Банки
Курсы валют
Карточки  
Кредиты
Продай свой кредит
Вклады
Экономические показатели
Сервисы
Платежи в интернете
Переводы с карты на карту
Налоговый калькулятор
Калькуляторы
Каталог компаний
Домашняя бухгалтерия
Праздничный
Паритетбанк
15%
Е-плюс
Евроторгинвестбанк
15%
Сезон мини
Идея Банк
15%

Все кредиты

Личный счет


Міхаіл Вязынскі,

Цэны на "сацыяльныя" прадукты - малако, кефір, тварог і смятану - выраслі. Але ў продажы іх як не было, так і не будзе.

На днях Міністэрства эканомікі падпісала чарговую пастанову, згодна з якой цэны на малочныя прадукты нізкай тлустасці ў Беларусі павышаюцца на 35% у жніўні і яшчэ на 4% - у верасні. Людзі пабеглі ў крамы, каб закупіцца кефірам і малаком і не плаціць за іх ужо заўтра на траціну больш.
 
Аднак дарма. Тыя малочныя прадукты, на якія падымаюцца кошты, усё адно ў крамах амаль што адсутнічаюць. Усё тлумачыцца проста: для вытворцаў яны нявыгадныя, і большасць адпаведных прадпрыемстваў адмовіліся выпускаць такія прадукты яшчэ ўзімку мінулага года. Міністр эканомікі Мікалай Снапкоў патлумачыў, што яны стратныя як для малаказаводаў, так і для гандлёвых сетак. Адпаведна, першыя ў большасці сваёй спынілі выпуск танных малочных прадуктаў, а другія перасталі падаваць заяўкі на іх набыццё.
 
Сёння "сацыяльнае" малако па рознічным кошце 2340 рублёў пастаўляецца толькі ва ўстановы адукацыі і медыцынскія ўстановы, і кропкава - у гандлёвую сетку. Аднак ніхто не ведае, дзе і ў якім аб'ёме "выплывуць" нізкатлустыя малочныя прадукты.
 
- Нам часам завозяць, але гэта хіба адна скрыня, якую адразу разбіраюць. Ды і людзі ўжо адвыклі ад "сацыяльнага" малака. Раней былі чэргі, сёння ўсе бяруць больш дарагое. Нічога не зробіш, - кажа прадавачка адной са сталічных крам.
 
Ці з'явяцца цяпер у продажы "сацыяльнае" малако па новым кошце 3150 рублёў ды іншыя "сацыяльныя" малочныя прадукты, невядома.
 
- Нам гэтае павышэнне нічога не дае, - кажа прадстаўніца аднаго з малочных заводаў. - Так, мы зможам зменшыць страты, але нават на нуль не выйдзем. Таму выпускам сацыяльнага малака мы, хутчэй за ўсё, займацца ня будзем.
 
Сапраўды, разлічваць на тое, што танныя малочныя прадукты нават пасля 35-адсоткавага падаражання з'явяцца на прылаўках крам, не варта. Хіба што некаторыя заводы атрымаюць загад зверху пераключыцца з вытворчасці малака з дабаўкамі (напрыклад, з лактулозай) альбо павышанай тлустасці (а гэта ўжо 3,6%) на нятлустае (да 3,5%) і без дабавак малако ці адпаведныя смятану, кефір і тварог. Тады ўжо нікуды не дзенешся.
 
Але нават у гэтым выпадку няма гарантый, што "сацыяльныя" малочныя прадукты дойдуць да сваіх патэнцыяльных спажыўцоў. Як паказаў досвед канца мінулага года, такіх прадуктаў, нават калі іх шмат, хапае далёка не ўсім тым, хто мае ў іх патрэбу.