Личный счет


Фото с сайта ria.ru
Фото с сайта ria.ru
Рабочыя баранавіцкай дарожна-будаўнічай арганізацыі "ДЭУ-3" пратэстуюць з-за нізкіх заробкаў. Раніцай 10 жніўня каля 60 працаўнікоў адмовіліся выйсці на працу. Начальства ўпрасіла рабочых абмеркаваць праблемы ў панядзелак.

Ад 8-й да 10-й гадзіны раніцы цягнуўся пратэст рабочых арганізацыі "ДЭУ-3", якая знаходзіцца ля Баранавічаў. Рабочыя выказвалі незадаволенасць памерам заробку і адмовіліся выходзіць на працу, патрабуючы сустрэчы з начальствам.

Як распавёў адзін з пратэстоўцаў, які папрасіў не называць яго імя, заробак у гэтым месяцы ў іх нават паменшыўся: "Раней 2 мільёны 400 тысяч атрымаў, а зараз — 1 мільён 200. Я кажу, што дахаты баюся паказвацца. Мяне жонка прагоніць з хаты... У мяне зараз дачка павінна паступаць у інстытут, а дзе грошы браць? А ішачыш, як чорны вол... Лукашэнка кажа, што атрымліваем... Ды ў мяне бабуля ў тры разы болей пенсіі атрымлівае".

Рабочыя гэтай арганізацыі займаюцца абслугоўваннем баранавіцкага ўчастка шашы "М1" Брэст - Масква. Суразмоўца кажа, што беларускі ўчастак гэтай дарогі абслугоўваюць 8 "ДЭУ", якія падпарадкоўваюцца РУП "Белаўтастрада".

Рабочы распавёў, што такія заробкі ва ўсіх гэтых "ДЭУ": "Даюць усім аднолькава грошай. І калі даведаюцца, што тут сёння адбываецца, то падымуцца ўсе "ДЭУ".

У выніку пратэсту да рабочых выйшаў начальнік, які запрапанаваў ім вярнуцца да працы. Рабочы кажа, што начальнік паабяцаў у панядзелак пасля працоўнага дня арганізаваць сустрэчу працоўных з прадстаўнікамі адміністрацыі РУП "Белаўтадор" і прафсаюзу.

Рабочыя пагадзіліся на такую прапанову і пасля 10 гадзін раніцы выйшлі на працу.

"Свабода" спрабуе атрымаць каментар начальніка "ДЭУ-3" Аляксандра Віннічка, аднак ягоны тэлефон не адказвае. Іншыя прадстаўнікі адміністрацыі адмовіліся каментаваць сітуацыю.
 
Нужные услуги в нужный момент
-50%
-10%
-35%
-20%
-20%
-10%
-15%
-25%
0058043