99 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Год назад в Беларуси выявили первый случай COVID-19. Что сделано за год, а что — нет
  2. «Фантастика какая-то». В Гродно начали судить водителя Тихановского, который молчал все следствие
  3. Под угрозой даже универсам «Центральный». Что происходит в магазинах «Домашний» из-за проблем сети
  4. По Мстиславлю уже 5 месяцев гуляет стадо оленей. Жители говорят, что олениха с детенышем ранена
  5. Сейчас плюс даже ночью, а какими будут выходные: синоптики о погоде на конец февраля — начало марта
  6. Минчане пришли поставить подпись под обращением к депутату — и получили от 30 базовых до 15 суток
  7. «Оправдания не принимаются». Лукашенко заявил, что на Олимпиаду надо отправить «боеспособный десант»
  8. «Бэушка» из США против «бэушки» из Европы: разобрали, какой вариант выгоднее на конкретных примерах
  9. Биатлонистка Блашко рассказала, как ей живется в Украине и что думает о ситуации в Беларуси
  10. Александр Лукашенко — больше не президент Национального олимпийского комитета
  11. «Магазины опустеют? Скоро девальвация?» Экономисты объяснили, что значит и к чему ведет заморозка цен
  12. Белоруска едет на престижнейший конкурс красоты. И покажет дорогое платье, аналогов которому нет
  13. Могилев лишился двух уникальных имиджевых объектов — башенных часов и горниста (и все из-за политики). Что дальше?
  14. «Врачи нас готовили к смерти Саши». История Марии, у чьей дочери пищевод не соединялся с желудком
  15. «Ситуация, похоже, только ухудшилась». Представитель Верховного комиссара ООН — о правах человека в Беларуси
  16. Рынок лекарств штормит. Посмотрели, как изменились цены на одни и те же препараты с конца 2020-го
  17. «Когда Володя готовит, в доме все замирает». Макей и Полякова — о секретах брака, быте, Латушко и политике
  18. В Беларуси выпустили пробную серию российской вакцины от коронавируса
  19. Звезда белорусской оперы сказал три слова на видео, его уволили «за аморальный проступок» — и суд с этим согласился
  20. «Любой поставщик должен закладывать в цену риск принятия судом такого решения». Кредиторы БМЗ в печали
  21. Что происходит в стране в последнюю субботу этой зимы
  22. «Усе зразумелi: вірус існуе, ад яго можна памерці». Год, как в Беларусь пришел COVID: поговорили со вдовой первой жертвы
  23. Экс-директору отделения Белгазпромбанка в Могилеве Сергею Кармызову вынесли приговор
  24. Виктора Лукашенко уволят с должности помощника президента
  25. «Из-за анорексии попал в реанимацию». История пары, где у одного психическое расстройство
  26. Секс-символ биатлона развелась и снялась для Playboy (но уже закрутила роман с близким другом)
  27. Байкеры пытались отбить товарища у неизвестных у ТЦ «Европа». Ими оказались силовики, парней отправили в колонию
  28. «Куплен новым в 1981 году в Германии». История 40-летнего Opel Rekord с пробегом 40 тысяч, который продается в Минске
  29. «Теряю 2500 рублей». Работники требуют, чтобы «плюшки» были не только членам провластного профсоюза
  30. «За 5−10 тысяч можно взять дом». Белорус переехал из Минска за 90 километров «у мястэчка» и возрождает его
реклама


Настасся Храловіч,

Хутка лета прыйдзе да свайго лагічнага заканчэння. Амаль усе, хто хацеў адпачыць на моры ці ў іншых далёкіх вандроўках, гэта зрабілі — і паспелі вярнуцца назад. Але засталося яшчэ трошкі часу, які грэх бавіць у кампаніі канапы і тэлевізара. Лепш правесці рэшткі лета весела і карысна — напрыклад, пайсці ў паход. Гэта адзін з найбольш займальных відаў адпачынку — як карпаратыўнага, так і сямейнага.

Толькі як быць, калі жаданне ёсць, а рэчаў для паходу няма? "Звязда" прапаноўвае найбольш дзейсныя варыянты для тых, хто вырашыў сабраць усё неабходнае, на прыкладзе сталіцы.
 
Калі маеш сто сяброў...

Не выключана, што ў вашых знаёмых ці сваякоў можа знайсціся сёе-тое з неабходнага — палатка, спальны мяшок, турыстычны дыванок ці кацялок. Гэта ідэальны варыянт, калі вы толькі хочаце паспрабаваць сябе ў якасці турыста і рыштунак вам патрэбны толькі на адзін раз. Да таго ж гэты спосаб, хутчэй за ўсё, будзе бясплатным для вашай кішэні.
 
Але ёсць у яго і свае мінусы. Па-першае, браць давядзецца тое, што дадуць — у сэнсе выбар будзе не такі вялікі, як у краме. Па-другое, невядома, у якім стане рэчы трапяць да вас, гэта залежыць толькі ад гаспадароў. Апантаных заўзятараў такога віду адпачынку, якія мелі б абсалютна ўвесь патрэбны турыстычны рыштунак, не так ужо і шмат, таму, хутчэй за ўсё, давядзецца апытаць шмат сяброў: што ў каго ёсць. У такой сітуацыі сапраўды спатрэбіцца не сто рублёў, а сто сяброў.
 
Уласны спальнік — бліжэй да цела

Гэта варыянт для тых, хто вырашыў больш сур'ёзна паставіцца да паходу. У тым сэнсе, што хацеў бы і ў наступным годзе раз-пораз адпачываць такім чынам на прыродзе. Выбар турыстычных тавараў у крамах сёння даволі шырокі, таму кожны зможа лёгка абраць менавіта тое, што патрэбна.
 
Што тычыцца цэн, то яны вагаюцца ў залежнасці ад матэрыялу, месца продажу і краіны-вытворцы. Напрыклад, у ГУМе турыстычны дыванок ёсць і айчынны, і кітайскі. Адрозніваюцца яны таўшчынёю і памерам, матэрыял паўсюль аднолькавы — поліэстэр. Самы танны каштуе каля 40 тысяч рублёў, а калі хочацца абраць больш цёплы варыянт, давядзецца заплаціць 60-80 тысяч.
 
Палаткі беларускай вытворчасці — ад 900 тысяч за двухмесны варыянт. Спальны мяшок для аднаго чалавека абыдзецца дзесьці ў 200 тысяч, а калі вы плануеце купіць для падарожжа веласіпед, то рыхтуйцеся заплаціць яшчэ як мінімум 1,5-2 мільёны за адзінку тавару. Як бачым, нават агульны агляд паказвае: усё адразу купіць будзе дарагавата, асабліва калі ў паход сабралася вялікая сям'я. Таму ёсць яшчэ выйсце...
 
Выручыць "пракатны" варыянт

У пункце пракату можна ўзяць палатку, спальныя мяшкі, турыстычныя дыванкі, мангалы для падрыхтоўкі шашлыкоў, барбекю, кацялкі — фактычна ўсё, што можа спатрэбіцца. Так, пракат палаткі на два месцы абыдзецца вам у 15-25 тысяч рублёў у суткі. Палатка на траіх будзе каштаваць ад 25 да 35 тысяч рублёў, на чатырох чалавек — 45 тысяч рублёў.
 
Пракат турыстычных дыванкоў — 8 тысяч рублёў у суткі, спальнага мяшка —10 тысяч. Можна ўзяць напракат і мангалы з кацялкамі.
 
Для арэнды звычайна патрэбны дакументы, якія сведчаць асобу (правы кіроўцы, пашпарт). Згодна з правіламі, маёмасць неабходна вярнуць у пэўны тэрмін. Калі кліент хоча падоўжыць час пракату, то яму неабходна паведаміць пра гэта па тэлефоне загадзя.
 
Таксама лёгка можна знайсці фірму, якая займаецца пракатам веласіпедаў на суткі ці на некалькі гадзін. Кошт залежыць ад маркі. Напрыклад, адна з самых танных будзе каштаваць 80 тысяч у суткі, за гадзіну — 25-30 тысяч.
 
Цікава, што нават "у сезон" знайсці інвентар не так ужо і складана: амаль у любой фірме вам прапануюць выбар палатак, па якія можна прыехаць адразу пасля размовы.
 
Актыўны адпачынак "з дастаўкай"

Калі збіраешся ў паход самастойна, пракладваць маршрут таксама давядзецца самому. Гэтак жа, як і клапаціцца пра неабходны рыштунак. А калі адпачыць на прыродзе хочацца, а займацца такімі клопатамі — не? Турфірмы прапануюць кліентам, напрыклад, схадзіць у водны паход выхаднога дня, а сапраўдным аматарам адпачынку на вадзе — у тыднёвы водны паход. Адным з асноўных пераваг водных паходаў з'яўляецца магчымасць у поўнай меры сумясціць усе вартасці адпачынку на прыродзе з лёгкай фізічнай нагрузкай.
 
Кліентам абяцаюць дастаўку камфартабельным аўтобусам да месца пачатку сплаву, забяспечыць байдаркамі, паходным рыштункам. Але і кошт тура — 900 тысяч рублёў. Сюды ўваходзяць арганізацыйныя выдаткі, харчаванне тры разы на дзень, страхоўка, арэнда рыштунку і забаўляльная праграма.
 
Спадзяёмся, што аматары актыўнага адпачынку знойдуць варыянт для сябе і, пакуль спрыяе надвор'е, паспеюць яшчэ адпачыць на прыродзе.
 
-10%
-49%
-20%
-25%
-10%
-10%
-10%