101 день за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Проверяли даже на близнецах». В метро запустили оплату проезда по лицу. Как это работает
  2. «В киевской миграционке мне сказали, что я в первой десятке». Айтишник — о переезде в Украину
  3. «Думал, что это простуда. Оказалось, нужна пересадка сердца». История Вячеслава, пережившего трансплантацию
  4. «Тут мы ощущаем жизнь». Как семья горожан обрела счастье в глухой деревне и открыла там бизнес
  5. Автозадачка с подвохом. Нарушает ли водитель, выезжая из ворот своего дома на дорогу?
  6. Под Молодечно задержали компанию из 25 человек. МВД: «Они собирались сжечь чучело в цветах национального флага»
  7. «Желающих помочь белорусам в их „хлопотном дельце“ много». Чем заняты «Народные посольства» за границей
  8. «Будет готов за три-четыре месяца». Частные дома с «завода» — сколько они стоят и как выглядят
  9. 57-летняя белоруска выиграла международный конкурс красоты. Помогли уверенность и советы Хижинковой
  10. В Новогрудке кто-то расстрелял из пневматики собаку. Пес умер, волонтеры обратились в милицию
  11. Чиновники придумали, что сделать, чтобы белорусы покупали больше отечественных продуктов
  12. Весна наступила, но зима не сдается. К выходным вновь похолодает
  13. Минчанка из списка Forbes отсидела 20 суток и рассказала о «консервативном патриархате» в Жодино
  14. «Жесточайшим образом останавливать». Чиновники взялись за аптеки, которые подняли цены из-за НДС
  15. МВД добилось своего: свидетели по административным делам могут настаивать на закрытых судах
  16. Один из главных претендентов на «Оскар» и еще пять премьер марта. Что идет в кино в этом месяце?
  17. Приход весны, борьба с частниками и акции солидарности. Что происходит в Беларуси 1 марта
  18. Лукашенко — главе КГК: Необходимо ввести ответственность и для тех, кто берет в конвертах деньги
  19. С 1 марта заработал обновленный КоАП. Новшества затронут почти всех белорусов
  20. В Беларуси создали собственную ракету для «Полонеза» (ее очень ждал Александр Лукашенко)
  21. Тихановская рассчитывает на уход Лукашенко весной
  22. Секс-символ биатлона развелась и снялась для Playboy (но уже закрутила роман с близким другом)
  23. Убийца 79 белорусов, сжег пять деревень. Вспоминаем о Буром — в память о нем в Польше проводятся марши
  24. Латушко ответил жене Макея: Глубина лицемерия и неспособность видеть правду и ложь просто зашкаливает
  25. «Первый водитель приехал в 5.20 утра». Слухи о «письмах счастья» за техосмотр привели к безумным очередям
  26. Кто стоит за каналом «Советская Белоруссия»? Узнали, где он работает и что думает о политике
  27. «Меня потом знатно полили шампанским!» Первая белоруска с COVID-19 — о том, как прожила «коронавирусный год»
  28. В Беларуси ввели очередные пенсионные изменения. Что это означает для трудящихся
  29. Названы победители «Золотого глобуса» (почти без сюрпризов)
  30. Тихановский о приговорах журналистам и активистам: Ложь и несправедливость порождают озлобленность
реклама


Ганна Гарустовіч,

У пачатку месяца ў Беларусі падняліся максімальныя адпускныя цэны на мяса. Свініна і ялавічына, якую людзі набываюць у крамах і на рынках, паводле тлумачэння Мінсельгасхарча, стаць даражэйшай не павінна. Павышэнне датычыцца толькі мяса ў тушах і паўтушах, а на вітрыны, вядома, тавар у такім выглядзе не выкладваюць. Тым не менш пагалоска пра "дарагое мяса" не спяшаецца знікаць з размоў у гарадскім транспарце і ў крамавых чэргах. З гэтай нагоды вырашана было правесці невялікі маніторынг: высветліць, які сёння ў сталіцы выбар свініны і ялавічыны і цэны на іх.

Традыцыйна купіць кавалак-другі апетытнага свежага мяса гараджане выпраўляюцца альбо на вялікі рынак, альбо ў фірмовую краму ад якога-небудзь мясакамбіната ці сельгаспрадпрыемства. Апошні варыянт, калі не хочацца спецыяльна нікуды ехаць — набыць мяса ва ўніверсаме ля дома.
 
... На мясных радах Камароўкі доўга думаць, што ж купіць, звычайна не даводзіцца. А калі ўсё ж вагаешся, прадаўцы хуценька "вызначаць" цябе з выбарам.
 
— Вам на што? На адбіўныя? Вось гэтае аддам за 57 тысяч, — прапануюць мне ўжо парэзаныя кавалкі мяса. Не так дорага, але пры бліжэйшым разглядзе аказваецца, што ў будучых адбіўных неяк зашмат сальных пражылак.
 
Такіх паўфабрыкатаў у кожнага з прадаўцоў колькі хочаш. І ў коштах на іх можна згубіцца. Лепш паглядзець на які кумпяк ці паляндвіцу.


 
Каля аднаго латка са свінінай прадавец па-змоўніцку мне паведаміла:
 
— Калі купіце ў мяне, палічу вам па старых цэнах...
 
— А якія новыя?
 
— Паляндвіца цяпер — 85 тысяч за кіло, а кумпяк — 75. А я аддам за 75 і 65 тысяч. Панюхайце вось, мяса добрае, "жывое".
Прадавец Таццяна Кірылаўна, якая паказала мне гэтае самае "жывое" мяса, аказалася кабетай гаманкой. На маё пытанне, ці запасаліся людзі мясам да пад'ёму максімальных адпускных цэнаў, адказала ахвотна:
 
— Не ведаю, кожны ж купляе для розных мэтаў. На тым тыдні былі і такія пакупнікі, што трыста грамаў прасілі ўзважыць, і такія, што куплялі адразу па пяць кіло.
 
Ялавічная паляндвіца на Камароўцы каштуе ад 100 тысяч рублёў за кілаграм.
 
Цікаўлюся, па новых гэта цэнах ці па старых.
 
— А ў каго яны новыя? У нас кошты пакуль не падымаліся.
 
...У фірмовай краме аднаго з беларускіх мясакамбінатаў чарга стаіць заўжды. Бабулькі з бліжэйшых дамоў ведаюць, калі прывоз (з 9 да 12 гадзін), і пачынаюць дзяжурыць каля дзвярэй ужо ледзь не а палове дзявятай.
 
З цяжкасцю праціснуўшыся да вітрыны, я пераканалася, што тут цэны крыху больш бюджэтныя, чым на Камароўцы. Той жа свіны кумпяк — 68 тысяч за кілаграм, паляндвіца — 75 тысяч без аглядаў на "старыя" цэны, а кілаграм ялавічнага кумпяка — 82 тысячы рублёў.
 
Апошні аб'ект — звычайная крама ля дома. Там мяса было толькі замарожанае. Выбар не багаты. Спрабую прыцаніцца да чагосьці падобнага, пра што пыталася да гэтага на рынку і ў краме — свіныя паўфабрыкаты для адбіўных (нарэзаная паляндвіца). З ялавічыны прадавалі толькі лапатку. У выніку — 94 і 65 тысяч за кілаграм. Безумоўна, мэтазгоднай для любой гаспадыні такая пакупка будзе толькі ў тым выпадку, калі часу збегаць на рынак ці адстаяць у чарзе мясной крамы зусім ужо не знойдзецца.
 
-5%
-7%
-20%
-20%
-10%
-10%
-30%
-33%
-5%