104 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. В Витебске увольняют Владимира Мартова — реаниматолога, который первым в Беларуси честно говорил о ковиде
  2. Вот почему он стоит больше 100 тысяч евро. В Минск привезли первый Mercedes S-класса нового поколения
  3. Кирилл Рудый — о жизни после госслужбы и проектах с Китаем. «Cперва кажется, ничего нельзя, а оказывается — все можно»
  4. Кризис и волны релокейта не помеха? Резидент ПВТ пошел развивать технологические проекты в регионах
  5. Приговор по делу о «ноль промилле»: полгода колонии журналистке TUT.BY и два года с отсрочкой врачу
  6. Лукашенко рассказал о подробностях переговоров с Путиным
  7. «Предложили снять, я отказался». Житель «Пирса» повесил на балконе БЧБ-флаг, а его авто забрал эвакуатор
  8. Светлана Тихановская прокомментировала видео СК по ее делу
  9. Для водителя, который прокатил на капоте гаишника, запросили 11 лет колонии усиленного режима
  10. Какой будет погода весной и стоит ли прятать теплые пуховики в марте
  11. «Радуюсь „мягкому“ приговору для невиновных людей». Известные белорусы — о приговоре врачу и журналисту
  12. «Утром ломились в подъезд». Что известно о массовых задержаниях блогеров и админов телеграм-чатов в Минске
  13. Родители не пускали дочь на учебу из-за ковида — и ее отчислили. Колледж: все законно
  14. Был боссом Дудя, построил крутой бизнес в России, а сейчас помогает пострадавшим за позицию в Беларуси
  15. Беларусбанк начал выдавать потребительские кредиты. Какую сумму дадут при зарплате в 1000 рублей
  16. Протестировали, как работает оплата проезда в метро по лицу, и рассказываем, что из этого вышло
  17. Двухлетний ребенок полгода не видел папу. Посмотрите, как сын встречает политзаключенного
  18. На продукты рванули цены. Где сейчас выгоднее закупаться — на рынках, в гипермаркетах, дискаунтерах?
  19. «За полтора месяца мое душевное рвение ушло в минус». Минчанка продала квартиру и купила синагогу
  20. Как Беларусь зарабатывает на реэкспорте цветов в Россию
  21. Суд за надпись «3%» и пять лет колонии за «изготовление ежей». Что происходит в Беларуси 3 марта
  22. Перенес жуткое сотрясение, но вернулся и выиграл два Кубка Стэнли. Хоккеист, которым восхищается весь мир
  23. Все магазины Bigzz и «Копилка» не работают. Компания ушла в ликвидацию
  24. «Малышке был месяц, они ее очень ждали». Что известно о троих погибших в страшной аварии под Волковыском
  25. «Пары начинались в 3 утра». Белорусы, которые учатся в Китае, не могут вернуться в вуз
  26. «Деревня умирает! Здесь живут 4 человека — и все». История Анатолия, который работает в автолавке
  27. Горбачев: Я не раз говорил, что Союз можно было сохранить
  28. Нет ни документов, ни авто. В правительстве объяснили, как снять с учета такую машину, чтобы не платить налог
  29. «В детстве комплексовала и боялась, что нет будущего». Глухой автоинструктор — о жизни и работе
  30. Жуткое ДТП в Волковысском районе: погибли три человека, в том числе новорожденный ребенок
реклама


Сяргей Палінін,

Фото с сайта svabodaby.net
Фото с сайта svabodaby.net
Калі год назад пачалі павялічвацца кошты на прадукты харчавання, то амаль усе мае знаёмыя жартавалі, што іх заробак амаль увесь ідзе на "наведванне прыбіральні". У маёй сям'і трое дзяцей: дочкі — 15 і 9 гадоў, сын, якому неўзабаве споўніцца 5 год, сам я і жонка. Каб у крызіс не пакласці зубы на паліцу, мы былі вымушаны падкарэктаваць сямейнае меню і больш уважліва прыгледзецца да розных зніжак па акцыях у крамах. Аднак заўважу, што эканоміць тут трэба з розумам, каб дзеці былі здаровыя і сытыя.
 
На снеданне толькі каша і чай

З раніцы мае дзеткі есці практычна не жадаюць. Звычайна на працягу тыдня мы гатуем 4 разы грэчку (800 г — 6500 рублёў), 2 разы — рыс (350 г — 3000 рублёў) і адзін раз аўсяныя шматкі (100 г — 600 рублёў). Рыс і аўсянку трэба гатаваць з малаком. Па бюджэтным кошце лепш браць малако "Бабушкіна крынка" сярэдняй тлустасці 3%. Толькі для кашы неабходна набываць два пакеты малака па 0,9 л (4250 х 2 = 8500 рублёў) і 200 г сметанковага масла (7450 рублёў).
 
Самым дарагім прадуктам для гатавання сняданкаў мая жонка сёння лічыць менавіта малако. Калі кошты на крупы (галоўным чынам імпартныя) айчынны гандаль нават зніжае, то з "родным" малаком усё наадварот. Цэны на яго павялічваюцца штомесяц, у гандлёвых акцыях яно не прысутнічае і ў запас "па старых коштах" не купіш.
 
Атрымліваем, што на кашы з малаком і маслам шматдзетнай сям'і неабходна аддаваць каля 30 тысяч у тыдзень, а ў месяц — 120 тысяч рублёў.
 
На абед толькі суп

Гатаваць "рэстаранны" абед у шматдзетнай сям'і у бацькоў звычайна не атрымліваецца. Абед, як правіла, складаецца з адной талеркі супу, якая з'яўляецца адначасова першай і другой стравай. Суп павінен быць такім, каб лыжка ў ім стаяла, бо там і мяса (або пельмені), і бульба, і капуста (бурак), і морква і іншае. Трохлітровай каструлі сям'і хапае на 2-3 дні. Дзве-тры каструлькі такога "грунтоўнага" супу закрываюць тыднёвы рацыён абедаў. Гатуюцца нашы супы звычайна з кураціны, кошты на якую яшчэ не кусаюцца.
 
Па нашых падліках, за тыдзень на абеды трэба аддаць каля 120 тысяч, а ў месяц — прыкладна 500 тысяч рублёў.
 
На вячэру рыба ці мяса абавязкова

Увечары тата і мама амаль заўсёды дома, таму ёсць магчымасць прыгатаваць нешта больш складанае. Больш за тое, калі дзеці рознага ўзросту, то лёгкай вячэры ніяк не атрымаецца: хто яго ведае, як сур'ёзна яны харчаваліся на працягу дня? Тут трэба ўлічваць і апетыты дарослых.
 
Мае дзеці, у тым ліку і самы малы, ядуць мяса толькі ў выглядзе катлет ці адбіўных. Адбіўныя лепш за ўсё рабіць з курынай грудкі, бо ў цесце з прыправамі курынае філе смачнае, да таго ж яно лёгка жуецца. Мой малы і да гэтага часу ўяўляе, што гэта не адбіўная, а звычайны такі сытны блінчык. У фаршы для катлет свініны і ялавічыны не больш за 30—40%, яшчэ недзе 30% ад агульнага аб'ёму прыпадае на тое ж таннае курынае мяса. У катлеты трапляе надзёртая бульба, цыбуля, морква, хлеб, а часам нават крыху кашы і сыр. Два дні ў сям'і на вячэру — адбіўныя, два дні — катлеты і прыкладна 2-3 разы ў тыдзень у рацыёне рыба.
 
— Мне здаецца тата, што ты не зусім правільную прафесію выбраў, — адзначае старэйшая дачка, калі частуецца маімі пельменямі і адбіўнымі са складаным гарнірам. — А вось такіх смачных кулебяк я ўвогуле нідзе не ела.
 
Мабыць таму ў нашай сям'і практычна ніколі няма вэнджаных дарагіх каўбас. Мяса, прыгатаванае татам, дзецям больш даспадобы. А яшчэ наша мама добра растлумачыла малым, што ў сучаснай магазіннай каўбасе вельмі шмат хіміі.
 
Катлеты і паўфабрыкаты для адбіўных, рыбных фрыкадэлек і іншых мясных страў робяцца ў вялікай колькасці ў выхадныя. Потым такія нарыхтоўкі раскладваюцца ў пакецікі і замарожваюцца. Час ад часу мы з жонкай лепім "тазік" пельменяў, галубцоў, невялікіх кулебяк ці расцягаяў. Калі гатаваць гэтыя стравы самастойна, то яны будуць недзе на 30—40% таннейшымі, чым у кулінарыі, а пра смак тут і казаць няма чаго. Напрыклад, мая старэйшая дачка ўпэўнена, што ў магазінныя пельмені мяса ўвогуле пакласці забыліся. Недзе два-тры разы на месяц жонка гатуе на вячэру сырнікі ці салодкія складаныя блінчыкі. Абавязкова з мясной ці рыбнай стравай прапаноўваецца салата з агародніны. На гарнір — бульба ці макароны.
 
Па нашых прыкладных падліках, вячэра для сям'і з 5 чалавек абыходзіцца каля 30 тысяч рублёў, а ў месяц — 900 тысяч рублёў.
 
На працягу дня садавіна, сокі і прысмакі

Зразумела, што ў вялікай сям'і немагчыма арганізаваць выключна трохразовае харчаванне. Вышэй мы агучылі толькі абавязковае меню. За дзень трое дзяцей "знішчаюць" кіло бананаў, а ў сезон — яшчэ і столькі ж яблыкаў. Час ад часу купляюцца клубніцы, нектарыны і іншыя "вітаміны". З рознай неабходнай садавінай і ягадамі нам дапамагаюць бацькі, якія вырошчваюць усё гэта на дачы. Зімой мы варым кампоты з сухафруктаў, а летам ужываем квас ці бярозавік, якія прапаноўваюцца па акцыях не вельмі дорага. Зараз у сетцы крам "Рублёўскі" акцыя на паўтарачку кваса, яна каштуе ўсяго 4900 рублёў, а ў магазіне "Віталюр" 2 літры бярозавіку — 6300 рублёў. У іншых магазінах такі квас каштуе 8500 рублёў, а бярозавік — ажно 12 000. Нават пры жорсткіх абмежаваннях (як вядома, салодкае — не вельмі карысная рэч) трое дзяцей з'ядаюць каля 2 кілаграмаў шакаладных цукерак у месяц. Не вельмі дарагімі і якаснымі з'яўляюцца цукеркі "Белісіма" (Украіна), якія па акцыях у асобных крамах каштуюць каля 38 тысяч за кілаграм.
 
Нават пры самых сціплых падліках, на такое дадатковае харчаванне неабходна аддаць каля 600 тысяч рублёў у месяц.
 
Шукаць зніжкі і акцыі ў розных крамах

Калі падсумаваць усе пазначаныя пазіцыі па харчаванні, то атрымліваецца, што шматдзетная сям'я за месяц з'ядае прадуктаў прыкладна на 2 мільёны 120 тысяч рублёў. Спачатку я вельмі здзівіўся гэтай вялікай суме, аднак... Мае даўнія знаёмыя з дваімі дзецьмі падлічылі, што іх чатыры роты "з'ядаюць" нават больш за 3 мільёны, а мы харчуемся амаль аднолькава. Тут існуе толькі адно "але": знаёмыя купляюць усю ежу ў адной краме, а мы — толькі там, дзе прапаноўваюцца максімальныя зніжкі на стандартныя пазіцыі.
 
Напрыклад, садавіну, цукеркі, сокі, сухафрукты, мяса, асобныя крупы і макароны шматдзетнай сям'і лепш купляць у гіпердыскаўнтары "Еўраапт". Там штотыдзень мы набіраем прадуктаў на 200—300 тысяч. Менавіта для шматдзетных магазін праз сацыяльныя службы выдае дысконтную карту на набыццё тавару са зніжкай 5%. Дысконт не распаўсюджваецца толькі на тавар па акцыях. Па іх для ўсіх катэгорый насельніцтва кошт можа зніжацца на 15—20% ці нават больш.
 
Напрыклад, цвёрдыя сыры тут можна адшукаць па 39—44 тысячы рублёў за кг — у астатніх крамах сыр каштуе 53—57 тысяч рублёў. На акцыях вы купіце грэчку (800 г) за 6800 рублёў, смачныя ледзяшы фірмы "Рашэн" (Украіна) — за 22—34 тысячы рублёў; кіло бананаў — за 7900 рублёў (11 тысяч па горадзе).
 
Марскую рыбу лепш купляць у краме "Віталюр": там мінтай без галавы — 17 900 (звычайны кошт — 23 900), скумбрыя — 26 000 (у іншых крамах — ад 30 000), аргенціна — 16 900 (23 950), мойва — 9900 рублёў (13 800).
 
Агародніну ў сезон лепш набываць на рынку ў Ждановічах. Маладую бульбу там можна адшукаць па 2 тысячы за кіло, памідоры — за 8—10 тысяч, а агуркі ўсяго за 3—3,5 тысячы рублёў.
 
Шмат розных зніжак прапаноўвае і магазін "Рублёўскі", аднак ва ўсіх крамах гэтай гандлёвай сеткі побач з таннымі таварамі заўсёды хапае і даволі дарагіх пазіцый. Таму, калі ў сям'і ёсць час і здольнасць планаваць пакупкі, то трэба мець у наяўнасці 3-4 розныя аб'екты гандлю. Наш вопыт паказаў, што на планаванні, зніжках і акцыях можна эканоміць на ежы ў месяц каля 400—600 тысяч рублёў.
 
Да ведама

У нашай сям'і двое дарослых працуюць. Жонка ў якасці маркетолага атрымлівае прыкладна 2,5 мільёны рублёў. Мая работа звязана з аналітыкай у эканоміцы, што дае ў агульны бюджэт яшчэ каля 4 мільёнаў рублёў. Тыя 500 тысяч, што нам удаецца эканоміць на ежы, мы з задавальненнем трацім на абноўкі для дзяўчат ці адкладваем на адпачынак.
-33%
-15%
-10%
-12%
-30%
-15%
-15%
-30%
-20%
-70%