Личный счет


Зміцер Кустоўскі,

Паводле Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Польшчы, у 2011 годзе экспарт краіны ў Беларусь склаў 3 мільярды злотых, ці амаль мільярд долараў. А таксама эканоміка Польшчы папоўнілася на 305 мільёнаў долараў, якія там пакінулі беларусы.
 
“Мы вывучаем памежны гандаль з Беларуссю з 2010 года. Можна сказаць, што за гэты час людзі, якія прыязджаюць з боку беларускай мяжы, сталі больш траціць грошай у Польшчы”, — распавядае Еўрарадыё супрацоўніца Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Польшчы Эльжбета Войнар.
 
 
2010 год
2011 год
2012* (першыя паўгода)
Выдаткі беларусаў у Польшчы (у польскіх злотых)
1,400 млрд
1,900 млрд
1 млрд (для параўнання: за першыя паўгода 2011 года беларусы пакінулі ў Польшчы 800 млн)
Выдаткі беларусаў у Польшчы (у доларах)
428 331 038
581 306 409
305 950 741

Як бачна, на шопінг у суседняй краіне беларусы не шкадуюць грошай. Часцей за ўсё набываюць бытавую тэхніку (20% ад агульных выдаткаў), вопратку ды абутак (12-13%), прадукты харчавання (12%).
 
А вось у гандлі паміж дзяржавамі на больш высокім узроўні не ўсё так добра, як хацелася б.
 
“Ёсць некаторыя законы, якія перашкаджаюць. Напрыклад, ёсць тавары, якія патрабуюць больш часу ў іх вытворчасці. І ніхто без перадаплаты не возьмецца за іх вытворчасць. А вось у Беларусі перадаплату даць нельга. Таму прадпрымальнікі робяць розныя “абходы”, — кажа кіраўнік аддзела садзейнічання гандлю і інвестыцыям польскай амбасады ў Мінску Веслаў Пакладэк.
 
Незалежны эканаміст Алесь Лукашэвіч лічыць, што эканамічныя стасункі паміж Беларуссю і Польшчай марудна развіваюцца з-за “палітыкі”.
 
Алесь Лукашэвіч:“Павінны быць спрыяльныя адносіны паміж дзяржавамі. Напрыклад, дырэктар МАЗа не паедзе ў Польшчу заключаць кантракт, бо на гэта няма палітычнай волі. Прыватны бізнес малы, каб займацца сур’ёзнымі стратэгічнымі праектамі, а сярэдні ці вялікі бізнес знаходзіцца каля дзяржавы”.

На думку Веслава Пакладэка, у Беларусі не давяраюць удзельнікам знешняга гандлю. І лічаць, што тыя вывезуць грошы з краіны “невядома куды”. Не дзіўна, што і польскія бізнесмены ставяцца да беларускага рынку са скептыцызмам. І спадзяюцца на нейкія пазітыўныя змены пасля уступлення Расіі ў СГА.
 
“Яны чакаюць, што будуць прадаваць тавары праз Маскву. Будуць правозіць тавары праз мяжу нібыта ў Смаленск — і адразу прадаваць прадукцыю ў Беларусі, нібыта яна ўжо вярнулася са Смаленску. Увогуле вельмі неспрыяльная сітуацыя. Праз уступленне Расіі ў СГА Польшча атрымлівае доступ да беларускага рынку, а Беларусь да польскага — не”, — працягвае Алесь Лукашэвіч.

Звычайныя палякі таксама не супраць закупіцца ў суседняй краіне. Праўда, прыязджае іх у Беларусь у 10 разоў менш (паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Польшчы), чым беларусаў у Польшчу. Ды і цікавіць іх тут, у асноўным, толькі таннае паліва.  
Нужные услуги в нужный момент
-80%
-10%
-35%
-15%
-10%
-10%
-39%
-40%
-15%
-20%
0058043