102 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Личная инфляция»: лекарства и отдельные продукты в феврале подешевели, но в целом цены растут
  2. С 2 марта снова дорожает автомобильное топливо
  3. В Минске продолжают судить врача БСМП и журналистку TUT.BY. Приговор огласят сегодня — в 16.00
  4. «Первый водитель приехал в 5.20 утра». Слухи о «письмах счастья» за техосмотр привели к безумным очередям
  5. Минское «Динамо» начинает первый за четыре года плей-офф. Чего ждать от «зубров»
  6. Получающих зарплату «в конвертах» планируют привлекать по «административке»
  7. «Тут мы ощущаем жизнь». Как семья горожан обрела счастье в глухой деревне и открыла там бизнес
  8. В Витебске увольняют Владимира Мартова — реаниматолога, который первым в Беларуси честно говорил о ковиде
  9. Новый тоннель метро, маникюр прокурора, суды над журналистами и платье, весом в 15 килограммов. Самые яркие моменты февраля
  10. «Деревня умирает! Здесь живут 4 человека — и все». История Анатолия, который работает в автолавке
  11. Водители жаловались, что после поездки по М10 не могут отмыть машины. Вот что рассказали дорожники
  12. Витеблянину с онкозаболеванием за насилие над милиционерами дали 3,5 года колонии
  13. «Будет готов за три-четыре месяца». Частные дома с «завода» — сколько они стоят и как выглядят
  14. Виктор Лукашенко получил звание генерал-майора запаса. Предыдущее его известное звание — капитан
  15. Беларусбанк вводит лимиты по некоторым операциям с банковскими карточками
  16. «Готовились к захвату зданий в Гомеле». СК — об экстрадиции Тихановской и деле в отношении ее доверенных лиц
  17. «Подошел мужчина в одежде рыбака». Как судили пенсионерок, задержанных на выходе из электрички
  18. Экс-президента Франции Саркози признали виновным в коррупции и приговорили к тюремному заключению
  19. В Беларуси ввели очередные пенсионные изменения. Что это означает для трудящихся
  20. «Желающих помочь белорусам в их „хлопотном дельце“ много». Чем заняты «Народные посольства» за границей
  21. «Проверяли даже на близнецах». В метро запустили оплату проезда по лицу. Как это работает
  22. Горбачев: Я не раз говорил, что Союз можно было сохранить
  23. «Меня потом знатно полили шампанским!» Первая белоруска с COVID-19 — о том, как прожила «коронавирусный год»
  24. Минчанка из списка Forbes отсидела 20 суток и рассказала о «консервативном патриархате» в Жодино
  25. «Думал, что это простуда. Оказалось, нужна пересадка сердца». История Вячеслава, пережившего трансплантацию
  26. Суд по делу «ноль промилле», планы по экстрадиции Тихановской. Что происходит в Беларуси 2 марта
  27. Латушко ответил жене Макея: Глубина лицемерия и неспособность видеть правду и ложь просто зашкаливает
  28. Чиновники обновили базу тунеядцев. С мая с иждивенцев будут брать по полным тарифам за отопление и газ
  29. С 1 марта заработал обновленный КоАП. Новшества затронут почти всех белорусов
  30. Убийца 79 белорусов, сжег пять деревень. Вспоминаем о Буром — в память о нем в Польше проводятся марши
реклама


Леанід Лахманенка,

Наш карэспандэнт абмяркоўвае з вядомым эканамістам, доктарам навук, прафесарам, акадэмікам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Пятром Нікіценкам паходжанне застарэлых гаспадарчых праблем, якія тармозяць развіццё эканомікі і аб якіх ішла размова на нядаўняй нарадзе ў Прэзідэнта.

— Сітуацыя ў эканоміцы краіны на макраэканамічным узроўні пакуль адносна стабільная, але і шмат праблем, якія трэба не толькі бачыць, але і своечасова вырашаць. Аб гэтым, дарэчы, гаварылася на вышэйзгаданай нарадзе. Аднак многія нявырашаныя пытанні ўжо раней абмяркоўваліся, ды жыццё падштурхоўвае вяртацца да іх зноў і зноў. Возьмем, для прыкладу, упартае назапашванне гатовай прадукцыі на складах. Чаму, навошта?

— Ужо шмат разоў гучала крытыка на вышэйшым узроўні аб заганнасці такой практыкі. Але, тым не менш, многія кіраўнікі прадпрыемстваў з цяжкасцю развітваюцца з ёй. Хоць ужо ўсім даўно зразумела, што нам у рынкавых умовах не варта выпускаць прадукцыю дзеля вытворчасці. Нам неабходна вырабляць тавары, якія прадаюцца, не ляжаць доўгі час на складзе. І зарплату налічваць, беручы за асновы не аб'ёмы зробленай, а ўзровень даходу ад рэалізаванай прадукцыі. Большы даход — большая зарплата. Менш атрымалі даходаў — меншая зарплата ўсім. А вось што нярэдка атрымліваецца. Затарылі на складах усе свабодныя плошчы гатовай прадукцыяй, а выручкі, грошай не хапае на першачарговыя выдаткі. Тады прадстаўнікі завода ідуць у банк і бяруць крэдыт на выплату зарплаты, улазяць у пазыкі, выплачваюць зарплату з улікам інфляцыі і росту цэн.
 
Такая заганная практыка не спрыяе выпуску канкурэнтаздольнай прадукцыі, садзейнічае скажэнню статыстыкі, прыпіскам і г. д. А ў выніку персанал такога "паспяховага" прадпрыемства атрымлівае дастаткова высокую незаробленую зарплату. Гэта непарадак, калі сёння рост зарплаты не звязаны з ростам эфектыўнасці працы. Таму невыпадкова на нядаўняй эканамічнай нарадзе ў Прэзідэнта паказчык выручкі быў вылучаны як адзін з галоўных у дзейнасці кожнага прадпрыемства. Ад узроўню даходу неабходна прапарцыянальна налічваць і зарплату. Яна павінна адлюстроўваць працоўны ўнёсак як усяго калектыву, так і кожнага працаўніка незалежна ад яго рабочага месца. Адсутнасць такога падыходу нараджае эфект сацыяльнага паразітызму, які ахапіў многія сферы дзейнасці.
 
— Што вы маеце на ўвазе пад сацыяльным паразітызмам?

— Сацыяльны паразітызм я разглядаю як не самую лепшую традыцыю савецкай эпохі, яе атавізм. Гэта калі пэўныя людзі, ведамствы-манаполіі дзяржавы напрамую ці ўскосна спрабуюць жыць за кошт працы іншых: адны прыдумваюць рознага роду, скажам, інфляцыйныя спекуляцыйныя грашовыя сістэмы, іншыя займаюцца імітацыяй сваёй дзейнасці (напрыклад, бюракратычнай рэарганізацыяй), наладжваюць гіганцкую папяровую перапіску без усялякай патрэбы, шукаюць і знаходзяць прычыны для росту цэн.
 
— Амаль заўсёды за чарговым павышэннем зарплаты назіраецца аўтаматычны рост цэн на прадукты харчавання, многія тавары паўсядзённага попыту, паслугі. І так кожны год. Чаму?

— Таксама не лепшая наша традыцыя. Калі адразу вырастаюць тарыфы, перапісваюцца цэннікі ў магазінах, то гэта, лічу, хутчэй, чыноўніцка-спажывецкая рэакцыя на рост даходаў насельніцтва, чым эканамічная. Зразумела, усім неабходныя грошы на рост зарплаты, на штрафы, выдаткі на рэкламу, працэнты банкаўскіх крэдытаў і г. д. Але трэба і меру ведаць. Таму я падтрымліваю ўвядзенне жорсткіх дзяржаўных патрабаванняў да ўсіх без выключэнняў суб'ектаў гаспадарання, у тым ліку і арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Яны павінны не проста дэклараваць новыя, больш высокія цэны ў органах дзяржаўнага кіравання, а даходліва абгрунтаваць і растлумачыць насельніцтву, чаму тое ці іншае ведамства прапануе ўзняць цэны на пэўныя віды паслуг. Якія для гэтага ўзніклі аб'ектыўныя прычыны? Вырасла зарплата ў людзей? Гэта не нагода. І не трэба гаварыць пра тое, які высокі сабекошт паслугі і як мала за яе прадастаўленне плаціць насельніцтва. Па-першае, хто правяраў чысціню гэтых разлікаў? Можа яны памылковыя, нам даюць не зусім дакладныя лічбы? Мне, напрыклад, цікава было б даведацца, якія меры і захады прымаюцца для мінімізацыі выдаткаў на сабекошт паслугі. Самае простае — узняць цану, скажам, на права ўезду на тэрыторыю рынку ў Ждановічах, што пад Мінскам. З якой нагоды? Таму, што вырасла стаўка першага разраду? Сумніўны для мяне аргумент як для эканаміста.
 
Сёння ідзе грамадскае абмеркаванне прапановы Мінэнерга ўвесці так званы дыферэнцаваны падыход аплаты за электраэнергію. Сутнасць у тым, нагадаю, што насельніцтву будзе прапанавана за пэўны аб'ём яе спажывання плаціць па адным тарыфе, а звыш гэтага ліміту — па больш высокай цане. Галоўны тэзіс міністэрства — ва ўсім свеце за электраэнергію плацяць столькі, колькі яна каштуе...

— Хачу задаць паважанаму міністэрству сустрэчнае пытанне: чаму ў нашай краіне каэфіцыент выкарыстання энергетычных магутнасцяў 0,6-0,7? Ці не значыць гэта, што 40%-30% магутнасцяў не выкарыстоўваюцца эфектыўна для выпрацоўкі энергіі? Іх абслугоўванне патрабуе велізарных выдаткаў, якія потым закладваюцца ў цану электраэнергіі для насельніцтва. Увогуле ў нас шмат невытворчых выдаткаў, якія мы, радавыя спажыўцы, пакрываем са сваёй кішэні. Пад усякімі прыстойнымі намерамі нас угаворваюць, прымушаюць плаціць за паслугу па новай цане. Такая сістэма адпрацавана за многія гады. Аднак гэта зусім не значыць, што калі добра адной нейкай галіне, то добра і для спажыўцоў. Інтарэсы ведамства і чалавека часта не супадаюць.
Я не супраць, каб работнікі той ці іншай галіны мелі высокія заробкі, але гэта павінны быць, як справядліва гаворыць Прэзідэнт краіны, заробленыя грошы за кошт продажу тавараў і паслуг. І яны — важная заўвага! — павінны рэалізоўвацца па падкантрольных дзяржаве цэнах. Бо нідзе няма чыстага цэнаўтварэння. Напрыклад, у самых эканамічна паспяховых Германіі і Злучаных Штатах, іншых развітых краінах цэны кантралююцца, асабліва на сацыяльна значныя тавары. Бо кожны гаспадарнік, вытворца знойдзе дастаткова аргументаў для таго, каб абгрунтаваць сваё жаданне ўзняць кошт на сваю прадукцыю. Год назад імклівы рост цэн тлумачылі рэзкім ростам курсу долара. Але чаму цяпер цэны растуць пры адносна стабільным курсе беларускага рубля? Гэта ёсць сацыяльны паразітызм тых структур, якія за кошт іншых імкнуцца няблага жыць. І гэта ў першую чаргу адносіцца да банкаўскай сістэмы. Неэфектыўнасць яе дзейнасці ў росце даўгоў, якія знаходзяцца ўжо на ўзроўні 2/3 валавога ўнутранага прадукту. Яшчэ 2-3 гады — і эканоміка краіны будзе працаваць на іх пагашэнне і ўмацаванне долара ЗША.
Сацыяльны паразітызм — не такая ўжо малараспаўсюджаная з'ява ў нашай эканоміцы. Гэтаму ў значнай ступені садзейнічае велізарны папяровы абарот, які з кожным годам толькі расце: прымаецца шмат кантрольных дакументаў, пішуцца стосы даведак, складаюцца горы самых разнастайных справаздач, нікому, па вялікім рахунку, не патрэбных матэрыялаў на папяровых носьбітах. Карысць ад іх у тым, што яны потым выступаюць у ролі другаснай сыравіны.
 
А тым часам выдумляюцца новыя справаздачы і паказчыкі. Справаздачнаць па адным паказчыку каштуе не менш 10 мільёнаў рублёў. Гэта выдаткі на паперу, камп'ютары і г. д.
 
Што вы прапануеце?

— Рэзка зменшыць колькасць справаздачнай статыстыкі, вызваліць частку супрацоўнікаў, якія "сядзяць" на ёй, для дзейнасці на іншых кірунках. Паверце, так будзе лепш для эканомікі і грамадства.
 
На прэзідэнцкай нарадзе прагучала крытыка ў бок губернатараў за тое, што яны недастаткова займаюцца рэальным сектарам эканомікі. Што яны могуць рэальна зрабіць для рэальнай эканомікі?

— Я думаю, што ў рэгіёнах мясцовай уладзе лепш усяго засяродзіцца на развіцці перапрацоўчай прамысловасці з мясцовай сыравіны: сельскагаспадарчай прадукцыі, выкапняў, драўніны, вады, солі, дарункаў лесу і г. д.

Варта ўсяляк садзейнічаць малому і сярэдняму прадпрымальніцтву, спрыяць яго хутчэйшаму станаўленню і ўмацаванню.
 
Асобныя беларускія аналітыкі і эканамісты прадказваюць чарговыя ўзрушэнні на валютным рынку краіны ў апошнія месяцы года. Маўляў, насельніцтва, прыватныя прадпрыемствы сёння актыўней, чым летам, купляюць замежную валюту. Сёння ходзяць чуткі аб магчымай дэвальвацыі беларускага рубля. Што вы думаеце на гэты конт?

— Я не ўпэўнены, што сёння такая пагроза моцная. Думаю, што з прызначэннем П. Пракаповіча памочнікам Прэзідэнта эканоміка атрымае больш дынамічнае і эфектыўнае развіццё, у тым ліку і банкаўская сфера.
 
Вядома, напярэдадні парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў звычайна ўзнікаюць (хутчэй, наўмысна распаўсюджваюцца) чуткі аб магчымых фінансавых і эканамічных непрыемнасцях у бліжэйшай перспектыве. Такія размовы, плёткі падаграюць "інфляцыйныя" чаканні насельніцтва. Невыпадкова ў верасні некалькі ўзрос попыт на наяўную валюту. Між іншым, пасля апошніх выбараў мінуў пэўны час, але ніхто не штурмуе абменныя пункты. Кіраўнік Нацбанка гаворыць, што сітуацыя на валютным рынку пад кантролем, золатавалютныя рэзервы збалансаваныя, валюты досыць для таго, каб задаволіць попыт на яе.
 
Але, разам з тым, я не губляў бы пільнасці. Мы жывём у неспакойным свеце. Па-ранейшаму ліхаманіць еўразону, яна ніяк не можа выйсці з крызісу. Працягваецца нахабная даларызацыя сусветнай эканомікі, скачуць цэны на энерганосьбіты. Ёсць іншыя знешнія негатыўныя фактары, уплыў якіх можа разгайдаць сітуацыю на валютным рынку краіны. Таму супакойвацца не варта. На мой погляд, каб змякчыць уздзеянне негатыўных фактараў на эканоміку, варта было б звярнуцца на крэатыўнай аснове да досведу рэфармавання эканомікі ў савецкія часы, якое атрымала назву "касыгінская рэформа". Але гэта тэма для асобнай размовы.
 
-15%
-50%
-20%
-10%
-17%
-40%
-30%
-20%
-35%
-8%
-33%