Личный счет


Леанід Лахманенка,

Вядомы беларускі эканаміст Леанід Заіка абмеркаваў з карэспандэнтам “Звязды” праблематыку сучаснага рынку працы. На думку спецыяліста, які у свой час сам быў аспірантам, моладзь, якая сёння выбірае аспірантуру, заўтра будзе элітай нацыі. Прафесіі, звязаныя з навукай, стануць самымі высокааплатнымі.

— Аспірантура непапулярная сярод шэрых, не вельмі разумных і здольных, але меркантыльных маладых людзей. Няхай яны бягуць натоўпам туды, дзе, як ім здаецца, будзе больш "бабла". На мой погляд, чым менш папулярная аспірантура, тым лепш для навукі. У яе будзе ісці сапраўды таленавітая і схільная да навуковай працы моладзь. Увогуле толькі пяць працэнтаў людзей здольныя прадуктыўна займацца навукай. Гэтага дастаткова для развіцця на належным узроўні навуковага патэнцыялу краіны.
 
Няхай зараз камп'ютарныя праграмісты зарабляюць шмат, але яны, вобразна кажучы, уяўляюць сабой гарнір. Сёння камп'ютарныя тэхналогіі патрабуюць шмат гарніру, а таму праграмістам можна быць і без вышэйшай адукацыі. Я ведаю такія прыклады. Але не пра іх гаворка, а пра тых маладых людзей, якія хутка будуць элітай нацыі.

Я думаю, што праз 20-30 гадоў самымі прэстыжнымі будуць тэхнічныя прафесіі. Банкіры і менеджары стануць накшталт тых фізікаў-лірыкаў. Нават праграмісты адыдуць у цень. Яны будуць на адным узроўні па папулярнасці са слесарам-сантэхнікам. А самыя высокааплатныя прафесіі стануць звязаныя з навукай. Напрыклад, гэта нанатэхналогіі. Запатрабаванымі будуць спецыялісты, якія ствараюць новыя матэрыялы, працуюць у сферы спалучэння медыцыны і біялогіі на карысць стварэння здароўя чалавека. Не аховы, а менавіта яго стварэння.
Нужные услуги в нужный момент
-30%
-25%
-10%
-10%
-20%
-15%
-80%