105 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Служит в армии и копит на дом в деревне. В женском биатлоне — новая звезда (и она невероятно милая)
  2. Беларусбанк начал выдавать потребительские кредиты. Какую сумму дадут при зарплате в 1000 рублей
  3. Носкевич: С лета 2020 года возбуждено 2407 уголовных дел экстремистской направленности
  4. По зарплатам «в конвертах» ввели новшество. Оно касается как работников, так и нанимателей
  5. «Дочка видела, как нас забирали. Всю ночь плакала». Минчанки хотели обратиться к депутату, а попали на Окрестина
  6. Что сделать для сердца, если переболел коронавирусом? Кардиолог помогает разобраться
  7. Белорусов атаковали банковские мошенники. Откуда у них данные, почему их сложно найти, как защититься
  8. «Парень выдержал полгода». История мотоциклистки, которая в 25 лет стала жертвой страшной аварии
  9. Помните, сколько стоили машины на авторынке в Малиновке 20 лет назад? Сравнили с современными аналогами
  10. Минское «Динамо» снова проиграло питерскому СКА в Кубке Гагарина
  11. Медики написали открытое письмо главе профсоюза: «Мог ли врач промолчать и позволить опорочить имя убитого?»
  12. Генпрокуратура направила в Литву запрос о выдаче Тихановской, а в суд — дело «о тайной вечере»
  13. «В школе думали, что приводит бабушка». История Даши, у которой разница в возрасте с мамой 45 лет
  14. «Вместо 25 рублей — 129». Банк повысил предпринимателю плату за обслуживание в 5 раз из-за овердрафта
  15. В Минск привезли первый экземпляр нового поколения Renault Duster
  16. Суд огласил приговор водителю, который прокатил на капоте гаишника
  17. Белорусские биатлонистки стали вторыми в эстафете, проиграв одну секунду
  18. На продукты рванули цены. Где сейчас выгоднее закупаться — на рынках, в гипермаркетах, дискаунтерах?
  19. Эксперт рассказал, как правильно посеять семена и что делать, чтобы они взошли
  20. «В Киеве под мою коллекцию основали музей, а в Минске это никому не нужно». Белорус собрал уникальные наряды
  21. «Плюшевый десант» высадился на Дзержинской, прокуратура требует выдать Тихановскую. Что происходит 5 марта
  22. Год с коронавирусом. В какие страны сейчас могут слетать белорусы и что для этого нужно
  23. Итоги ажиотажа: за два месяца техосмотр прошло столько машин, сколько раньше за полгода
  24. ЕЭК предложила Беларуси избавиться от обязательного перечня белорусских товаров в магазинах
  25. В Viber появилась функция, которая должна защитить белорусов от звонков мошенников
  26. Инициатива BYPOL выложила напутственную речь якобы экс-главы МВД по случаю его ухода с должности
  27. «Осторожно, тут могут быть бэчебэшники». Как в Купаловском прошел первый спектакль после президентских выборов
  28. Казакевич озвучил социальный портрет «преступника», «связанного с протестной активностью»
  29. Премьера самого доступного кроссовера Volkswagen состоится летом. Новинка получит имя Taos
  30. Две машины в Андорру, пять — в Эстонию, 121 — в Германию. Интересные факты об экспорте авто из Беларуси
реклама


Галіна Абакунчык,

Урад краіны распрацоўвае новы парадак платы за электраэнэргію для спажыўцоў. Чыноўнікі прапаноўваюць увесьці новыя тарыфы ўжо да канца гэтага году. Прапануецца некалькі варыянтаў, але ўсе яны прадугледжваюць значнае падвышэньне коштаў.
 
На сёньня ўрад краіны разглядае два варыянты новага парадку аплаты спажыванай электраэнэргіі: пакінуць усё бязь зьменаў і падвышаць тарыфы больш шпаркімі тэмпамі для ўсіх — або ўвесьці дыфэрэнцыяваны падыход для розных груп насельніцтва. Але абодва скіраваныя на тое, каб спажываную электраэнэргію спажыўцы аплочвалі на 100%, паведаміў намесьнік кіраўніка эканамічнага ўпраўленьня Міністэрства энэргетыкі Канстанцін Аношанка:

"І адзін, і другі варыянт прадугледжвае паступовае падвышэньне тарыфаў да 2015 году. Проста вось гэты варыянт дыфэрэнцыяваных тарыфаў прадугледжвае тое, што для пэўных груп насельніцтва тарыф будзе складацца вышэйшы за базавы на пэўны аб’ём спажываньня. І сярэдняўзважаны для ўсіх катэгорыяў спажыўцоў — ён можа быць крыху вышэйшы за кошт таго, што некаторыя спажыўцы будуць аплочваць дадатковы аб’ём энэргіі паводле вышэйшага тарыфу. Другі варыянт — захоўваецца дзейная сыстэма, гэта значыць — не ўсталёўваюцца нейкія нарматывы спажываньня. Але ў цэлым, каб сярэдні тарыф быў вышэйшы, то, адпаведна, і ўзровень росту гэтых тарыфаў таксама будзе вышэйшы".

Як паведаміў Канстанцін Аношанка, дыфэрэнцыяваная сыстэма аплаты прадугледжвае сацыяльны стандарт у памеры 70 кВт на кватэру з газавай плітой і дадатковыя 15 кВт на кожнага чалавека, які ў ёй жыве, а таксама 120 кВт з дадатковымі 20 кВт на кожнага жыхара ў кватэрах з электрычнай плітой. Эканаміст Леанід Злотнікаў называе такую сыстэму заганнай, і вось зь якіх прычынаў:

"За трохпакаёўку зараз мы плацім прыкладна 200 тысяч рублёў зімой, а павінны, да прыкладу, 800 тысяч. Зараз нам кажуць, што вось тыя людзі бедныя — яны будуць плаціць 300 тысяч, а вы — мільён 300 тысяч. Гэта будзе ўдар па не ўмацаваным эканамічна сярэднім слоі насельніцтва. І, вядома, калі палова насельніцтва будзе плаціць за іншую палову, то гэта будзе дорага. А галоўнае — яно на гэтым ня спыніцца. Далей будзе плата за навучаньне і гэтак далей. І вось гэты камуністычны прынцып — ён разьесьць усё грамадзтва, зробіць усіх беднымі".

Перагледзець парадак аплаты насельніцтвам электраэнэргіі — неабходны, але малапрадуманы крок, кажа эканаміст Леў Марголін:

"Гэтыя прапановы — спроба перайсьці да цывілізаванага парадку аплаты камунальных паслуг, але не з таго пачатая. Перш чым рабіць нейкія сацыяльныя стандарты, абмяжоўваць спажываньне электрычнасьці, неабходна зрабіць адкрытым рынак электраэнэргіі. Пакуль у нас там манапаліст, які невядома як фармуе кошты, то любыя спробы павялічыць аплату — гэта будуць спробы кампэнсаваць іх непразрыстыя затраты. А што тычыцца нарматываў прапанаваных, то нават праўладныя экспэрты заяўляюць, што яны заніжаныя, што ня ўлічваюць спажываньне летам і зімой. Думаю, урад краіны яшчэ некалькі разоў падумае пра новыя крокі, перш чым іх уводзіць. Бо гэта вельмі балюча паўплывае на насельніцтва".

Як паведаміў Канстанцін Аношка, Міністэрства энэргетыкі прапаноўвае, каб плаціць за электрычную энэргію паводле новых плянаў пачалі пасьля таго, як скончыцца ацяпляльны сэзон. Урад жа Беларусі заяўляе, што новы парадак аплаты можа быць уведзены ўжо сёлета.
-5%
-15%
-10%
-25%
-20%