Поддержать TUT.BY
63 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Бывшему милиционеру дали 2 года «химии» — за оскорбление оперативника
  2. Минск лишили права проведения чемпионата мира по современному пятиборью
  3. Норвежская компания Yara отреагировала на заявления «Беларуськалия» по возврату уволенных работников
  4. 3 года «химии» получил минчанин, который выкатил камень на дорогу во время акции протеста
  5. Штрафы за участие в акциях протеста скоро вырастут до 100 базовых. Что изменится с новым КоАП?
  6. «Даже взгляд сфокусировать не мог». Поговорили с родными ученика, который после школы с ЧМТ попал в больницу
  7. Шахтеры, которые ушли в стачку, ответили на обещания «Беларуськалия» взять их обратно на работу
  8. В ТЦ «Пассаж» конфликт: предприниматели остались без света, работать не пускают охранники
  9. Пять лучших сериалов о сексе, от которых точно кайфанут зумеры
  10. В России ищут 80 вагонов для поставки бронетранспортеров БТР-80 в Беларусь. Разбираемся, в чем дело
  11. На продукты, лекарства и детские товары подняли НДС. Рассказываем, что должно заметно подорожать
  12. «Муж старше моей мамы на два года». История пары с большой разницей в возрасте
  13. Условия, отношение и распорядок. Что пишут о жизни в колонии и СИЗО фигуранты «политических» дел
  14. 18-летней Софии, которая расписала щиты военных, дали два года колонии. Ее другу — полтора
  15. Акции протеста, самоподжог на площади, Тихановская в Совбез ООН. Что происходило в Беларуси 22 января
  16. Опасный прецедент. Во что нам может обойтись отказ Yara от контракта с «Беларуськалием» (и почему все это важно)
  17. «Два с половиной года мы боремся за жизнь». История Надежды, чья дочь больна раком
  18. Двое детей, с женой в разводе. Кто тот минчанин, который поджег себя на площади Независимости
  19. «Противопоставление официальным комментариям». Генпрокуратура передала в суд дело журналиста TUT.BY и врача БСМП
  20. «Даже по московским меркам это элитное жилье». «А-100» презентовала квартал у площади Победы
  21. Московский суд арестовал белорусского бойца Алексея Кудина на два месяца
  22. Милиция так и не смогла найти, кто повредил мотоцикл байкера, который лихо уходил от погони ГАИ во время протестов
  23. «Поток ринувшихся к границе превратил окраину Бреста в «прифронтовую полосу». Как нашим уже пытались запретить выезд
  24. Послы Польши и Литвы так и не вернулись в Минск после отзыва в свои столицы осенью. Это надолго?
  25. «200 гостей гуляли два дня». Как сложилась судьба новобрачных, которых искали читатели TUT.BY
  26. «„Перевернуть страницу“ нельзя, психика так не работает». Психиатр, отсидевший «сутки», о том, что мы переживаем
  27. В Совбезе ООН выступили Тихановская и Латушко — напомнили о репрессиях. Постпред Беларуси спросил о свободе слова
  28. Бывший студент БНТУ подал иск, чтобы отменить свое отчисление. Вот что решил суд
  29. «В 115 ответили: «Ну вы же взрослые, сами решите». Как жила минская Малиновка без отопления и горячей воды
  30. «Условия крайней необходимости». СК отказался возбуждать дело на милиционера, который в Жодино ударил женщину в лицо
реклама
Испытательный
Банк ВТБ
13.3%
Всё серьёзно
Банк ВТБ
26.9 - 29.9%
Новенький
Банк ВТБ
26.9 - 29.9%

Все кредиты

Рублю, Ergo Sum (онлайн-депозит) 3 месяца
Белорусский народный банк
20.21%
Рублю, Ergo Sum 3 месяца
Белорусский народный банк
19.7%
Рублю, Ergo Sum (онлайн-депозит) 45 дней
Белорусский народный банк
19.5%

Все вклады


Сяргей КУРКАЧ,

Фото: bymedia.net
Фото: bymedia.net
Гэтым летам на сталічным другасным рынку жыллёвай нерухомасці людзі працягвалі актыўна набываць сабе жыллё. Нават у ліпені і жніўні на рынку было прададзена па 910 кватэр. Новы сезон у рыэлтараў, як і ў школьнікаў, пачынаецца менавіта ўвосень. Калі ў верасні рынак пачынаў толькі разварушвацца, то ў кастрычніку акрэсліліся пэўныя новыя тэндэнцыі. Пра сітуацыю ў жыллёвай сферы сталіцы карэспандэнту "Звязды" паведаміў наш пастаянны эксперт — кіраўнік агенцтва "БелЦТН", старшыня рады Беларускай асацыяцыі "Нерухомасць" Мікалай Прасталупаў.

Зусім танных кватэр ужо няма

Практычна ўсе маленькія па плошчы і нестандартныя кватэры па мінімальным кошце былі "вымыты" з рынку яшчэ летам, калі назіралася сур'ёзнае паляванне на таннае жыллё. Нават часткова і ў верасні пэўныя кліенты шукалі на рынку "халяву", але... Ужо ў кастрычніку ў Мінску пачалі афармляцца здзелкі па стандартных і дарагіх кватэрах. Павялічыліся цэннікі на бюджэтнае жыллё і ў рэкламных праспектах. Адсутнасць не вельмі якаснага і таннага жылля стварае ілюзію таго, што сталічныя кватэры пачалі масава даражэць. Гэта не зусім так. Невялікі рух цэннікаў угору існуе, але ён нязначны. Пры рэальным продажы гаспадары згаджаюцца на істотныя зніжкі. Мікалай Прасталупаў адзначае, што зараз яшчэ няма эканамічна абгрунтаваных падстаў для ўпэўненага і доўгатэрміновага павелічэння цэн на сталічныя кватэры. Заробкі ў сярэдняга класа істотна не павялічыліся.

Пачалі "варушыцца" і прадаўцы

Ужо з верасня на рынку павялічваецца колькасць кватэр, якія прапануюцца на продаж. Калі летам на рынку было толькі 5800 такіх аб'ектаў жыллёвай нерухомасці, то цяпер на продаж выстаўлена ўжо каля 6500 кватэр.

Мікалай Прасталупаў адзначыў самую цікавую тэндэнцыю сезона, якая тычыцца істотнага павелічэння колькасці прапаноў па дамах і катэджах. Зараз на продаж выстаўлена ажно 4,3 тысячы такіх аб'ектаў нерухомасці, якія размешчаны ў Мінску і прыгарадзе. Гэта вельмі шмат. У сталічным жыллёвым фондзе налічваецца каля 600 тысяч кватэр. У каталогу куплі-продажу значыцца кожная сотая кватэра. А па дамах і катэджах прыгарада ў продаж трапляе кожнае дзясятае падобнае жыллё. Мікалай Прасталупаў упэўнены, што гэтая акалічнасць сведчыць не на карысць прывабнасці жылля за межамі буйнога горада. Не хочуць маладыя сем'і з дзецьмі жыць у прыватных дамах у прыгарадзе, дзе існуе слабая сацыяльная інфраструктура. Дзеці "прасунутых" бацькоў павінны не толькі хадзіць у школу, але і наведваць розныя гурткі, спартыўныя секцыі, музычныя ўстановы і г.д. Амерыканская мара аб віле за горадам пакуль не для Мінска, лічыць наш эксперт.

Аднапакаёўкі ад 40 тысяч USD і даражэй

Праўда, на сталічным другасным рынку ёсць 25 варыянтаў аднапакаёвых кватэр ад 37 да 40 тысяч долараў. Аднак гэта не зусім ліквіднае жыллё, калі "хрушчоўкі" агульнай плошчай ад 30 да 34 квадратных метраў прапануюцца на продаж выключна на крайніх паверхах старых пяціпавярховых дамоў.

Самая вялікая колькасць прапановы стандартных аднапакаёвак прыпадае на кватэры плошчай да 39 квадратных метраў і коштам да 52 тысяч долараў. У гэтым дыяпазоне аднапакаёвага жылля цэннік за апошнія 2 месяцы амаль не змяніўся. Знікла толькі таннае жыллё коштам да 42 тысяч долараў у стандартных панэльных дзевяціпавярховых дамах.

Мікалай Прасталупаў адзначае, што рэальны продаж аднапакаёвых кватэр ажыццяўляецца ў тым выпадку, калі квадратны метр гэтага жылля складае не больш за 1320 долараў.

Самыя маленькія старыя двухпакаёвыя "хрушчоўкі" агульнай плошчай да 46 квадратных метраў прапануюцца пакупнікам за 45—55 тысяч долараў. Стандартныя двухпакаёвыя кватэры ўжо ў панэльных дзевяціпавярховых дамах каштуюць цяпер ад 55 да 70 тысяч долараў.

Значна павялічылася прапанова двухпакаёвак у спальных раёнах горада. Там такія кватэры агульнай плошчай да 70 кв. метраў каштуюць цяпер ад 72 да 90 тысяч долараў. У кастрычніку пачалі з'яўляцца кліенты і на такое нятаннае жыллё.

Крыху павялічыўся мінімальны цэннік на трохпакаёвыя кватэры. У старых пяціпавярховых дамах маленькія "хрушчоўкі" з сумежнымі пакоямі і агульнай плошчай ад 55 да 63 квадратных метраў маюць кошт ад 58 да 65 тысяч долараў. Месяц таму падобную кватэру можна было адшукаць па стартавым цэнніку ў межах 55—56 тысяч долараў. Стандартныя трохпакаёўкі, дзе агульная плошча складае да 82 квадратных метраў, каштуюць у дыяпазоне ад 75 да 92 тысяч долараў.

Паводле інфармацыі нашага эксперта, стандартныя двухпакаёвыя кватэры ў панэльных дзевяціпавярховых дамах рэальна прадаюцца ў тым выпадку, калі квадратны метр там каштуе ў межах 1280—1300 долараў, а па трохпакаёвых кватэрах гэта — 1250—1270 долараў.

"Далёўка" даражэе ўслед за інфляцыяй

Вядома, што самыя спрыяльныя ўмовы камерцыйнымі структурамі прапануюцца кліентам, калі забудоўшчык толькі пачынае будаўніцтва. Першапачаткова пакупнікам прапануецца 20—30 кватэр у новым доме, які толькі запланаваны, па мінімальным кошце. Потым кампанія бярэ крэдыт у банку і будуе дом. Пры далейшым будаўніцтве дома, на стадыі 2—4 паверхаў, новым кліентам прадаецца яшчэ некалькі дзясяткаў кватэр, але ўжо даражэй. Самыя дарагія кватэры прадаюцца ў цалкам пабудаваным доме.

Што цяпер адбываецца з коштамі ў сістэме долевага будаўніцтва? Зараз заробкі ў краіне крыху павялічваюцца, аднак рухаецца ўгору і ўзровень інфляцыі. У будаўніцтве адпаведны індэкс БМР складзе за год не менш чым 20 працэнтаў. Гэта значыць, што сабекошт любога будаўніцтва ў нацыянальнай валюце з цягам часу павялічваецца. Пры сённяшнім стабільным курсе долара атрымліваецца, што будаўніцтва жылля даражэе і ў валюце. Калі некалькі месяцаў таму забудоўшчыкі прапаноўвалі будаўніцтва кватэр у дамах на стадыі катлавана па кошце квадратнага метра ад 900 долараў, то сёння ў падобных дамах жыллёвы квадрат мае стартавы цэннік у межах 1000—1100 долараў ці нават даражэй.

Зразумела, што ўдзельнікі другаснага рынку сталічнай жыллёвай нерухомасці заўважаюць агучаныя тэндэнцыі ў будаўніцтве і робяць адпаведныя высновы. Мікалай Прасталупаў лічыць, што мяккае падаражанне долевага будаўніцтва прывядзе праз пэўны час і да павелічэння цэннікаў на кватэры на другасным рынку жылля.

Да Новага года — падаражанне мінімальнае

Яшчэ некалькі месяцаў таму эксперты рынку нерухомасці прагназавалі мінімальныя кошты на кватэры мінімум да лістапада. Аднак стабільны курс долара крыху змяніў валютны цэннік па новым будаўніцтве. Цяпер старшыня рады Беларускай асацыяцыі "Нерухомасць" лічыць, што кватэры да новага года могуць падаражэць прыкладна на 1—2 працэнты. Самае цікавае, што будзе далей? Вядома, што на працягу двух бліжэйшых месяцаў па сталічным рэгіёне будзе распрацавана новая жыллёвая палітыка, якая прадугледжвае істотнае скарачэнне аб'ёмаў будаўніцтва ў Мінску і пераносе гэтага будаўніцтва за межы горада, у тым ліку ў гарады-спадарожнікі. З другога боку, з 1 студзеня пачне дзейнічаць новая сістэма правілаў у структуры адзінай эканамічнай прасторы трох дзяржаў — Беларусі, Расіі і Казахстана. "Усе гэтыя фактары могуць істотна паўплываць на цэнавыя тэндэнцыі ў сферы жыллёвага рынку Мінска", — удакладніў сваю пазіцыю Мікалай Прасталупаў.

Жыллё за 30 тысяч долараў у Мiнску i за паўмiльярда ў Лондане

Самая танная аднапакаёвая кватэра ў сталiцы Беларусi прапануецца па вулiцы Ташкенцкая ў старым пяцiпавярховым доме. Маленькая кватэра на першым паверсе з агульнай плошчай 24,4 квадратнага метра прадаецца клiентам за 33500 долараў. Актыўна таргуючыся, кошт гэтага жылля можна знiзiць i да 30 тысяч долараў.

Самая дарагая пяцiпакаёвая кватэра ўжо каля 300 квадратных метраў агульнай плошчы прапануецца па зав. Вайсковы. Такая VIP-кватэра прадаецца працяглы час за 2 млн долараў. Пакуль — беспаспяхова.

А ў Лондане гэтымi днямi выстаўлены на продаж асабняк, якi раней належаў забiтаму ў 2005 годзе прэм'ер-мiнiстру Лiвана Рафiку Харыру. Стартавы кошт такога жылля складае 300 мiльёнаў фунтаў, або 484 млн долараў. У гэтым асабняку 45 пакояў, а сам дом знаходзiцца ў цэнтры Лондана, побач з Гайд-паркам. Агульная плошча гэтага будынка складае 5574 квадратныя метры. У асабняку ёсць вялiкi басейн, падземны паркiнг i некалькi лiфтаў. 
-40%
-35%
-10%
-14%
-10%
-10%
-30%
-90%