107 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. МАРТ — ЕЭК: Беларусь не нарушает своих обязательств по применению ассортиментных перечней товаров
  2. Надпись в книге, провластные автопробеги и акции солидарности. Что происходит в стране 6 марта
  3. На воскресенье объявлен оранжевый уровень опасности
  4. Стильно и минималистично. В ЦУМе появились необычные витрины из декоративных панелей
  5. Минское «Динамо» в третий раз проиграло питерскому СКА в Кубке Гагарина
  6. «Прошло минут 30, и началось маски-шоу». Задержанные на студенческом мероприятии о том, как это было
  7. Где поесть утром? Фудблогеры советуют самые красивые завтраки в городе
  8. «Парень выдержал полгода». История мотоциклистки, которая в 25 лет стала жертвой страшной аварии
  9. Лукашенко: КГБ вам в ближайшее время расскажет, сколько сюда тротила завезли. И даже пластита
  10. Оперная певица, которая троллит чиновников и силовиков. Кто такая Маргарита Левчук?
  11. На 1000 мужчин приходится 1163 женщины. Что о белорусках рассказали в Белстате
  12. Кто стоит за BYPOL — инициативой, которая публикует громкие расследования и телефонные сливы
  13. Динаре Алимбековой не хватило секунды, чтобы выиграть медаль в спринте на КМ по биатлону
  14. «Танцуем, а мое лицо прямо напротив ее груди». История семьи, где жена выше мужа (намного!)
  15. Оловянное войско. Как учитель из Гродно преподает школьникам историю с солдатиками и солидами
  16. «Скорее ад замерзнет». В МИД Литвы отреагировали на требование о выдаче Тихановской
  17. У кого больше? Подсчитали, сколько абонентов у A1, МТС и life:)
  18. Лукашенко рассказал, что сделал бы, «если бы в стране была настоящая диктатура» и о своем «дворце»
  19. Генпрокуратура возбудила уголовное дело против BYPOL
  20. На ЧМ эту биатлонистку хейтили и отправляли домой, а вчера она затащила белорусок на пьедестал
  21. Насколько хорошо вы понимаете логику приговоров. Попробуйте себя в роли судьи. Игра
  22. Не с того начали. Бизнес-союз резко ответил на предложение МНС побороться с зарплатами в конвертах
  23. «Хлеба купить не могу». Работники колхоза говорят, что они еще не получили зарплату за декабрь
  24. «Вместо 25 рублей — 129». Банк повысил предпринимателю плату за обслуживание в 5 раз из-за овердрафта
  25. Госконтроль заинтересовался банками: не навязывают ли допуслуги, хватает ли банкоматов, нет ли очередей
  26. «Кошмар любого организатора». Большой фестиваль современного искусства отменили за сутки до начала
  27. Стачка — за разрыв договора, профсоюзы — против. Что сейчас происходит вокруг «Беларуськалия» и Yara
  28. «Очень сожалею, что я тренируюсь не на «Аисте». Посмотрели, на каких велосипедах ездит семья Лукашенко
  29. Что критики пишут о фильме про белорусский протест, показанном на кинофестивале в Берлине?
  30. Минздрав сообщил свежую статистику по коронавирусу в стране
реклама


Павел Свярдлоў,

І таму не карыстаемся імі. Еўрарадыё адшукала зніжкі на чыгуначныя і авіяквіткі, на “камуналку” і нават на ўваход у Нацыянальны мастацкі музей.

На Беларускай чыгунцы Еўрарадыё знаходзіць адразу дзве зніжкі, якімі амаль не карыстаюцца пасажыры. Пра іх нам распавядае інжынер пасажырскай службы Галіна Рабушка:
 
“Беларуская чыгунка дае дзве зніжкі у перыяд з 1 кастрычніка па 30 красавіка. Адна зніжка - групавая. Па яе могуць звярнуцца ці прадпрыемствы, ці групы пасажыраў. Ужо ад 6 чалавек гэта ідзе група”.

Група, у якой ад 6 да 24 чалавек уключна, атрымлівае 10% зніжкі. А калі ў групе больш за 24 чалавекі, зніжка павялічваецца да 15% ад кошту праезду.
 
“А зніжкай “Сям’я” могуць скарыстацца бацькі разам з дзіцём. Гэта могуць быць абодва бацькі, тата з дачкой ці маці з сынам - значэння не мае. Але абавязкова мусіць ехаць дзіця. Зніжка кожнаму складае 10% ад кошту праезду. Але толькі з поўнага квітка”, - працягвае Галіна Рабушка.
 
Справа ў тым, што дзеці ва ўзросце да 12 гадоў і так маюць ільготы. Ім дадатковай зніжкі не будзе. А вось кожны з бацькоў, а таксама дзеці, якім больш за 12, але менш за 16 гадоў, атрымаюць па 10% зніжкі.
 
Зніжкі дае не толькі чыгунка, але і Белавія.
 
“Ёсць дзіцячыя зніжкі. Дзеці ад 0 да 2 гадоў плацяць прыкладна 10% ад “дарослага” тарыфу, - распавядаюць Еўрарадыё ў авіякампаніі. - А для дзяцей ад 2 да 12 гадоў памер скідкі вар’юецца ў залежнасці ад рэйса: ад 20 да 30%”.

Скідкі ад “Белавіі” могуць атрымаць таксама пенсіянеры і студэнты. Пра іх трэба даведвацца дадаткова, распытваючы ў авіякампаніі пра патрэбны рэйс.
 
“Але, калі ёсць квіткі па мінімальным тарыфе, яны таннейшыя за квіткі са студэнцкай зніжкай. Бо зніжка даецца на больш высокі тарыф”, - працягвае супрацоўніца “Белавіі”.
 
А падчас вандроўкі можна зэканоміць на “камуналцы”. Хаця эканомія будзе невялікая, кажуць у адным з мінскіх разлікова-касавых цэнтраў.
 
“Калі вы вернецеся, цягам 7 дзён вы мусіце прынесці нам дакумент пра тое, што вы адсутнічалі. Калі ў вас стаяць лічыльнікі вады, вам зробяць пераразлік за вываз смецця і яго абясшкоджванне, гэта прыкладна 1,5 тысячы цяпер”.

У якасці дакумента падыйдзе копія старонак пашпарта з адзнакамі пра перасячэнне мяжы.
 
Дзе яшчэ можна атрымаць зніжкі? Школьнікі маюць 50% зніжкі на ўваход у Нацыянальны мастацкі музей: замест 50 тысяч плацяць толькі 25 тысяч. Такую ж зніжку маюць пенсіянеры, але… Толькі ў апошнюю сераду месяца.
 
“А яшчэ - уваходная плата “Сямейны квіток”. Для дарослых і дваіх дзяцей да 16 гадоў квіток будзе каштаваць 120 тысяч рублёў [замест 150 тысяч. - Еўрарадыё]. А калі дзяцей трое ці больш, білет будзе каштаваць 70 тысяч [замест 175 тысяч. - Еўрарадыё]. На ўсіх”, - распавядае Еўрарадыё супрацоўніца музея. І дадае, што ў касах наўрад ці будуць правяраць пашпарты наведнікаў: “Там жа не звяры працуюць!”

А калі вы прыйдзеце толькі з адным дзіцём - ніякай зніжкі, акрамя “школьнай”. Вы глядзіце, як выгадна мець вялікую сям’ю!
-40%
-5%
-25%
-10%
-20%
-20%
-70%
-23%
-10%
-10%