Личный счет


Вольга Хвоін,

theveganproject.files.wordpress.com
theveganproject.files.wordpress.com
Ідэя фікс наконт сярэдняга заробку беларусаў у 500 долараў павінна рэалізавацца, па меншай меры фармальна, да канца гэтага года. Дарэчы, гэтыя хвалёныя 500 долараў ужо былі напрыканцы 2010 года. Параўноўваем, што можна было набыць на тыя долары тады і сёння.
 
Уключаемся
 
Найперш нагадаем, колькі ў недалёкім 2010 годзе каштаваў долар. Паводле Нацбанка, на канец снежня за адзін долар давалі 3000 беларускіх рублёў. Сёння аднадоларавая купюра каштуе 8410 рублёў. Адпаведна запаветны заробак у 500 долараў два гады назад складаў 1,5 мільёна беларускіх рублёў, сёння – 4,205 мільёна. У лічбавым вымярэнні мы, як абяцае кіраўніцтва краіны, станем значна больш багатымі людзьмі. Але кожны наступны дзень шараговага абывацеля ставіць гэтую тэзу пад сумненне.
 
Грамадскі транспарт
 
Пачнём з простых параўнанняў: на канец 2010 года адна паездка ў грамадскім транспарце ў Мінску каштавала 700 рублёў, сёння – 1500 (з кастрычніка абяцаюць павысіць тарыф да 1700 рублёў за талончык ці жэтончык). У пераліку на валюту гэта 0,23 і 0,18 (у кастрычніку будзе 0,20) долара адпаведна. Як бачым, грамадскі транспарт патаннеў, што не можа не радаваць душу і сэрца гараджаніна. Пакуль не можа не радаваць.
 
Камуналка
 
Да канца гэтага года тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі ў Беларусі плануецца павысіць яшчэ раз. Аб гэтым паведамляў намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Анатоль Шагун. Паводле яго слоў, урад вызначыў тарыфную палітыку на 2012 год у разліку павышэння коштаў на пяць долараў для стандартнай двухпакаёвай кватэры з трыма жыхарамі. Сёлета тарыфы на ЖКП павышаліся ў красавіку і чэрвені і выраслі на 2,5 долара.
 
Па дзеючых з 1 чэрвеня тарыфах насельніцтва пакрывае выдаткі па прадастаўленні ЖКП у сярэднім на 15%. Прыблізна кошт жыллёва-камунальных паслуг для сям'і з трох чалавек, якая пражывае ў тыпавой двухпакаёвай кватэры агульнай плошчай 48 кв. м, у ацяпляльны перыяд складзе 216,4 тысячы рублёў, у летні перыяд — 137,9 тысячы рублёў.
 
Сярэдні кошт камунальных паслуг для сям'і з трох чалавек, якая жыве ў стандартнай двухпакаёвай кватэры, у ацяпляльны перыяд 2009-2010 года называўся ў памеры 163 тысяч рублёў; у летні перыяд — 106 тысяч.
 
Атрымліваецца, што ў 2010 годзе зімой за камуналку плацілі 54 долары, цяпер давядзецца аддаваць 27 долараў — зноў выгада на баку грамадзяніна, калі аперыраваць афіцыйнымі лічбамі.
 
Паліва
 
Паколькі атрымліваецца, што сталі мы жыць лепш і больш весела, то, натуральна, у нас ёсць ва ўласнасці аўтамабіль, які трэба запраўляць.

Атрымліваем наступную карціну.
2012 год: бензін аўтамабільны АІ-95-Еўра каштуе 7150 рублёў за літр, або 0,85 долара; бензін Нармаль-80 — 6350 рублёў за літр, або 0,76 долара.
 
2010 год: бензін аўтамабільны АІ-95-Еўра каштаваў 3918 рублёў за літр (1,3 долара), бензін Нармаль-80 — 2713 рублёў за літр (0,9 долара).
 
Прадукты

Бадай што самыя частыя нараканні ў грамадзян выклікаюць цэны на харчовыя тавары. Натуральна, мы не бярэмся параўнаць увесь асартымент, але пералічыць на долары цэны з мінімальнага набору прадуктаў нескладана.
Для параўнання возьмем сярэднія кошты на асобныя віды харчовых тавараў у гандлёвых арганізацыях рознічнага гандлю на снежань 2010 года і жнівень 2012 года (паводле Белстата):
  
Найменне прадукту
Цэны на снежань 2010 года
(рублёў за кілаграм; доларавы эквівалент),
паводле Белстата
Цэны на жнівень 2012 года
(рублёў за кілаграм; доларавы эквівалент),
паводле Белстата
хлеб аржана-пшанічны
1864 (0,62)
5886 (0,70)
хлеб з мукі пшанічнай вышэйшага гатунку
2999 (0,99)
9860 (1,17)
макаронныя вырабы
3157 (1,05)
7840 (0,93)
ялавічына першай катэгорыі
13 628 (4,54)
82 146 (9,77)
свініна (акрамя бескасцёвага мяса)
11 707 (3,9)
44 678 (5,19)

куры (кураняты)
8867 (2,96)
26 476 (3,15)

каўбаса вараная вышэйшага гатунку
14 145 (4,72)

44 964 (5,3)

каўбаса напаўвэнджаная вышэйшага гатунку
25 276 (8,4)
44 964 (5,3)
рыба марожаная (трасковая)
4965 (1,66)
30 782 (3,7)

смятана
7323 (2,4)
21 705 (2,6)
тварог тлусты
9069 (3,02)
27 556 (3,28)
цукар
2843 (0,95)
7 926 (0,94)
 
Як бачым, зло беларускага крызісу хаваецца ў прадуктах харчавання (тлустым шрыфтам вылучаны пазіцыі, па якіх адзначаецца найбольшае падаражанне ў доларавым эквіваленце). Найперш гэта тычыцца мяса, рыбы, мясных вырабаў, птушкі і нават хлеба з мукі вышэйшага гатунку. Відавочна, за часы "тлустых гадоў" нашы грамадзяне прызвычаіліся да пэўнага ўзроўню жыцця і па старынцы (а да добрага, як вядома, прызвычайваешся хутка) напаўняюць прадуктовыя кошыкі не бессартавой ці другасортнай каўбасой, а хаця б першасортнай, бяруць садавіну, нейкія прысмакі. На касе ж выбіваецца чэк, які здольны ўразіць нават стойкага беларуса-інтраверта. Так што застаецца параіць суайчыннікам або больш плённа працаваць ды зарабляць лепш, або перайсці ў вегетарыянцы.
  
Напрыканцы невялікага эксперымента з цэнамі мы апыталі некалькі грамадзян з розных сацыяльных слаёў на тэму запаветных 500 долараў: ці хапае ім на жыццё гэтай сумы, ці адчулі яны розніцу ў коштах і, адпаведна, ці трэба кіраўніку дзяржавы сёння абяцаць іншы заробак дзеля ўсеагульнага дабрабыту.
 
Аляксандр, Мінск, прадпрымальнік:

— Тыя 500 долараў нязначна адрозніваюцца ад сённяшніх. Галоўная розніца ў тым, што сёння гэтых 500 долараў у многіх няма. Беларускія рэаліі ўскладнілі атрыманне гэтых грошай як у выглядзе заробку, так і ў выглядзе крэдыту. Таму сума ў такім эквіваленце, можа, і набыла вагу. Камунальныя паслугі ў доларавым эквіваленце патаннелі, паліва для аўтамабіляў як каштавала, так і каштуе, прадукты харчавання беларускай вытворчасці, мне падаецца, таксама каштуюць, як і каштавалі.
Мой заробак за гэты час паменшыўся з прычыны зніжэння пакупніцкай здольнасці людзей. У 2011 годзе мне давялося нават залезці ў "заначку", прыхаваную на чорны дзень. А вось у 2012-м сітуацыя палепшылася, мае даходы і расходы фактычна зраўнаваліся. Праўда, адкласці грошы асабліва не атрымліваецца. Раней у нашай фірмы быў шырокі асартымент у цэнавым дыяпазоне, цяпер мы ссунулі таварны шэраг у бок бюджэтных коштаў, крыху змянілася база кліентаў. Увогуле, мяркую, 2012 год выглядае куды больш багатым за 2011: з аднаго боку, мы прызвычаіліся да хвалі крызісаў, у нечым падціснуліся, а з іншага, ёсць нейкая стабілізацыя сітуацыі, хай сабе і мізэрны, але рост дабрабыту.
 
Вольга, Віцебск, маці малалетняга дзіцяці:

— Муж працуе ў дзяржаўнай структуры, зараз зарабляе каля 4,5 мільёна. Я атрымліваю грошы на дзіця. Даходаў нам хапае толькі на бягучыя траты, а вось нейкія глабальныя пакупкі рабіць складна. Калі б я працавала і мой заробак у эквіваленце таксама быў роўны 500 доларам, то было б някепска — нам хапала б на большае. Напрыклад, было б куды прасцей адкласці на нейкую рэч для дома ці на рамонт тыя ж дзесяць мільёнаў рублёў. Хаця, канечне, дазволіць сабе траціць на забавы, падарожжы, адпачынак за мяжой мы ўсё адно не змаглі б. Мне падаецца, што сёння мы трацім на ежу больш са свайго заробку, чым у 2010 годзе. Увогуле, я думаю, што мужу пашанцавала: заробак яму паднялі сёлета някепска, мы разлічвалі на больш сціплую суму. А вось каб пачувацца вольна, мець магчымасць ездзіць адпачываць, сям'я з трох чалавек мусіць зарабляць хаця б 15-20 мільёнаў у месяц.
 
Антон, Гомель, уласнік фірмы; па беларускіх мерках, мае высокі даход:

— Для мяне 500 долараў сёння і два гады назад — прыблізна аднолькавая сума. Я не магу сказаць, што вельмі адчуў змены коштаў у беларускіх крамах. Калі нешта набываць за мяжой, то як яно каштавала два гады назад, так прыблізна і каштуе. Адзінае, што выклікала пэўныя турботы, гэта павышэнне мытных пошлін на аўтамабілі. Паколькі я з'яўляюся аматарам дарагой аўта- і мотатэхнікі, то на сённяшні дзень я стаў больш абмежаваны ў сваіх апетытах. У астатнім маё жыццё і настроі не змяніліся за апошнія два гады. Натуральна, я ведаю пра леташнія настроі ў грамадстве, пра праблемы з валютай, рост цэн. Але гэтыя праблемы найперш закранулі тых, хто атрымлівае заробак у беларускіх рублях. Калі ж даходы ў валюце, то ўсё выглядае параўнальна нядрэнна.
 
Юрась, Гродна, кіраўнік прыватнай кампаніі, паспяховы бізнесмен:

— Адрозненні адназначна ёсць. Спажывецкія тавары, паслугі, абсталяванне і г.д., якія прадстаўлены на ўнутраным рынку, у доларавым эквіваленце падаражэлі, і не заўважыць гэта проста немагчыма. Падаражэла практычна ўсё. Гэта калі мы гаворым пра цэны.
 
Розніца паміж 2010 годам і 2012-м адчувальная. Просты прыклад: арэнда двухпакаёвай кватэры з больш-менш прымальным рамонтам два гады таму каштавала 300 у.е. Цяпер за такую ж просяць 400. Тлумачаць гэта тым, што ў насельніцтва выраслі прыбыткі, або тым, што ў гаспадароў няма іншага выйсця — "крэдыт плаціць трэба". Хаця рэальна росту даходаў у валюце ў насельніцтва няма. Кошт тавараў і паслуг вырас не толькі ў беларускіх рублях, але і ў іх суадносінах з доларам.
 
А можна глядзець шырэй. Я не думаю, што тавары даражэюць толькі ў нас. Долар вагаецца і таннее па ўсім свеце — гэта адбіваецца і на нас. Тут дарэчы будзе прыклад з аўто: іх кошт з году ў год толькі расце, а якасць, на думку большасці спажыўцоў, пагаршаецца.
 
 
Нужные услуги в нужный момент
-20%
-99%
-20%
-30%
-15%
-10%
-37%
-10%
0058043