Личный счет


Алена ДРАПКО,

Фото с сайта liveinternet.ru
Лёс кожнаму з нас увесь час дае шанц змяніць нешта ў сваім жыцці. І, як вынік, адзін змяняе месца працы, другі пераязджае жыць у іншы горад альбо нават краіну, а нехта проста купляе шчаслівы білет. Як варыянт — латарэйны білет, а там ужо фартуна сама выбірае сваіх шчасліўчыкаў. У свой час сярод іх апынуліся Дзіна Кузьміна, Віктар Бубенка і Аляксей Занямонец. Гэтыя людзі не з тых, хто прыхоўвае сваю ўдачу, а, наадварот, лічаць, што калі падзяліцца нечым, то яно вернецца да цябе, і шанцаванне — не выключэнне.

Аляксей Занямонец з Салігорска марыў пра ўласны аўтамабіль. Жаданне спраўдзілася б рана ці позна, ды, мабыць, жыццё вырашыла паскорыць гэтую падзею, і хлопец набыў імгненную латарэю. Ну, ведаеце, такі білецік, дзе трэба сцерці ў трох месцах і паглядзець на надпіс у кожным з іх. Ён так і зрабіў. Цяпер Аляксей — уладальнік аўто "Шкода Румстэр".
 
— Я сачу за статыстыкай, якая сведчыць, што ў Гомельскай вобласці выйграюць. Вось і набыў там білет, — расказвае Аляксей.

— Калі раней мне не ўдавалася нічога выйграць, то я не засмучаўся, бо лічу, што мой галоўны прыз ад лёсу — гэта каханне. А тут пашанцавала — яшчэ і аўтамабіль выйграў. Усёй сям'ёй цяпер будзем падарожнічаць.
 
Некаторыя прытрымліваюцца думкі, што нічога не здараецца без прычыны, іншыя ж, наадварот, усё спісваюць менавіта на выпадак. Дзіна Кузьміна з Гомеля таксама лічыць свой выйгрыш збегам абставін. Дзяўчына не мае сакрэтаў, якія паспрыялі яе поспеху, але прызнаецца, што раней усё ж такі, выбіраючы білеты, шукала нумары са шчаслівымі лічбамі, а цяпер часам цягне білет левай рукой.
 
— Латарэйныя білеты мы куплялі, але выйгрышаў вялікіх не было. Так, па дробязі, а вось цяпер пашчасціла, — дзеліцца Дзіна.

— Выцягнула шчаслівы нумар. На выйгрыш тады аплаціла навучанне. І зараз працягваю гуляць, нават некаторыя сябры і знаёмыя цяпер купляюць латарэйныя білеты.
 
А вось Віктар Бубенка атрымаў свой грашовы прыз у 10 мільёнаў рублёў на спецыяльным розыгрышы па білетах, якія не выйгралі. У "Ваша лато" ён гуляе ўжо на працягу дзесяці гадоў, амаль ніводнага тыражу не прапусціў. Мужчына ўспамінае, як аднойчы купіў латарэйны білет у падземным пераходзе і выйграў 250 рублёў, што былі па тым часе немалыя грошы. Сакрэт свайго поспеху гульні Віктар тлумачыць проста:
 
— Люблю купляць білеты з вітрыны. Іду я да аўтобуснага прыпынку і бачу латарэйку. Я яе не купляю, а праз дзень вяртаюся. І калі той білет усё яшчэ на месцы, то ён чакае мяне — я яго набываю. Па грашах гэта не накладна, а мне — задавальненне і радасць.
 
Свае білеты мужчына не выкідвае, а зберагае як памяць — пра розныя часы, з імі звязаныя, бо ў яго сям'і гулялі здаўна.
 
Гісторый такога кшталту шмат. Некаторыя з іх успомніў і  Аляксандр Бугаеў, вядучы праграмы "Ваша лато". Адна — пра тое, што калі вам усміхнулася фартуна, дык варта быць гатовым да таго, што ў кагосьці гэта выкліча адваротныя пачуцці. Неяк жанчына выйграла грашовы прыз у 700 мільёнаў рублёў. Па традыцыі здымачная група прыехала да пераможцы, каб зрабіць сюжэт. А тая адмовілася і патлумачыла гэта тым, што людзі, даведаўшыся пра яе выйгрыш, пачалі звяртацца да яе з просьбай пазычыць грошай, і калі ім адмовілі, то пагражалі падпаліць дом. Невядома як склаўся лёс гераіні, але сам факт палохае.

Выйгрыш з прысмакам зайздрасці...
 
А аптымістычная гісторыя, напрыклад, здарылася з людзьмі, якія завіталі ў Беларусь з Санкт-Пецярбурга. Прыехалі ў госці і недзе ў краме на рэшту ім далі латарэйны білет. Потым ён аказаўся прызавым — выйгралі аўтамабіль.
 
Як бачым, ніколі не ведаеш, дзе захоча зрабіць прыпынак шчасце. Можна яго чакаць, можна за ім красціся незаўважна, але галоўнае, каб ваша жаданне сустрэчы было ўзаемным. А для гэтага не забудзьце купіць латарэйку, згуляйце з лёсам, хто ведае — раптам сёння ваш дзень?..
 
Нужные услуги в нужный момент
-20%
-35%
-35%
-77%
-40%
-99%
-30%
-45%
-10%
0058043