109 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Как заботиться о сердце после ковида и сколько фруктов нужно в день? Все про здоровье за неделю
  2. «Можно понять масштаб бедствия». Гендиректор «Белавиа» — про новые и старые направления и цены на билеты
  3. Минздрав опубликовал статистику по коронавирусу за прошлые сутки
  4. На овсянке и честном слове. История Марины, которая пришла в зал в 33 — и попала в мировой топ пауэрлифтинга
  5. «Прошло минут 30, и началось маски-шоу». Задержанные на студенческом мероприятии о том, как это было
  6. Синоптики объявили желтый уровень опасности на 9 марта
  7. Студентка из Франции снимала Минск в 1978-м. Показываем фото спустя 40 лет
  8. «Белорусы готовы работать с рассвета до заката». Айтишницы — о работе и гендерных вопросах
  9. «Молодежь берет упаковками». Покупатели и продавцы — о букетах с тюльпанами к 8 Марта
  10. BYPOL выпустил отчет о применении оружия силовиками. Изучили его и рассказываем основное
  11. МОК не признал Виктора Лукашенко президентом НОК Беларуси
  12. «Хлеба купить не могу». Работники колхоза говорят, что они еще не получили зарплату за декабрь
  13. Госсекретарь США назвал Лукашенко последним диктатором Европы
  14. «Если вернуться, я бы ее не отговаривал от «Весны». Разговор с мужем волонтера Рабковой. Ей грозит 12 лет тюрьмы
  15. «Один роковой прыжок — и я парализован». История парня, который нырнул в воду и сломал позвоночник
  16. Оловянное войско. Как учитель из Гродно преподает школьникам историю с солдатиками и солидами
  17. Где поесть утром? Фудблогеры советуют самые красивые завтраки в городе
  18. Я живу в Абрамово. Как неперспективная пущанская деревня на пару жителей стала «модной» — и передумала умирать
  19. У бюджетников заметно упали зарплаты. Их обещают поднять за счет оптимизации численности работников
  20. У Марии Колесниковой истек срок содержания под стражей
  21. «Соседи, наверное, с ума от нас сходят». У минчан с разницей в четыре года родились две двойни
  22. Акции в честь 8 Марта и непризнание Виктора Лукашенко президентом НОК. Онлайн дня
  23. «Я привыкла быть, как все. Но теперь это не так!» Как мы превратили читательницу в роковую красотку
  24. Первый энергоблок БелАЭС включен в сеть
  25. Автозадачка с подвохом. Разберетесь ли вы в правилах остановки и стоянки на автомагистралях?
  26. Минское «Динамо» обыграло СКА в четвертом матче Кубка Гагарина
  27. Еще 68,9 млн долларов. Минфин в феврале продолжил наращивать внутренний валютный долг
  28. «Ушло вдвое больше дров». Дорого ли выращивать тюльпаны и как к 8 марта изменились цены на цветы
  29. Изучаем весенний автоконфискат. Ищем посвежее, получше и сравниваем с ценами на рынке
  30. «Очень сожалею, что я тренируюсь не на «Аисте». Посмотрели, на каких велосипедах ездит семья Лукашенко
реклама


Міхаіл Вязынскі,

Малый удалый
Апошнім часам да фактараў, якія перашкаджаюць беларускаму малому бізнесу развівацца, дабавіўся яшчэ адзін. Гэта нежаданне буйнога бізнесу разумець патрэбы калег "меншага маштабу".

Выціснуць як мага больш
 
Як гэта ні дзіўна, але супрацоўніцтва, ці, хутчэй, суіснаванне малога і буйнога бізнесу сёлета выліваецца ў праблемы для індывідуальных прадпрымальнікаў. Як і прасілі раней прадстаўнікі прадпрымальніцкай супольнасці, дзяржава паступова адыходзіць ад сваіх рэгулюючых функцый і пакідае малы бізнес сам-насам са сваімі буйнымі партнёрамі. Тыя, у сваю чаргу, бачачы нізку, якая раней звязвала ім рукі, імкнуцца выціснуць з прадпрымальнікаў як мага больш.
 
Найбольш яскрава няроўнае становішча малога і буйнога бізнесу ў Беларусі праяўляецца ў сферы арэнды. У канцы сакавіка бягучага года быў падпісаны указ прэзідэнта № 150, які вызваліў рэгуляванне ставак арэнднай платы на рынках і ў гандлёвых цэнтрах ад дзяржаўнага кантролю. Як толькі ўлада склала з сябе згаданыя паўнамоцтвы, уладальнікі прыватных гандлёвых цэнтраў і рынкаў паспяшаліся ўзмацніць патрабаванні да ІП і прыватных унітарных прадпрыемстваў, якія арандуюць плошчы.
 
Напрыклад, у гандлёвым цэнтры "Паркінг" кошт арэнды быў павышаны з 37 да 65 еўра за квадратны метр. Пасля доўгіх перамоў паміж прадпрымальнікамі і арэндадаўцам з удзелам Мінгарвыканкама атрымалася не дапусціць яшчэ большага павышэння кошту арэнды, аднак нават такія ўмовы сталі невыноснымі для многіх бізнесоўцаў. І яны паціху пакідаюць названы гандлёвы цэнтр, выбіраючы для свайго бізнесу іншыя месцы, дзе стаўкі арэнднай платы ніжэйшыя.
 
Быццам бы аднолькавыя ўмовы
 
У рэгіёнах сітуацыя падобная.
 
Кіраўнік Цэнтра падтрымкі прадпрымальніцтва са Светлагорска Жанна Рогава:
 
- У Рэчыцы ёсць рынак. Адна яго частка адносіцца да піўзавода, другая знаходзіцца на балансе прыватнага суб'екта гаспадарання. І атрымліваецца, што людзі, якія працуюць на рынку, знаходзяцца ў абсалютна аднолькавых умовах, а арэндная плата абсалютна розная. У дзяржаўных структурах для адліку арэнднай платы прымяняецца базавая велічыня, якая складае 54 тысячы рублёў плюс дадатковы каэфіцыент. Нават калі рынак стратны, яны павінны ўзгадняць пытанні арэнды з выканкамам. І кошты там, як правіла, нізкія. У прыватнікаў усё інакш.
 
Спадарыня Рогава прыводзіць яшчэ адзін прыклад. Дзяржаўныя гандлёвыя памяшканні ўмоўнай плошчай 12 квадратных метраў здаюцца ў Светлагорску за 550 тысяч рублёў. А ў прыватным гандлёвым цэнтры "Пасаж" за гэтую ж плошчу неабходна заплаціць каля 3 мільёнаў рублёў.
 
Мясцовыя ўлады зараз дапамагчы нічым не могуць. Раней, яшчэ да прыняцця ўказа, яны маглі нейкім чынам паўплываць на арэндадаўцаў. Жанна Рогава кажа, што ў Светлагорск нават прыязджалі прадстаўнікі абласнога дэпартамента па развіцці прадпрымальніцтва з Гомеля і выступалі на баку ІП. Зараз дзяржава адышла ад спраў.
 
Умовы працы ў рэгіёнах праз павышэнне арэнднай платы, а таксама высокую падатковую нагрузку на прадпрымальнікаў сталі вельмі цяжкімі.
 
- Простыя прадпрымальнікі пакрыўджаны, бо атрымліваецца, што менавіта яны цярпяць найбольшыя страты. У іх сёння проста непад'ёмныя падаткі. У "Пасажы" трэба 3 мільёны заплаціць за арэнду, 370 тысяч складаюць адлічэнні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, яшчэ 1,36 мільёна падаткаў, разам з падаткам на дабавачную вартасць. На што жыць? - апелюе Жанна Рогава.
 
Здавалася б, жыві і радуйся...
 
Буйныя бізнесмены часцяком мэтанакіравана зводзяць рахункі з індывідуальнымі прадпрымальнікамі і практычна даводзяць іх да банкруцтва. Вось, да прыкладу, гісторыя, якую распавёў індывідуальны прадпрымальнік з Мінска Юрый.
 
На працягу трох гадоў яго кававыя апараты стаялі ў адной з найбольш буйных гандлёвых устаноў Мінска, якая ўваходзіць у вялікую гандлёвую сетку. 1 чэрвеня з Юрыем прадоўжылі дамову на арэнду месцаў пад апараты яшчэ на 2 гады. Пры гэтым яго папрасілі набыць новыя машыны, якія б выглядалі больш прэзентабельна. Акрамя таго, Юрыю абяцалі, што ў найбліжэйшы час яму здадуць у арэнду дадатковыя месцы пад апараты. З гэтай нагоды ён патраціў 25 тысяч долараў і набыў 8 новых кававых апаратаў прэстыжнай маркі.
 
Усе апараты, што працавалі ў гандлёвым цэнтры, былі аснашчаны сродкамі кантролю Міністэрства па падатках і зборах, на што прадпрымальнік патраціў яшчэ 4,5 мільёна рублёў. Здавалася б, жыві і радуйся. Аднак шчасце доўжылася нядоўга. Ужо 1 ліпеня Юрый атрымаў паведамленне, што кантракт скасоўваецца і ён мусіць вывезці свае апараты з тэрыторыі гандлёвага аб'екта. Прадпрымальнік не згадзіўся і прапанаваў арэндадаўцу плаціць арэнду ўдвая большую, маўляў, можа, гэта пытанне грошай. Аднак дамовіцца не атрымалася.
 
- Мы і так дробныя сошкі ў гэтай краіне, - кажа Юрый. - А тут яшчэ і такая сітуацыя. Крыўдна.
 
- У нашай дзяржаве бізнес падзелены на дзве катэгорыі. У буйнога - вялікія магчымасці для лабіравання сваіх інтарэсаў, у індывідуальных прадпрымальнікаў - амаль ніякіх, - кажа старшыня Каардынацыйнага савета індывідуальных прадпрымальнікаў Анатоль Змітровіч.
 
Ён упэўнены, што пакуль у Беларусі не створаны асацыяцыі, якія б маглі вырашаць спрэчкі паміж малымі прадпрымальнікамі і буйным бізнесам, сітуацыя ў гэтай сферы не зменіцца. І ў такіх умовах, магчыма, у ролі кантралёра магла б зноў выступіць дзяржава, бо перадумоў для прыязных стасункаў малога і буйнога бізнесу пакуль што няма.

-20%
-8%
-30%
-30%
-15%
-20%
-10%
-20%