Личный счет


Віталь Ругайн,

Фото с сайта foreignstudents.com
Фото с сайта foreignstudents.com
Дзе і колькі зарабляюць студэнты летам?
 
"У прынцыпе, знайсці працу рэальна. Бліжэй да канца лета гэта праблематычна, таму лепш шукаць у пачатку лета. У першай палове чэрвеня большы выбар, - распавядае Еўрарадыё кіраўнік агенцтва Job&Joy Арцём Калядка. - Заробак хлопцаў - ад 2,5 да 3,5 мільёна, некваліфікаваны персанал і менавіта студэнты, калі не студэнт - вышэй. Дзяўчат - ад 1,5 да 2,5 мільёна".
 
Падзарабіць летам студэнт можа ў асноўным на некваліфікаванай працы. Хлопцы працуюць фізічна - грузчыкамі ці падсобнымі рабочымі на будоўлі, таму і зарабляюць больш за дзяўчат, якія могуць уладкавацца касірам ці прадаўцом.
 
Паколькі студэнт працуе толькі 1-2 месяцы, то прэміі можна не чакаць, пазіцыя працадаўцаў збольшага такая, што студэнта няма сэнсу матываваць. Заробак, які прапануюць сайты з вакансіямі - 2 мільёны рублёў.
 
"У асноўным гэта не па спецыяльнасці, многія студэнты шукаюць працу грузчыкам ці падсобным рабочым. Дзяўчаты - прадаўцы, укладчыцы-упакоўшчыцы, фасоўшчыцы. Самая высокааплачваемая праца - падсобны рабочы ці грузчык, часта шмат плацяць прадаўцам, там, дзе заробак залежыць ад выручкі. Ініцыятыўныя студэнты могуць зарабляць больш. У маёй практыцы людзі каля 4 мільёнаў зараблялі, але працавалі на 1,5 стаўкі", распавядае Арцём Калядка.
 
Ад 230 да 280 долараў "Пастараль" прапануе ўпакоўшчыкам сыра. Абавязкі - узважваць, фасаваць па пакетах і складваць у каробкі.
 
"Справа ў тым, што далі такую абвестку, але ніхто не прыйшоў. Але з іх здзельная аплата працы ад выработкі", - здзіўляюць на прадпрыемстве.
 
"Студэнтаў бралі, і дастаткова вялікую колькасць", - у рэстаране ля метро "Інстытут культуры". Два праз два дні з 9 гадзін да 10 за 2 мільёны.
 
У краме "Гурман" за 2 мільёны ў месяц на лета ўзялі каля 5 чалавек.
 
"Дапамагаюць прадаўцам абслугоўваць пакупнікоў - узважваюць, упакоўваюць".

Студэнткі падпрацоўваюць касірамі, прадаўцамі, афіцыянткамі, а вось уладкавацца па спецыяльнасці складана.
 
"Хацела знайсці нешта па спецыяльнасці. У мяне ўжо пераддыпломная практыка будзе, я эканаміст-менеджар. Але знайсці па спецыяльнасці цяжка, тым больш студэнту без вопыту. І браць на сябе абавязкі па практыцы для працадаўцы не вельмі зручна. Прасцей, калі кафедра дае базу для практыкі. Што тычыцца летніх падпрацовак, мне паступалі прапановы здымацца ў масоўцы. За цэлы дзень здымак - каля 80 тысяч", - студэнтка Яна не ўладкавалася гэтым летам на працу.
 
Шмат можна зарабіць там, дзе заробак залежыць ад актыўнасці. Грошы на гарбату ў кавярні ці працэнт ад продажу. Да 4 мільёнаў, напрыклад, прапануюць кур'еру ў "Сушы вёслы". 6400 рублёў за гадзіну і 13 тысяч за кожную дастаўку. Праўда, умова - наяўнасць уласнага аўто з расходам паліва не больш за 8 літраў на сотню.
Нужные услуги в нужный момент
-50%
-23%
-35%
-28%
-20%
-30%
-15%
0058043