99 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Теряю 2500 рублей». Работники требуют, чтобы «плюшки» были не только членам провластного профсоюза
  2. «Любой поставщик должен закладывать в цену риск принятия судом такого решения». Кредиторы БМЗ в печали
  3. «Когда Володя готовит, в доме все замирает». Макей и Полякова — о секретах брака, быте, Латушко и политике
  4. «Фантастика какая-то». В Гродно начали судить водителя Тихановского, который молчал все следствие
  5. Белоруска едет на престижнейший конкурс красоты. И покажет дорогое платье, аналогов которому нет
  6. «Оправдания не принимаются». Лукашенко заявил, что на Олимпиаду надо отправить «боеспособный десант»
  7. Виктора Лукашенко уволят с должности помощника президента
  8. Могилев лишился двух уникальных имиджевых объектов — башенных часов и горниста (и все из-за политики). Что дальше?
  9. «За 5−10 тысяч можно взять дом». Белорус переехал из Минска за 90 километров «у мястэчка» и возрождает его
  10. Байкеры пытались отбить товарища у неизвестных у ТЦ «Европа». Ими оказались силовики, парней отправили в колонию
  11. По Мстиславлю уже 5 месяцев гуляет стадо оленей. Жители говорят, что олениха с детенышем ранена
  12. Под угрозой даже универсам «Центральный». Что происходит в магазинах «Домашний» из-за проблем сети
  13. «Куплен новым в 1981 году в Германии». История 40-летнего Opel Rekord с пробегом 40 тысяч, который продается в Минске
  14. Секс-символ биатлона развелась и снялась для Playboy (но уже закрутила роман с близким другом)
  15. Рынок лекарств штормит. Посмотрели, как изменились цены на одни и те же препараты с конца 2020-го
  16. Новый глава НОК, возможные санкции Украины, суды и приговоры. Что происходило 26 февраля
  17. Александр Лукашенко — больше не президент Национального олимпийского комитета
  18. Сейчас плюс даже ночью, а какими будут выходные: синоптики о погоде на конец февраля — начало марта
  19. «Усе зразумелi: вірус існуе, ад яго можна памерці». Год, как в Беларусь пришел COVID: поговорили со вдовой первой жертвы
  20. «Ситуация, похоже, только ухудшилась». Представитель Верховного комиссара ООН — о правах человека в Беларуси
  21. В Беларуси выпустили пробную серию российской вакцины от коронавируса
  22. «Магазины опустеют? Скоро девальвация?» Экономисты объяснили, что значит и к чему ведет заморозка цен
  23. Экс-директору отделения Белгазпромбанка в Могилеве Сергею Кармызову вынесли приговор
  24. «Врачи нас готовили к смерти Саши». История Марии, у чьей дочери пищевод не соединялся с желудком
  25. Что происходит в стране в последнюю субботу этой зимы
  26. Минчане пришли поставить подпись под обращением к депутату — и получили от 30 базовых до 15 суток
  27. «Из-за анорексии попал в реанимацию». История пары, где у одного психическое расстройство
  28. «Бэушка» из США против «бэушки» из Европы: разобрали, какой вариант выгоднее на конкретных примерах
  29. Год назад в Беларуси выявили первый случай COVID-19. Что сделано за год, а что — нет
  30. Звезда белорусской оперы сказал три слова на видео, его уволили «за аморальный проступок» — и суд с этим согласился
реклама


Тамара Савіч,

Фото с сайта euroradio.fm
У месяц абеды для вучняў абыходзяцца іх бацькам у 200 000 рублёў.
 
“Суп малочны, салат з буракоў з алеем, бабка са шпікам будзе танней, мінералку ці кампот са свежых яблык. Калі ўзяць эканомныя стравы — можна укласціся ў 10 тысяч”, — на Мінскім трактарным заводзе Еўрарадыё падбіраюць самы танны варыянт абеду.
 
Цікаўлюся, што прапаноўваюць на гэту суму ў сталовай сярэдняй школы №1 г. Мінска.
 
На 10 350 рублёў можна паабедаць салатам “Школьныя гады” (50 грамаў), гарохавым супам (250 грамаў), катлетай са свініны і бульбяным пюрэ. Да абеду прапаноўваецца кавалачак хлеба і кампот з яблык.
 
Школьны абед з кашы грэчневай, адварных сасісак, чвэрці памідора і сока пацягне на 10 400 рублёў. Не густа, затое абед поўнасцю ўкладваецца ў рамкі Белстата. Па дадзеных Белстата, абед з чатырох страў у мінскай сталоўцы павінен каштаваць 11,4 тысячы рублёў!



Але ў школьнай сталоўцы кажуць, што пакуль цэны не канчатковыя — гэта ж толькі першы дзень навучання.
 
“Калі ўключаць у меню садавіну і гародніну, дык абеды падаражаюць на 1,5 тысячы рублёў. Давядзецца трошкі эканоміць за кошт выхаду ежы”, — распавядаюць у сталовай.
 
Нават і гэтыя вераснёўскія “чалавечыя цэны” бацькоў палохаюць.
 
Алена — маці дваіх дзяцей, заўважае, што харчаванне дзяцей у школе для сям’і было вельмі накладнае нават у мінулым годзе:
 
“У дачкі — яна ў малодшых класах атрымлівала бясплатныя сняданкі, але абед каштаваў каля 10 000 рублёў, а вось сыну патрэбныя грошы і на сняданак, і на абед, бо ён ходзіць на факультатывы. Сняданак каштуе 10 000 рублёў і столькі ж абед. У выніку, на дваіх дзяцей у сярэднім на тыдзень патрэбна было каля 150-160 тысяч рублёў. Да таго ж, выдаткі на дэсерты”.

Разам з жанчынай лічым, што за месяц абеды для дваіх дзяцей пацягнуць на 640 тысяч рублёў, а за навучальны год — пад пяць з паловай мільёнаў! Маці дадае, што з-за вялікіх коштаў многія знаёмыя бацькі адмаўляюцца ад харчавання ў школе і забіраюць дзяцей раней:

“Сумы на харчаванне вельмі вялікія. Вельмі істотны момант. І таму многія адмаўляюцца ад харчавання, не пакідаюць у прадлёнцы”.

Алена заўважае, што магчымы выхад, каб трохі зменшыць выдаткі на харчаванне — гэта зрабіць ці сняданак, ці абед бясплатным, як у прыгарадзе.
 
У школе ў Ждановічах дзеці і праўда харчуюцца бясплатна. Тры разы на дзень. Бацькі даплачваюць толькі за прадлёнку.
“Калі дзеці ў прадлёнку не ходзяць, вы нічога не павінны плаціць, а калі ходзяць, трэба будзе даплаціць каля пяці тысяч на дзень”, — гавораць у Ждановічах.
 
Меню у Ждановічах нічым не горшае — гародніна, макароны, мяса, сасіскі. За тыя ж грошы.
 
Еўрарадыё параўнала школьныя абеды з... дэпутацкімі ў парламенцкай сталовай. За абед з салату з памідораў і гуркоў за смятанай, малочнага супу, катлеты з бульбяным пюрэ і гарбаты трэба заплаціць толькі 14 850 рублёў!

Дзеці са школьнай сталовай не скардзяцца:

“Мне падабаецца, як у сталовай кормяць. Грэчка, сасіскі…. Але каб яшчэ, можа, піцу прадавалі..!” — марыць пяцікласнік Антон.

Бацькі Антона і без піцы ў месяц выдаткоўваюць на абеды сына 200 000 рублёў!
 
 
 
-40%
-5%
-40%
-20%
-40%
-20%
-17%
-20%