Поддержать TUT.BY
142 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Полчаса процедуры, два дня страданий. Как я сделала прививку от коронавируса
  2. В Беларуси не хватает более 2 тысяч врачей и столько же — медсестер. В Минтруда рассказали про дефицит специалистов
  3. Глава Минска задумался об отказе от участков под паркинги у МКАД. И вот почему он прав
  4. Врач объясняет, откуда берется шум в ушах и как от него избавиться
  5. «Чем ниже спускаешься, тем больше горя». Жители домов над «Октябрьской» — о теракте в метро и фото, сделанных сразу после взрыва
  6. Как не пропустить рак легкого? Главное о здоровье за неделю
  7. БАТЭ в скандальном матче сумел уйти от поражения, отыграв у «Минска» два гола
  8. «Радость — лучшее лекарство». Витебский бизнесмен начал рисовать 3 года назад, когда заболел раком
  9. «Затеял игру в президентство». В суде над Бабарико допросили свидетеля в наручниках и озвучили жалобы
  10. Я живу в 25 км от центра Европы. Как семья на хуторе в глуши среди леса делает сыры по рецептам ВКЛ
  11. В Мингорисполком подана заявка на проведение «Чернобыльского шляха»
  12. Пассажиры автобуса, которых не пустили в Украину из-за поддельных ПЦР-тестов, рассказали подробности
  13. Топ-10 самых популярных подержанных авто в стране. Какие на них цены?
  14. За сутки в Беларуси зарегистрировано 1175 новых случаев COVID-19
  15. «Этот магазин для всех». В Минске открывается гастромаркет FishFood, где закупаются рестораны
  16. Какие курсы доллара и евро установили обменники на выходные
  17. Доски стали «золотыми»: пиломатериалы подорожали в два раза. Разбираемся, что происходит
  18. «У Лукашенко нет опоры в госаппарате». Латушко рассказал про новые санкции и транзит власти
  19. Автозадачка на выходные. Простая ситуация на перекрестке, но мало кто справится
  20. Закроем наши посольства там, где они не приносят отдачи? С кем мы успешно торгуем, а с кем — просто дружим
  21. Крупных промышленных должников собрались оздоравливать через спецагентство
  22. Роман одного из самых известных белорусских писателей отправили на экспертизу
  23. История одного фото. Как машинист метро и его коллеги помогали пассажирам после взрыва 11 апреля 2011 года
  24. В Беларуси хотят разрешить создавать партии только постоянно проживающим в стране гражданам
  25. 15 жертв, более 400 пострадавших. 10 лет назад произошел теракт в минском метро
  26. «Джинн злобно загоняется в бутылку». Большое интервью с многолетним журналистом президентского пула
  27. С осторожным оптимизмом. Как безвизовый Гродно, потерявший туристов и деньги, ждет новый сезон
  28. Прокурор: Протесты в Беларуси начались и из-за блогеров из Бреста. Обвиняемых лишили слова в суде
  29. МВД прокомментировало жалобы на условия в ИВС на Окрестина и в Жодино и показало видео из изолятора
  30. Оценивает по походке. История бывшего балетмейстера, который в 74 года работает фитнес-тренером
реклама


Яўген Валошын,

Фото с сайта boommax.ru
Фото с сайта boommax.ru
"Еўрарадыё" даведалася, хто мае права на бясплатную юрыдычную дапамогу і колькі сёння каштуе адвакат.

Многія лічаць, што “дзяжурнага” адваката ў любым разе выдзяляюць задарма.
 
“У нас бясплатнай работы не бывае, - адказваюць на гэта ў юрыдычнай кансультацыі Навабеліцкага раёна Гомеля. - Калі мы першапачаткова бясплатна працуем, то потым грошы спаганяюцца”.

У Гомелі, да прыкладу, сярэдні кошт аднаго дня працы адваката - 600 тысяч рублёў. Прыкладна палова ганарару ідзе ў адвакацкую кішэню, астатняе - на падаткі, у калегію і гэтак далей. У розных гарадах розныя стаўкі.
 
“Разлічвайце, што 400-500 тысяч рублёў за адзін дзень будзе, - распавядаюць "Еўрарадыё" пра свае кошты ў юрыдычнай кансультацыі №2 Віцебска. - Работа можа цягнуцца і паўгадзіны, і гадзіну, і дзве, і тры, розніцы ў аплаце няма”.

У Мінску цэннік насцярожвае яшчэ больш.
 
“У раёне мільёна рублёў за адзін дзень. Пачынаючы ад 800 тысяч. Залежыць, хто з адвакатаў будзе займацца, - распавядаюць нам у юрыдычнай кансультацыі Ленінскага раёна Мінска.
 
"Еўрарадыё": А розныя скаргі…

Юркансультацыя Ленінскага раёна Мінска: Гэта аплачваецца асобна. Складанне працэсуальнага дакумента каштуе ў раёне 500 тысяч беларускіх рублёў”.

Звычайная юрыдычная кансультацыя ў сталіцы абыйдзецца прыкладна ў 200 тысяч.

Сярэдняй зарплаты на адваката можа не хапіць

Тэлефануем пад выглядам кліентаў у юркансультацыю Першамайскага раёна сталіцы. Пытаемся, колькі грошай трэба, каб абараніць сваяка-хулігана, супраць якога распачалі крымінальную справу па факце нанясення цялесных пашкоджанняў.

Юркансультацыя Першамайскага раёна: “Вось і лічыце. Трэба будзе адвакату два разы схадзіць у міліцыю, дзень удзелу каштуе мільён. Атрымліваецца, два мільёны. Тое самае з судом. Калі за адзін дзень скончыўся - значыцца, адна сума, калі за два - то за працягласць трэба плаціць”.

Падлічваем на паперы: калі паслугі адваката каштуюць мільён рублёў і яму на разбор крымінальнай справы спатрэбіцца пяць дзён, то ўжо адлічваем са свайго партманета пяць мільёнаў. Плюс тры дні ў судзе. Атрымліваецца сума ў восем мільёнаў. І гэта без уліку скаргаў, пратэстаў, хадайніцтваў і іншых працэсуальных дакументаў. Пры гэтым афіцыйная сярэдняя зарплата па краіне - каля 4 мільёнаў рублёў. На юрыдычную дапамогу па такой крымінальнай справе не хопіць.

Калі няма грошай на адваката...

У законе “Аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці” ёсць артыкул 28, дзе пералічваюцца магчымасці бясплатнай юрыдычнай дапамогі. Дакладней, адвакат сваю зарплату атрымлівае, але са сродкаў калегіі.
 
Не плаціць за юрыдычную дапамогу могуць:
 
• ісцец у судзе першай інстанцыі (калі справа звязана з працоўнымі адносінамі і аліментамі);
 
• ветэраны Вялікай Айчыннай вайны (калі вусная кансультацыя);
 
• грамадзяне пры складанні заяваў на атрыманне пенсій і дапамог;
 
• інваліды першай і другой груп падчас кансультацый, калі не трэба азнаямляцца з дакументамі.
 
Але што рабіць, калі, напрыклад, у вас маладая сям’я, дзіцё, і на дваіх з жонкай вы зарабляеце якія-небудзь тры мільёны?
 
“Існуе такое паняцце як вызваленне ад аплаты, - тлумачыць Вера Арэшка, намеснік старшыні Мінскай гарадской калегіі адвакатаў. - Падаюцца даведкі аб даходах кожнага члена сям’і за апошнія тры месяцы, дакументы наконт наяўнасці прызначаных пенсій і дапамог і так далей. Кожная заява разглядаецца, і часта прымаецца рашэнне, калі людзям аказваецца дапамога за кошт сродкаў калегіі”.

Выходзіць, атрымаць у беларускіх юрыдычных кансультацыях бясплатную дапамогу магчыма. Хоць, гандлюючыся за гэта права, не кожны чалавек будзе адчуваць сябе камфортна.
 
Высокія кошты на адвакатаў - сусветная практыка. Хто не можа плаціць, звяртаюцца ў праваабарончыя арганізацыі, якія працуюць і ў Беларусі.
-10%
-10%
-25%
-50%
-40%
-15%
-40%
-50%
-8%