Налегке
Идея Банк
11%
12 месяцев
РРБ-Банк
12%
Оранжевая мечта - Go Кэш
Белорусский народный банк
14.9%

Все кредиты

Личный счет


Тамара Савіч,

Беларусы купляюць жыллё ў Вільні і Друскеніках, каб лягчэй было атрымаць візу і вучыць дзяцей за мяжой. Але ажыятаж на жыллё суседзяў беларусы не ствараюць.

Літоўскія рыэлтары адзначаюць не асабліва высокую актыўнасць беларусаў на рынку жылля ў Вільні. Калі параўноўваць з мінулым годам, і сапраўды стала болей, але не значна.

“Цікавасць большая. А каб сказаць, што стала больш пакупнікоў, - нельга. Калі ў мінулым годзе быў адзін пакупнік, дык цяпер - чатыры”, - кажа брокер агенцтва нерухомасці “Amrek” Віялета.

“Беларусы - гэта адзін кліент за месяц па нашым агенцтве. Раней быў адзін кліент за паўгода”, - кажуць "Еўрарадыё" у віленскім агенцтве нерухомасці “DomLidera”. Тут заўважаюць, што беларусы, якія купляюць нерухомасць, едуць у Літву з самых розных рэгіёнаў.

“Кватэры, якія таннейшыя, купляюць з Гродна і Віцебска, а больш дарагія кватэры купляюць людзі з Мінска”.

Беларусаў сярод пакупнікоў элітных ці проста дарагіх кватэр у Вільні - няма.

“Беларусы выбіраюць кватэры, якія каштуюць у сярэднім 160-200 тысяч літаў, не самыя танныя, але і не самыя дарагія кватэры”.

Кошты на кватэры ў Вільні і Друскеніках амаль аднолькавыя і, натуральна, залежаць ад раёну, года будоўлі, рамонту. Самыя дарагія кватэры апошніх гадоў пабудовы з сучаснай планіроўкай будуць каштаваць каля 100 тысяч еўра.

Сярэдні ж кошт аднапакаёўкі ў доме савецкіх часоў - ад 30 тысяч еўра. Кошты на двухпакаёўку ці трохпкаёўку такога ж кшталту амаль не адрозніваюцца - ад 47 тысяч еўра.

А вось за дом у Вільні можны аддаць каля 200 тысяч еўра. Беларусы таксама глядзяць дамы ў Вільні, але ключавое слова тут як раз - цікавяцца.

“За пяць гадоў попыт амаль не змяніўся. Глядзяць нават дамы, але толькі глядзяць. На маёй памяці я не ведаю фактаў, што беларусы купілі дом”, - кажа брокер Юстас з агенцтва нерухомасці “Ремакс”.

Літоўскія рыэлтары называюць тры самыя папулярныя версіі, чаму беларусы купляюць нерухомасць.

“Адны ўкладваюць грошы, часта прыязджаюць, бо тут нейкія справы, іншыя з-за візы - так лягчэй атрымаць шматразовую. А некаторыя для дзяцей, якія вучацца ў Літве. Бо арэнда вельмі дарагая, і таму сапраўды лепш купіць кватэру, чым здымаць. Да таго ж, калі кватэра добрая, яна і праз колькі год не ўпадзе ў кошце”.
Нужные услуги в нужный момент
-20%
-10%
-35%
-30%
-20%
-10%
-10%
-20%
-15%
0058433