1. Сколько стоит новый кроссовер в Беларуси и у ближайших соседей. Сравнили цены — и вот результат
  2. Какую из вакцин от ковида, которыми прививают в Беларуси, одобрил ВОЗ? Главное о здоровье за неделю
  3. Что происходило в Минске в День Победы: Лукашенко с сыновьями, очередь за кашей и досмотры
  4. В Лиде заметили странную очередь, в которой раздавали деньги. В исполкоме говорят о возможной провокации
  5. Лаевский: Максиму Знаку предъявили окончательное обвинение. Его дело скоро передадут в суд
  6. Декрет «о коллективном президенте». Объясняем, о чем он — коротко
  7. Пяць палацаў, якія можна купіць у Беларусі (ёсць і за нуль рублёў)
  8. «Шахтер» обыграл БАТЭ благодаря шикарному голу Дарбо. Чемпионская интрига убита?
  9. Лукашенко: «Давайте прекратим это не нужное никому противостояние»
  10. «Всех разобрали, а я стою. Ну, думаю, теперь точно расстреляют». История остарбайтера Анны, которая потеряла в войну всех
  11. Сколько людей пришло в ТЦ «Экспобел», где бесплатно вакцинируют от коронавируса
  12. Бабарико, Тихановская и Цепкало о том, как для них началась избирательная кампания в прошлом году
  13. Год назад стартовала, возможно, главная избирательная кампания независимой Беларуси. Как это было
  14. В Индии люди, переболевшие COVID-19, начали заражаться редким «черным грибком»
  15. 76 лет назад закончилась Великая Отечественная война. В Беларуси празднуют День Победы
  16. «Поняли, у собаки непростая судьба». Минчане искали брошенному псу дом и узнали, что он знаменит
  17. «Хочу проехать по тем местам». Актер Алексей Кравченко — об «Иди и смотри» и съемках в Беларуси
  18. «Баявая сяброўка». Як украінка набыла танк, вызваляла на ім Беларусь ад фашыстаў і помсціла за мужа
  19. День Победы в Минске завершили концертом и фейерверком. Посмотрели, как это было
  20. Освободилась белорусская «рекордсменка» по «суткам» за протесты. Она отбыла в изоляторе 105 суток
  21. В Минске все-таки запустили в небо тысячи красных и зеленых шариков, против которых подписывали петицию
  22. «Пленные взбунтовались — врача похоронили с оркестром». История и артефакты из лагеря в Масюковщине
  23. Колючая проволока и бронетранспортер. Каким получился «Забег отважных» в парке Победы
  24. Лукашенко подписал декрет о переходе власти в случае его гибели
  25. «Общество заточено на «откаты». Откровенный разговор с архитектором о строительстве частных домов
  26. «Ці баяўся? Канешне, баяўся». Дзесяць цытат Васіля Быкава пра Вялікую Айчынную вайну
  27. «Мама горевала, что не дождалась Ивана». Спустя 80 лет семья узнала о судьбе брата, пропавшего в 1941-м
  28. Арина Соболенко поднялась на рекордное четвертое место в рейтинге WTA
  29. Эндокринолог — о том, почему сахарным диабетом болеет все больше людей
  30. «Заходишь в город, а там стоит плач и кругом сотни гробов». История 95-летнего ветерана ВОВ
реклама


Ганна Гарустовіч,

Мінулая спроба пацікавіцца меню сучасных студэнтаў прывяла да нечаканай высновы. Аказваецца, есці ва ўніверсітэцкіх сталоўках шмат каму не падабаецца. Мы вырашылі сабраць паўнацэнны абед, наведаўшы чатыры розныя студэнцкія сталовыя сталіцы, і пастараліся ацаніць усе "за" і "супраць". Адразу зазначым, што выбар месцаў для эксперыменту быў выпадковым...

На што скардзімся?

Перш чым здзейсніць набег на сталоўкі, распытала знаёмых студэнтаў, навошта яны туды ходзяць. Некаторыя смяяліся і круцілі пальцам ля скроні: "Зразумела, есці. Там такія смачныя дранікі з мясам!". Іншыя расказвалі што толькі заўгодна: пасядзець спакойна за ноўтбукам, падрыхтавацца да пары, прагуляць лекцыю, папляткарыць з сяброўкамі, але толькі не есці, а калі і есці, то выключна... піць гарбату ці сок. Бо катлеты "дзіўна пахнуць", маянэз у салаце пракіс, а каша рысавая ўвогуле падгарэла. Старэйшае пакаленне здзіўляецца: чаго вы носам круціце? А некаторыя студэнты падрабязна тлумачаць свае прэтэнзіі: па-першае — часам нясмачна, па-другое — вызначанае на кожны дзень тыдня меню праз месяц-другі наведвання прыядаецца. Ёсць і такія, хто асноўны корань зла бачыць у рэжыме працы сталоўкі, якая працуе да 4-5 гадзін вечара, а заняткі ў другую змену доўжацца да 7-8. І што загадаеце рабіць? Рагі сталоў грызці?
 
Але нават праціўнікі харчавання ў сталоўках у плюс яму запісваюць адносна невысокі кошт.
Толькі ці кампенсуе ён усе іншыя прэтэнзіі?
 
Першае: адшукай прусака
 
Так сталася, што я не маю асабістага негатыўнага вопыту, звязанага са студэнцкімі сталовымі. А вось адной маёй занадта ўважлівай сяброўцы "пашанцавала" менш. Неяк, стоячы з падносам у чарзе, яна пабачыла вялізнага прусака, які няспешна поўз ля вялікага тазіка з нарэзаным хлебам, рухаючыся акурат да бульбянога пюрэ і каструлі з супам. Вусатаму стварэнню ніхто не перашкаджаў.
 
— Я ўявіла, як ён поўз, поўз і ў выніку — патануў у супе, — ці то радавалася, ці то гаравала дзяўчына, распавядаючы гэты жахліўчык. Зразумела, пасля такога ў сталоўку яна — ні кроку.
Ідучы да месца, дзе належала з'есці суп — у сталоўку БНТУ, што па вуліцы Якуба Коласа, 18, — я чамусьці прыгадала гэту гісторыю...
 
...Сталоўка ў будныя дні працуе з 9 да 20 гадзін. Нават самыя заўзятыя аматары лекцый паспеюць пад'есці. Заходжу ў залу, дзе ўжо сабралася чарга. Далучаюся да яе і гляджу меню. Відаў шэсць-восем салатаў. Мяса, рыба — таксама ёсць з чаго выбраць. Але мая мэта — толькі суп. Спыняюся на баршчы са смятанай. Стаўлю талерку, бяру кавалачак хлеба і азіраюся на суседзяў: хлопцы запасліся некалькімі булкамі, кефірам і адбіўнымі. На касе з мяне ўзялі 1750 рублёў. Па сённяшніх цэнах — амаль бясплатна.
 
— Гэтая салата амаль 7 тысяч каштуе, — на ўсялякі выпадак папярэджваюць хлопца, што стаяў за мной у чарзе.
Ён аказаўся зусім супрацьлеглым мне прыкладам: "наабедаў" амаль на 27 тысяч рублёў.
 
...Боршч быў звычайнага сталоўскага смаку. Зусім не як дома, але не халодны, гародніна добра зварана і парэзана... і прусакоў я там не знайшла.
 
Другое: страва для сапраўдных мужчын

Мяса з гарнірам я вырашыла з'есці ў сталоўцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Яе будынак схаваўся за новымі шматпавярхоўкамі. Працуе сталоўка па буднях з 9 да 20 гадзін.
 
Падымаюся па лесвіцы і азіраюся: я тут амаль што адзіная дзяўчына, калі не лічыць супрацоўніц сталовай. Як пасля аказалася, пераважна мужчынскі кантынгент студэнтаў у гэтай навучальнай установе, відаць, адбіваецца і на меню.
 
Першае, што захацелася з'есці — зусім не адбіўныя ці катлеты з грыбамі. Калі б не эксперымент — пацягнулася б да духмяных булак з разынкамі ці рулета з крэмам.
 
Але давялося спыніць выбар на курыным філе, засмажаным у кляры, і прасяной кашы, плюс хлеб. Заплаціла 10 тысяч 940 рублёў.
 
На палове з'едзенага энтузіязм прадаўжаць эксперымент пачаў мяне пакідаць. Нават пашкадавала, што не ўзяла з сабой у якасці дэгустатара якога-небудзь хлопца. Бо для мяне такі кавалак філе падаўся паўнацэнным абедам.
 
Крыху раскажу пра меню сталоўкі. Мне вельмі спадабаўся выбар салодкіх страў. Гарніраў на момант майго візіту было два. Акрамя кашы — яшчэ і макарона. Мясныя стравы — катлеты, адбіўныя, каўбаскі — каштуюць да 13 тысяч рублёў.
Што тычыцца смаку, зноў жа, ні пакрытыкаваць, ні пахваліць не магу. Правільна прыгатавана, і ўсё на гэтым.
 
Салата: грызці капусту і глытаць слінкі

У сталоўцы побач з адным з інтэрнатаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта я паставіла на свой паднос салату "Бела-зялёную" коштам 3 тысячы 80 рублёў (з капусты, гуркоў і гарошку) і прачытала ў вачах касіркі шкадаванне. Маўляў, бедненькая, і так "дробная", а ўсё роўна аднымі салацікамі харчуецца. Між іншым, студэнты актыўна застаўлялі свае падносы рознымі стравамі. Гэта падштурхнула мяне падлічыць, а колькі б я заплаціла, калі б пажадала з'есці тут поўны абед.
 
Так, лічым. Боршч — 1950 рублёў. Яшчэ б узяла смажаную рыбу з рысам (9200 плюс 1020 рублёў). Да другой стравы — салата. Напрыклад, з морквы і арэхаў — 4 тысячы 640 рублёў. Яшчэ ўзяць кампот з чарнасліву за 1360 і коржык за 1670. Атрымліваецца 19 тысяч 840 рублёў... А калі казаць толькі пра салаты, то ў гэтай сталоўцы яны каштавалі ў межах 3-4 тысяч.
 
Зайсці паесці ў працоўныя дні можна з 10.00 да 20.00.
У суботу — да 18.00.
 
А яшчэ ў сталоўцы БДМУ ў меню ёсць мачанка з блінамі. Я сядзела, ела сваю зялёную салату, глытала слінкі і нагадвала сабе пра ўмовы эксперыменту.
 
І кампот: еш ананасы, катлету жуй...

Не, свініна з ананасамі ў сталовай галоўнага корпуса БДУ была не ў кампоце. Але такі шыкоўны пункт у сталоўскім меню мяне крыху здзівіў. Каштуе гэта задавальненне, між іншым, каля 10 тысяч рублёў.
 
Займаю месца ў чарзе і міжволі падслухоўваю размову:
 
— Ведаеш, мая сястра, калі вучылася, даведалася, што тут ёсць сталовая, толькі на пятым курсе.
Сапраўды, так адразу гэтую сталоўку не знойдзеш. Трэба спускацца ў падвал і ісці па паказальніках. Паабедаць можна з 9.30 да 17.00. Субота і нядзеля — выхадныя дні.
 
— Я хачу бульбы, але зноў яе тут няма, — скардзіцца нехта.
 
— Затое я ўчора тут паеў за 14 тысяч. Першае, другое і трэцяе...
 
Пачынаю таксама прыглядацца да меню.
 
Акрамя супу з фасолі, тут ёсць яшчэ малочны суп, два гарніры. Салаты каштуюць да 4 тысяч рублёў, булак, якія тут мне належыць пакаштаваць, таксама хапае.
 
Выбіраю цукровы пернік і сок з чорных парэчак. Пакідаю ў касе 3650 рублёў, пасля чаго іду падводзіць вынікі эксперымента, хоць пасля такой ежы больш за ўсё хочацца прылегчы.
 
Кошт майго абеду
 
Боршч — 1750 рублёў;
Курынае філе ў кляры — 9650 рублёў;
Прасяная каша — 820 рублёў;
Хлеб — 470 рублёў;
Салата — 3080 рублёў;
Пернік і сок — 3650 рублёў.
Усяго 19 тысяч 420 рублёў.

Р.S. Калі параўноўваць кошт абеду ў студэнцкай сталоўцы з сумамі, якія давядзецца пакідаць, абедаючы, напрыклад, у кавярні, то гэта смешныя грошы.
 
Паслухаўшы скаргі на дрэнна прыгатаваныя сталоўскія стравы, а пасля пакаштаваўшы іх, не магу сказаць, што гэта нельга есці. Натуральна, іх не параўнаеш з прыпраўленымі на розныя лады стравамі рэстаранных кухараў і з любімай хатняй смажанай курыцай. Але ні падгарэлых бліноў, ні сапсаваных прадуктаў, пра якія казалі праціўнікі ежы ў сталоўцы, пабачыць не давялося. Цяпер пра час працы. Тры з чатырох выбраных сталовак працавалі да 20.00. І толькі адна — да 17.00. Гэта значыць, што паесці нават пасля самай позняй вучобы можна прыблізна ў трох выпадках з чатырох. Праблема ўзнікае, калі не хапае часу перакусіць паміж парамі. Я запыталася, што студэнты робяць у такіх выпадках. Пераважалі адказы: "Спазняюся на пару" ці "Іду есці толькі на "фортках".
 
А вось што датычыць таго, што стравы ў сталоўцы "прыядаюцца", магу пагадзіцца. Прыгадваю часы вучобы ў ліцэі. Жылі мы з аднакласнікамі не ў бацькоў, а ў ліцэйскім інтэрнаце і харчаваліся ў сталоўцы чатыры разы на дзень. Праз год, калі я ішла на сняданак, напрыклад, у чацвер, дык ведала, што зараз буду есці пячоначныя катлеты. Нават і сёння памятаю, чым нас кармілі ў той ці іншы дзень. І хоць усе абеды, сняданкі і вячэры былі прыгатаваныя якасна і смачна, з-за таго, што меню заўжды паўтаралася, пад канец вучобы я пачала люта ненавідзець некаторыя стравы з ліцэйскай сталовай...
 
-10%
-55%
-15%
-20%
-10%
-30%
-20%
0073029