мільёна. На прадпрыемстве прызнаюць, што гэтага мала:
 
"У іншых арганізацыях больш атрымліваюць, але наш гаспадар так вырашыў - 2,5 мільёна. Хоць за такую працу і праўда трэба плаціць больш".

Кіроўца тралейбуса маршруту № 64 Вадзім за 180 гадзін працы ў месяц атрымліваў практычна сярэднебеларускі заробак паводле Белстату - 3,5 мільёна рублёў:
 
"Трохі не адпавядае агучанай, крыху менш - 3,5 мільёна. Сярэдняя заработная плата прыкладна такая, у прынцыпе. Калі тры мільёны атрымліваў, калі 3,2. Але работнікі транспартнай сферы займаюцца перавозкай людзей, а асенізатараў - вывозіць прадукты жыццядзейнасці - трохі не адпавядае зарплата", - кажа Вадзім.
 
Больш за ўсё здзіўляе прыбытак тых, хто нас ратуе, - лекараў. Сярэдні заробак медыкаў па краіне - 2,9 мільёна.
 
"У участковых тэрапеўтаў заробкі – 2-2.2 мільёны, у стацыянары, калі многа дзяжурств, тады так, можна атрымаць тры мільёны", - кажа доктар Вольга з Лепеля. Яна з 9-гадовым стажам атрымлівае 2 мільёны. Яшчэ 900 000 рублёў растварыліся ў белстатовскай смузе.
 
Нядрэнны заробак і ў супрацоўнікаў дзяржаўнага кіравання. Згодна са звесткамі Белстата, у сярэднім чыноўнік атрымлівае 3,6 мільёна рублёў. Аднак у кашальку падатковага інспектара Алены грошай менш:
 
"Колькі - не скажу, таму што нам забаронена выдаваць гэтую інфармацыю, але менш!"