1. Белорус заочно получил пожизненное за убийство французских миротворцев. Рассказываем, что известно
  2. Врач — о симптомах хламидиоза и том, как им можно заразиться
  3. «Попытка восстановить легитимность». Эксперты — о «заигрывании с Баку» и будущей встрече с Путиным
  4. Глава Минздрава о третьей волне коронавируса в Беларуси: заболевших меньше, но тяжелых случаев больше
  5. Врач объясняет, когда выпивать два дня — это уже запой и как быстро человек может спиться
  6. Склепы с останками ребенка и взрослого обнаружили при прокладке теплотрассы в центре Могилева
  7. В прокате — «Чернобыль» Данилы Козловского. Что с ним не так?
  8. Власти взялись за лопаты и грабли. Кто и где трудится на субботнике
  9. Мужчина, который попал на видео с медвежонком, о случившемся: «Хотел как лучше, а вышло, что виноват»
  10. В стране — большой субботник. Куда пойдут деньги, что с коронавирусом и куда в Минске идти за лопатами
  11. «Шли из детской поликлиники во взрослую». Как школьник и пенсионерка оказались в РУВД 25 марта
  12. Курсы доллара и евро заметно упали. Что происходит на валютном рынке
  13. «Свое надо есть, из нашей земли, а не какое-то заморское». Лукашенко порассуждал о борьбе с вирусами
  14. «Оказалось бы, что Минск — древний азербайджанский город». Бывший президент Армении раскритиковал Лукашенко
  15. Вместо Земфиры — Моргенштерн. Организаторы «Вёски» — о возврате билетов и новом лайнапе
  16. «Переболел COVID-19 и вернулся». История 92-летнего фельдшера, без которого в деревне никак
  17. Почему начало глаукомы легко пропустить? Врач рассказывает про опасное заболевание глаз
  18. Туктамышеву называют новой примой российского фигурного катания. Только взгляните, как она хороша
  19. Дух захватывает. Что видно с крыши в центре Минска, где сегодня презентовали высотный огород?
  20. На «Гомсельмаше» рассказали про 400 вакансий, приглашение россиян на работу и зарплаты выше 3600 рублей
  21. Суд приговорил музыканта Тиму Белорусских к двум годам «домашней химии»
  22. Школьный друг Виктора Бабарико уже 10 месяцев в СИЗО КГБ. Вот что рассказывает об этом его брат
  23. Тима Белорусских о дочери: «Она скрывалась ради образа мальчика с разбитым сердцем»
  24. Как скручивают пробеги у машин из Европы: вопиющие примеры и советы специалистов
  25. Девушка Роналду — модель с невероятными формами. Вы удивитесь, узнав, чем она занималась до встречи с ним
  26. «Мы не гоняемся за сложными рецептурами». На Белинского открылась кондитерская Mousse
  27. «Ну ты же понимаешь о последствиях». Работники рассказали, по сколько сбрасывались на субботник
  28. «В больнице плакал и просил прощения». Поговорили с женой Виктора Борушко, которому дали 5 лет колонии
  29. За сутки в стране 1384 новых случая COVID-19 и 10 смертей
  30. «Нормализация отношений невозможна, пока не прекратится насилие». Макей встретился с послами Германии и Франции
реклама


Тамара Савіч,

Каб па самых сціплых мерках сабраць дзіця ў школу, бацькам давядзецца выкласці па 1 мільёне.

Прадаўцы ў ГУМе, дзе ўжо стаяць чэргі з бацькоў і будучых вучняў, заўважаюць, што канцтавары ў цэлым не падаражэлі.

“Кошты ў нас выраслі нязначна. Да прыкладу, сшыткі беларускай вытворчасці выраслі ў кошце літаральна на 50 рублёў”, - кажуць прадаўцы ў аддзеле канцтавараў у ГУМе.

Параўноўваю цэны — яны і сапраўды “не кусаюцца”: самы танны сшытак каштуе, як і ў мінулым годзе, 500-600 рублёў, сшытак лепшай якасці — 900-1000 рублёў, а сшытак з выявамі герояў мультфільмаў - трохі больш за дзве тысячы. На тысячу падаражэлі ручкі і алоўкі, на дзве-чатыры тысячы выраслі ў коштах пластылін, фарбы, каляровыя алоўкі і папера, альбомы для малявання і клей.

У цэлым жа, на мінімальны набор канцтавараў бацькам трэба выдаткаваць каля 120-150 тысяч рублёў. Амаль столькі ж, колькі і летась.

“Па "канцыляршчыне" не скажаш, што падаражэла”, - заўважае маці дзвюх школьніц Наталля.

Куды больш балюча ўдарыць па бацькоўскім кашальку купля адзення і абутку для школьнікаў — у параўнанні з мінулым годам кошты выраслі мінімум ў два разы!

“Калі ў мінулым годзе я партфель купляла за 80-90 тысяч рублёў, то сення - мінімум 200 тысяч! Абутак - у два разы, школьная форма таксама. Блузкі для дзяўчынкі таксама падаражэлі - ў мінулым годзе яны каштавалі прыкладна 80-90 тысяч рублёў, у гэтым годзе - 130-150!”, - гаворыць Наталля.

Першыя траты “на школу” адчула на сабе і маці чацвёртакласніка Дыяна - на школьную форму, туфлі беларускай вытворчасці і кашулю – бацькі ўжо выдаткавалі каля 850 тысяч рублёў. Маці кажа, што ў асобных выпадках хлопчыкам патрэбна камізэлька, а гэта яшчэ 80-90 тысяч. Дадайце марнаванні на спартовы гарнітур і кеды — плюс 300 тысяч рублёў, калі зэканоміць і купіць не самы дарагі варыянт - і мільён дзвесце як не было!

На дачку-другакласніцу, як падлічвае Дыяна, грошай трэба трошкі менш.

“Дачка Ірына акуратна насіла партфель, ён будзе і на гэты навучальны год, ужо эканомія 200 тысяч. Сарафан для яе каштуе 210 тысяч, а блузка - сотня”.
 
Маці кажа, што на выдатках можна зэканоміць на ўсім, калі ўсе купляць танней.
 
“Можна купіць папку для сшыткаў не за 40 тысяч рублёў, а за 18 кітайскую - вось і эканомія”, - падлічвае маці.

Дыяна заўважае, што на абодвух дзяцей плануе патраціць каля двух мільёнаў. І гэта не ўлічваючы затраты на аплату кніжак для двух дзяцей, свежую стрыжку, букеты кветак на першага верасня і іншыя “непрадказальныя” траты.
 
Асноўныя кошты на канцтавары
 
 
Кошты, 2011 год
Кошты, 2012 год
Сшыткі
600-1500
600-2000
Каляровая папера
2900
4500
Ручка шарыкавая
ад 1050
ад 2000 рублёў
Аловак просты
ад 800
2000
Фарбы акварэльныя
6000-12000
18000
Альбом для малявання
9340
ад 8650
Пэндзлі (набор)
10 210
19 300
Гумка
2000
4000
Клей ПВА
1200
ад 3200
Клей-аловак
2000
ад 4000
Алоўкі каляровыя
8310
ад 9000
Нажніцы
6340
ад 10000
Пластылін
3660
ад 6000-8000
Дзеннік
4000 рублёў
ад 4500
Пенал
6000-7000
ад 4800
Лінейка
810
ад 1340
Ранец
80 000 – 90 000
ад 150 000
 
 
-8%
-50%
-10%
-25%
-15%
-10%
-20%
-15%
-50%
0072984