104 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Осторожно, тут могут быть бэчебэшники». Как в Купаловском прошел первый спектакль после президентских выборов
  2. Служит в армии и копит на дом в деревне. В женском биатлоне — новая звезда (и она невероятно милая)
  3. Эксперт рассказал, как правильно посеять семена и что делать, чтобы они взошли
  4. Медики написали открытое письмо главе профсоюза: «Мог ли врач промолчать и позволить опорочить имя убитого?»
  5. Протестировали, как работает оплата проезда в метро по лицу, и рассказываем, что из этого вышло
  6. «Малышке был месяц, они ее очень ждали». Что известно о троих погибших в страшной аварии под Волковыском
  7. На продукты рванули цены. Где сейчас выгоднее закупаться — на рынках, в гипермаркетах, дискаунтерах?
  8. Уволился декан ФМО БГУ Виктор Шадурский. Он возглавлял факультет больше 12 лет
  9. «Наш пессимизм не оправдался». Что сейчас происходит со стартап-сообществом в Беларуси
  10. Носкевич: Уголовное дело Тихановского до конца месяца будет передано прокурору для направления в суд
  11. Как перекладывают «по карманам» долги госсектора и чем это чревато
  12. Инициатива BYPOL выложила напутственную речь якобы экс-главы МВД по случаю его ухода с должности
  13. Что происходит в Беларуси 4 марта
  14. «Парень выдержал полгода». История мотоциклистки, которая в 25 лет стала жертвой страшной аварии
  15. «Предложили снять, я отказался». Житель «Пирса» повесил на балконе БЧБ-флаг, а его авто забрал эвакуатор
  16. Нет ни документов, ни авто. В правительстве объяснили, как снять с учета такую машину, чтобы не платить налог
  17. Перенес жуткое сотрясение, но вернулся и выиграл два Кубка Стэнли. Хоккеист, которым восхищается весь мир
  18. Двухлетний ребенок полгода не видел папу. Посмотрите, как сын встречает политзаключенного
  19. «Мы с вами не допустили гражданского раскола». Лукашенко и Кубраков поздравили милиционеров
  20. «Вместо 25 рублей — 129». Банк повысил предпринимателю плату за обслуживание в 5 раз из-за овердрафта
  21. Беларусбанк начал выдавать потребительские кредиты. Какую сумму дадут при зарплате в 1000 рублей
  22. Две машины в Андорру, пять — в Эстонию, 121 — в Германию. Интересные факты об экспорте авто из Беларуси
  23. Родители не пускали дочь на учебу из-за ковида — и ее отчислили. Колледж: все законно
  24. В Viber появилась функция, которая должна защитить белорусов от звонков мошенников
  25. Все магазины Bigzz и «Копилка» не работают. Компания ушла в ликвидацию
  26. Год с коронавирусом. В какие страны сейчас могут слетать белорусы и что для этого нужно
  27. Ловите весну. Как выглядит Минск в первые дни марта
  28. «За полтора месяца мое душевное рвение ушло в минус». Минчанка продала квартиру и купила синагогу
  29. Итоги ажиотажа: за два месяца техосмотр прошло столько машин, сколько раньше за полгода
  30. «В школе думали, что приводит бабушка». История Даши, у которой разница в возрасте с мамой 45 лет
реклама


Марына Баршчэўская,

Сёлетнія цэны на сельгаспрадукцыю не надта адрозніваюцца ад леташніх, але калі ўлічыць інфляцыю, то фактычна такая прадукцыя патаннела.

Сёлета фермерам выгадна было вырошчваць капусту, якая добра карыстаецца попытам. Кілаграм белакачаннай капусты на рынках каштуе ў сярэднім 3000 рублёў за кілаграм, гэта прыкладна на 40% больш, чым год таму. Летась яна ўрадзіла выдатна, і цэны на яе ўпалі да мінімуму, людзі не маглі яе збыць. У выніку сёлета многія зменшылі яе пасадкі.
 
Цэны на цвятную і пекінскую капусту трымаюцца на ўзроўні мінулага года: цвятуху можна набыць ў сярэднім за 13 тысяч, пекінку — за 7 тысяч.
 
Не здзіўляюць ужо цэны на часнок — 40 тысяч за кілаграм, на кірмашах шмат хто прадае яго паштучна — 3–4 тысячы за адну галоўку.
 
Таксама ў выйгрышы тыя, хто захаваў свае плантацыі гуркоў ды памідораў да восені — нягледзячы на тое, што памідоры яшчэ 2 месяцы таму каштавалі ўдвая танней, цяпер каштуюць ад 7–15 тысяч, а гуркі наогул ад 20 тысяч, але яны ўсё роўна застаюцца вельмі хадавым таварам.
 
Як кажуць самі прадаўцы, добры прыбытак можна было атрымаць, вырасціўшы караняплоды — моркву, буракі, а таксама цыбулю: каштуюць яны ў сярэднім 3500 за кілаграм. У параўнанні з мінулым годам цэны на гэтыя прадукты падняліся прыкладна на 20%.
 
А вось бульба сёлета танная. На рынках яна каштуе 1700–2500 за кілаграм.
 
Тым, хто вырашыў сёлета добра зарабіць на яблыках, пакуль што не пашанцавала больш за ўсё: калі ў мінулым годзе яблыкі куплялі ад 10 тысяч за кілаграм, то ў гэтым цэны ўсталяваліся на ўзроўні 4–5 тысяч, пры тым, што попыт вельмі малы. Але фермеры, якія вырасцілі зімовыя гатункі яблыкаў, яшчэ змогуць пакласці грошы ў свае кішэні — бліжэй да зімы цэны і попыт павінныя быць на ўзроўні мінулых гадоў, А вось грушы каштуюць, як і год таму, ад 12 тысяч за кілаграм, бо іх вырошчваюць не так шмат.
 
Найбольшы прыбытак атрымалі прадпрыемствы ці фермерскія гаспадаркі, якія вывозяць свой ураджай на расійскі рынак, маюць для таго ўласны транспарт і сховішчы. Паводле словаў кіраўніка фермерскай гаспадаркі "Альшаны" Івана Грыба, вельмі цяжка прадаць усю прадукцыю на беларускім рынку. "Калі Расія не возьме-то ўсё ляжа. Беларускія цэны ніжэйшыя за расійскія,
а насенне дарагое, людзям трэба плаціць, паліва шмат каштуе. Калі цалкам прадаваць прадукцыю ў Беларусі, на вялікі прыбытак не выйдзем. Таму цяпер лядоўні закладваем цалкам — разлічваю, што капуста будзе ляжаць у іх да сакавіка, морква — да мая. Таму фермеры, якія не маюць лядоўняў, стогнуць, бо не могуць захаваць прадукцыю цалкам".
-35%
-10%
-50%
-15%
-35%
-25%
-20%