Офтоп


Фото с сайта belarus.by
Фото с сайта belarus.by
Пол Макартні, Spice Girls і іншыя лепшыя брытанскія музыкі спяваюць на закрыцці Алімпіяды ў Лондане за ганарар у... 1 фунт стэрлінгаў. Ці згадзіліся б поп-зоркі Беларусі выступаць за 14,8 тысячы рублеў?

"Натуральна, я б пагадзіўся!" — гатовы хоць сёння ў Лондан Аляксандр Саладуха. Закрыццё Алімпіяды спявак не глядзеў па важкай прычыне: "Бо пісаў новую песню. Але ўчора паглядзеў фрагментамі — натуральна, мегавідовішча!".

Ёсць яшчэ адно мерапрыемства, на якім Саладуха быў бы не супраць выступіць за так — свята ўраджаю "Дажынкі". Спявака туды ні разу не клікалі!

"Ні-ра-зу за ўвесь час правядзення Дажынак! — скардзіцца Саладуха. — Я прапаноўваў свае паслугі – сыграць бясплатны сольны канцэрт. Каб прыехаць і сказаць "дзякуй" тым людзям, якія вырошчваюць хлеб, які ядзім я і мае дзеці".

Як даведалася Еўрарадыё, у мінулым годзе Саладуха даў сольны канцэрт на Дажынках. Слуцкі сыраробчы камбінат аплаціў ганарар!

Вакаліст Litesound Зміцер Каракін лічыць абразлівым ганарар у 14.800 і адмаўляецца ад выступу.

"Не, ганарар такі смешны і абразлівы. Бываюць, напрыклад, дабрачынныя мерапрыемствы, цікавыя па сваёй задуме, на якіх можна выступіць нават бясплатна. Але калі ганарар 14 тысяч рублёў – гэта нават не два долары…"

Але ўсё мяняецца, як толькі Зміцер даведваецца, што гаворка ідзе пра выступ на Гульнях. Тут нават выступ на закрыцці Чэмпіянату свету па хакеі-2014 у Мінску мяняе справу:

"Аааа! Не, і даплаціць можна было б..! Мы б марылі выступіць на такім мерапрыемстве за любую плату, нават даплацілі б гэты 1 фунт!"

Працаваць за 1,5 долара не будзе і лідар БезБілета Віталь Артыст.

Але лепш перапытайце музыкаў праз два гады — раптам гурт азалаціцца і зможа дазволіць сабе такую ж слабасць, як Pet Shop Boys на Алімпіядзе.

"Гэта трэба прадметна разглядаць! Я так сходу сказаў — не. А можа быць, гэта наадварот здорава, усіх падтрымаць можна? Вы лепш званіце падчас Алімпіяды, мы прымем рашэнне! Можа, мы да 2014-га года так разбагацеем, што зможам сабе дазволіць шмат бясплатных выступаў".

Музыкі "са стажам" паглядаюць на маладых калег-максімалістаў з усмешкай. Хіба, на такія мерапрыемствы ідуць, каб зарабіць? — здзіўляецца Анатоль Ярмоленка.

"Я столькі выступаю ў розных мерапрыемствах абсалютна бясплатна. Які ганарар, вы кажаце, 14.800? Натуральна, выступіў бы! Я ўвогуле б адмовіўся ад ганарару. Выступіць на такім свяце! Я спадзяюся, у 2014 годзе ў нас адбудзецца Чэмпіянат свету. З задавальненнем узяў бы ўдзел у такім мерапрыемстве!"

Вынік алімпійскай эйфарыі паспрабаваў падвесці лідэр гурта "Палац" і знаўца народных прыкмет Алег Хаменка. Ён разглядзеў у сімвалічных ганарарах зорак на Алімпіядзе… забабоны! Маўляў, грошы бралі, каб не сурочылі!

"А что такое 14.800 рублёў?дзівіцца спадар Алег.Можа, гэта як калі зброю перадаюць: ведаеце, калі мужчыне дораць, напрыклад, нож ці сякеру, трэба даць нейкія сімвалічныя грошы, каб не пасварыцца".

Паразважаўшы пра народныя прыкметы, Алег Хаменка пагаджаецца на бясплатны выступ.

На жаль, Еўрарадыё не датэлефанавалася да Ірыны Дарафеевай. Відаць, не на ўсіх палях працуе сотавая сувязь.
 
Нужные услуги в нужный момент
-28%
-60%
-80%
-30%
-20%
-25%
-13%
-17%
-20%