Личный счет


Тамара Савіч,

Фото с сайта fisnyak.ru
Фото с сайта fisnyak.ru
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заўважае, што багатыя беларусы маглі б плаціць 120-150% за камуналку, а бедныя - 25-30%.
 
Еўрарадыё вырашыла даведацца - 500 долараў - гэта ўжо беларус заможны ці не?

Перш-наперш званю ў разлікова-даведачныя цэнтры сталічных ЖЭСаў. Яны бліжэй да народа.

“Магчыма, будзеце прыносіць даведку аб заробках, збіраць дакументы. Маламаёмасным сем’ям будуць давацца субсідыі”, - кажуць у разліковым цэнтры ЖЭСаў №13, 20, 27 і 38.

Куды бегчы з гэтай даведкай і ў якую катэгорыю беларусаў можна патрапіць у разлікова-даведачным цэнтры само-сабой не ведаюць. Нават БЕЛТА піша, што “сістэма ўліку даходаў патрабуе выдаткаў, якія звядуць на не ўсе надзеі на эканомію бюджэта”.

Вось і ў разлікова-даведачным цэнтры ЖЭСаў №70, 73, 99 прапанову прэзідэнта ўспрымаюць зусім без энтузіязму: “Нам як скажуць, так і будзем рабіць. Але я не згодна. Вось вада: мала таго, што лічыльнікі нам паставілі, дык яшчэ і ліміт устанавілі! Алкаголік не працуе нідзе, з ранку свабодны, нервы не трэпле - ён маламаёмасны, яму трэба дапамагаць. Але палітыка такая - багаты цягне беднага. Выбары прайшлі, вы вось дэпутатам задайце гэта пытанне!”

Энергазбыт па-свойму трактуе выказванні кіраўніка краіны: “Зараз гэта абмяркоўваем! Разглядаем спосабы аплаты з 1 студзеня: паступова ці дыферэнцыравана. Дыферэнцыравана - гэта ў залежнасці ад даходаў. Будзе льготная норма святла, за якую будзем плаціць па льготных тарыфах. Звыш гэтага будзем аплачваць па эканамічна-абаснаваных тарыфах. Хто зможа сабе дазволіць больш траціць, той і будзе. Будзеце карыстаццца святлом з аглядкай на свае заробкі”.

Але тут ёсць хоць якая яснасць: тое, што звыш нормы - удвая даражэй. Не зарабляеш - мый уручную і сядзі пры свечцы.
 
А як астатняя камуналка: хто багаты, хто бедны? Пытаюся пра гэта ў Мінпрацыці магу я лічыцца багатай пры заробку ў 500 долараў: “Хто атрымлівае 30 мільёнаў і лічыць, што гэта мала, а хто 300 долараў - і нармальна. Я сама не ведаю, багатая я ці бедная!”

У міністэрстве ЖКГ на пытанне пра 500 долараў рэагуюць нервова, як на аварыю:
 
“Што прымуць, тое і будзеце рабіць! Гэта пакуль абмяркоўваецца!” - не вытрымлівае сакратар у прыёмнай намеснікаў міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі і кідае трубку.
 
Дарэчы, колькі часу таму кіраўнік дзяржавы казаў пра тое, што і гастарбайтары павінны плаціць 100% за камуналку. Але далей размоў справа не пайшла.
Нужные услуги в нужный момент
0058345